Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Мифалогія

4.Формы старажытных вераванняў: анімізм, фетышызм, татэмізм.

Анімізм-гэта вера у існаванне духаў. Са з’явамі анімізму звязана узнікненне вышэйшай міфалогіі (вярхоўныя багі – Пярун, Вялес і г.д.) і ніжэйшыя духі (дэманічныя)- (Вадзянік і г.д.).

Татэмізм – комплекс вераванняў, абрадаў і рытуалаў у першабыт. грамацтве, звязаны з уяўленнем аб роднасці паміж сабой групай людзей (плямёнамі) і татэмам (пэўнымі відамі жывел, птушак, раслін).

Напрыклад –лягенда пра ваўчыцу, якая выкарміла Ромула і Рэмула (заснавальнікаў Рыма), – гэта татэмізм.

У Індыі татэмічнай жывела йз’яўляецца карова. У рытуалах – размалеўвалі тату. “Заяц”, “Жабкі”, “Пава”, “Каза” – танец татэмічны. У бел. культуры былі татэмамі – бык, тур (Тураўшчына), мядзведзь, бусел, воўк, вуж. На каляды пераапраноўваліся у жывел – татэмізм.

Фетышызм (ад партуг. feitico - амулет, вядзьмарства) - прыпіcванне звышнатуральных якасцей матэрыяльным прадметам.

У якасці фетышаў могуць выступаць самыя розныя прадметы, як створаныя чалавекам, так і прыродныя. Прычынай узнікнення фетышызму, як і астатніх форм элементарнага рэлігійнага жыцця, з'яўляецца тое, што першабытны чалевек не аддзяляў сябе ад наваколля і прыпісваў рэчам і з'явам чалавечыя якасці.

З аб'ектаў прыроды звычайна фетышамі рабіліся тыя, якія мелі незвычайную форму і таму аказалі ўплыў на ўражанне людзей. Гэта мог быць дуб, абпалены маланкай, камень, які нагадвае чалавека альбо звера і г.д. Таксама ў якасці фетышаў маглі ўспрымацца прадметы, якія адыгралі нейкую ролю у чалавечым жыцці: дрэва, што дапамагло схавацца ад ворагаў, крыніца, якая давала племені ваду і г.д. Звышнатуральныя якасці маглі прыпісвацца агню, вадзе, зямлі і іншым прыродным аб'ектам і з'вам. У гэтым выпадку яны ператвараліся ў фетышы.

Найчасцей ролю фетышаў выконвалі чалавечыя вырабы. У залежнасці ад свайго звышнатуральнага прызначэння яны падзяляюцца на амулеты, талісманы і ідалы.

Мифалогія

  1. Формы старажытных вераванняў: культ продкаў.

Культ продкаў: адна з ранейшых формаў рэлігіі, існасць якой -- у пакланенні душам памерлых продкаў, якім прыпісваецца магчымасць уплываць на жыццё наступных пакаленняў.

Пад культам продкаў разумеюць не толькі веру або асобныя вераванні ў боскасць продкаў, але і абрады (або цэлыя комплексы абрадаў) іх ушанавання. Звычайна да культу продкаў адносяць і звязаную з ім атрыбутыку, а таксама сістэму паводзін і народнай этыкі. Часта ў навуковай літаратуры культ продкаў тлумачыцца яшчэ шырэй -- як наогул клопат пра памерлых, вера ў сямейных заступнікаў.

У гэтым шырокім тлумачэнні культу продкаў ён прысутны у маральна-паводзінскіх асновах сучаснага чалавека (шанаванне памерлых, наведванне могілак).

Культ продкаў узнік у першабытнам грамадстве. З развіццём чалавецтва ён граў прыкметную ролю ў палітэістычных рэлігіях старажытных грэкаў, рымлянаў, а таксама праславян.

З пашырэннем вялікіх сусветных рэлігій (хрысціянства, іудаізм, іслам, будызм) культ продкаў захоўваўся ў народных вераваннях.

У заходняй хрысціянскай традыцыі «Дзень усіх святых» -- рэха культу продкаў. У некаторых народаў культ продкаў лёг у аснову нацыянальных рэлігійных сістэм -- індуізму, канфуцыянства, сінтаізму.

Ва ўсходнеславянскіх народаў была шырока распаўсюджанай вера ў шанаванне памёрлых продкаў.

З хрысціянізацыяй беларусаў і ўкраінцаў у новых традыцыйных святах і рытуалах захавалася шмат паганскіх рыс, звязаных з даўнейшым славянскім культам продкаў. Яны асабліва адчуваюцца ў калядных павер'ях , у прыватнасці, у шанаванні дзядоў -- раданачальнікаў сям'і, а таксама ў абавязковых памінальных днях пасля Вялікадня – Радаўніцы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]