Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Этнаграфія

  1. Земляробства на тэрыторыі Беларусі.

Земляробства, як адзін з асноўных гаспадарчых заняткаў насельніцтва Беларусі, з’яўляецца яшчэ ў эпоху неаліту (паўднѐвыя рэгіѐны), аднак агульнае распаўсюджанне атрымлівае ў часы бронзавага веку (канец 3-га -пач.1-га тыс.да н.э.). Спачатку для сяўбы выкарыстоўвалі невялікія ўчасткі зямлі пераважна ў поймах рэк, апрацоўвалі іх каменнымі і рагавымі матыкамі. Па меры развіцця земляробства з’явіліся вялікія палі, якія ўтвараліся ў выніку падсечкі значных дзялак лесу і яго спальвання. Так узнікла больш прагрэсіўнае на той час падсечна-агнявое, або ляднае земляробства.

Земляробства –асноўныя пасяўныя плошчы-збожжа – пшаніца, жыта, авёс, ячмень, проса, грэчка, гарох, у агародах –капуста, морква, рэпа, буракі, агуркі, цыбуля, часнок, мак, тмін, технічныя культуры – лён і канапля.

Земляробчыя прылады працы.

Галоўная прылада земляробства - саха. Па канструктывных асаблівасцях вылучаюцца – палесская (або літоўская), віцебская (руская) і падняпроўская (магілёўская, беларуская).

Палеская- складвалася з корпуса –рагач, адзін канец служыў дышлам, другі утвараў ручкі.

На паўночных землях (Віцебск) пазней - сохі на конскай цязе, з перакладной (рухомай) паліцай для аднаконнай цягі.

Для апрацоўкі дзярновай зямлі выкарыстоў. разак - прылада з вострым наканечнікам на канцы.

Пасля апрацоўкі зямлі сахой рыхлілі бараной. Зроблена з верхавіны яліны сукаватка, але у 19 ст. Распаўсюджанай была плеценая, або вязаная барана.

Для акучвання бульбы - сошка - невялікая саха з аднім лемехам.

Былі ручныя прылады апрацоўкі глебы - матыкі (цяпкі), лапаты, вілы для гною; рабіліся з дрэва. Збожжа збіралі сярпамі, траву касілі косамі. Дзеля працы са снапамі, саломай - драўляныя граблі, вілы.

Этнаграфія

  1. Жывёлагадоўля ў сістэме народнай гаспадаркі.

Жывѐлагадоўля (вядома на тэрыторыі Беларусі з часоў неаліту; у эпоху бронзы атрымала агульнае распаўсюджанне), адзін з важнейшых гаспадарчых заняткаў беларусаў, які забяспечваў насельніцтва прадуктамі харчавання і сыравінай для разнастайных рамѐстваў, даваў арганічныя ўгнаенні і цяглую сілу (кані, валы).

На Беларусі здаўна разводзілі буйную рагатую жывѐлу (займала

асноўнае месца ў структуры жывѐлагадоўлі), коней, свіней, авечак, хатнююптушку. Найбольш распаўсюджанай у Беларусі была т.зв. ―літоўская‖ парода кароў (паходзіць ад еўрапейскага тура), якая вылучалася прыстасаванасцю да суровых умоў утрымання, непераборлівасцю ў харчаванні і адносна высокай малочнасцю.

У Падзвінні і Падняпроўі была больш развіта конегадоўля. Конь здаўна быў тут асноўнай цяглавай сілай. Мясцовая парода коней, патомкаў тарпанаў(дзікіх лясных коней, вынішчаных яшчэ ў Сярэднявеччы).

На Палессі, у Панямонні і на значнай тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі асноўнай цяглавай сілай у сялянскай гаспадарцы былі валы. Яны выкарыстоўваліся як на ворыве, так і ў якасці транспартных жывѐл. Іх таксама запрагалі ў прывады механічных млыноў, малатарняў, сукнавальняў і г.д. Аднак пры баранаванні поля, перавозцы больш лѐгкіх грузаў і пасажырскай яздзе часцей за ўсѐ выкарыстоўвалі коней.

Свінагадоўля была шырока развіта на ўсѐй тэрыторыі Беларусі.

Свіней адкормлівалі зялѐнымі кармамі, карняплодамі, жалудамі.

Убой свіней рабілі напярэдадні Дзядоў, Калядаў, а больш заможныя і

перад Дзядамі. Дзень разбірання забітай жывѐлы па традыцыі адзначаўся ў сям’і, на свежыну запрашалі блізкіх родзічаў ці добрых суседзяў.

Даволі значную ролю ў гаспадарцы беларусаў адыгрывала

авечкагадоўля. Як паказвае статыстыка ХІХ ст., бараніна ўжывалася ў ежу часцей, чым ялавічына. Адначасова авечкі давалі неабходную сыравіну для вырабу кажухоў і шапак. Авечак стрыглі два разы ў год – позняй вясной і восенню.

Развядзенне коз не атрымала распаўсюджання ў беларусаў і лічылася прыкметай скрайняй беднасці чалавека.

Амаль у кожнай сялянскай гаспадарцы было да дзесятка курэй. Паблізу рэк і вадаѐмаў, асабліва ў Паазер’і, разводзілі вадаплаваючую птушку – гусей і качак.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]