Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Этнаграфія

10. Народныя веды

Касмалогія і астраномія. Паўсядзѐнны жыццѐвы вопыт, практычная і рытуальна-сімвалічная дзейнасць выпрацавалі на працягу многіх соцень гадоў у сялян шматаспектныя погляды на свет і прыродныя з'явы. Усведамляючы сябе неад'емнай часткай прыроды, селянін уважліва назіраў за нябеснымі свяціламі, вызначаў іх становішча на небе, дынаміку іх руху і даволі дакладна арыентаваўся ў прасторава-часавай структуры Сусвету (час сутак, квадры месяца, перамены сонечных фаз, бакі свету і інш.). Пры гэтым, веды беларускіх сялян у галіне астраноміі і касмалогіі былі вельмі шчыльна знітаваныя з міфалагічнымі ўяўленнямі пра будову Космасу. Узнікненне сусвету, у народнай свядомасці, суадносілася з міфічнымі часамі першастварэння, калі суб'ектамі касмагоніі выступаюць Бог і яго праціўнік (Чорт, Волат). Суперніцтва гэтых персанажаў прыводзіць да таго, што "свет" адпачатку характаразуецца неаднароднасцю і разнаякаснасцю (Бог - Творца "зямлі" у значэнні "палеткаў, ворыва", чорт стварае балоты і "няўдобіцы"). Структура свету у гарызантыльным вымярэнні характарызуецца тэтракратычнасцю і суадносіцца з бакамі свету, кожны з якіх надзелены пэўнай сімволікай і энергетыкай. Бакі свету ўтваралі апазіцыйныя пары, дзе Поўдзень - Усход лічыліся спрыяльнымі і асацыяваліся з ідэяй святла, цяпла, нараджэння (жыцця) і "тым" светам у значэнні "боскай", сакральнай сферы Космасу, а Поўнач - Захад атаясамліваліся з цемрай, холадам, смерцю і "тым" светам у значэнні інфернальнай (пякельнай, падземнай) зоны.

Назіраннямі за сузор'ямі карысталіся ў летні час рыбакі, што лавілі рыбу, касцы, якія знаходзіліся на сенакосах удалечыні ад сяла некалькі дзѐн, а таксама падарожныя людзі, што мусілі быць у начной дарозе. У паўсядзѐнным жыцці час па зорках вызначалі больш зімою, калі ночы доўгія, радзей - летам. Па сузор'ях часам вызначалі пачатак сельскагаспадарчых работ. Так, калі сузор'е Валасажар перад світаннем знаходзілася дакдажна на поўдні (сярэдзіна верасня), азначала, што надышла пара восеньскай сяўбы. Найвялікшай пашанотай у беларускіх сялян карысталіся Сонца і Месяц, якія ўвасабляліся ідэальнай шлюбнай парай (жонкай і мужам). Сонца абагаўлялі як адну з галоўных жыццядайных сіл, што валодае і пазітыўнымі магічнымі якасцямі. Вобраз Сонца з'яўляецца надзвычай пашыраным у абрадавых жанрах беларускага фальклора. Салярныя матывы здаўна з'яўляюцца ў беларусаў асноўным элементам у арнаментыцы вырабаў

рытуальнага, пабытовага, мастацкага прызначэння. Не меньшай павагай у народнай свядомасці карыстаўся Месяц. Невыпадкова, што дзейсным абярогам ад злыбяды ў любой дарозе была наступная замова: "Мяне маці нарадзіла,// Сонейкам абгарадзіла,// Месяцам падпаясала,// У дарогу адпраўляла".

Такім чынам, надзвычай развітая і эфектыўная сістэма народнай метэаралогіі сведчыць пра асаблівы, партнѐрскі тып узаемадачыненняў чалавека Традыцыі і Прыроды, калі апошняя разумелася не як бяздушная пляцоўка для тэхнагенных эксперыментаў. Народная метралогія бярэ свае вытокі з часоў глыбокай старажытнасці.

У дадзенае паняцце ўваходзяць адзінкі мераў даўжыні, плошчы, часу. Развіццю метралогіі садзейнічалі патрэбнасці абменных аперацый і развіццѐ гандлю. Паваротным момантам у развіцці метралогіі з'явілася ўзнікненне дзяржавы, калі ўлады і адміністрацыя бралі на сябе абавязак кантраляваць стандаотнасць мераў на яе тэрыторыі. Аднак дзяржаўныя меры былі абавязковымі толькі ў гандлі. У штодзѐнным жыцці, асабліва ў далѐкіх ад гарадоў мясцовасцях, сяляне карысталіся ў асноўным народнымі мерамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]