Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Мифалогія

  1. Вярхоўныя багі ўсходніх славян: комплекс уяўленняў пра Перуна.

Пярун - грому, маланкі і дажджу. Пярун - бог грому і маланкі. Велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. На вогненнай калясніцы раз'язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук - каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы - маланкі. Імі ён знішчае варожыя полчышчы Чарнабога. Пярун адным ударам каменнага молата разбівае хмары і вада льецца на зямлю. Чэрці бягуць на зямлю, але і тут іх даганяюць стрэлы Пяруна. Чэрці ведаюць, што Пярун любіць чалавека і беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб выратавацца сярод іх. Але ў такіх выпадках Пярун знішчае і жытло чалавека.

Дажбог - бог сонца. (Хорс).Упершыню імя ДАЖБОГА сустракаецца ў “Аповесці мінулых гадоў”. Бог сонца і сын Сварога. ДАЖБОГ у канкрэтным абліччы - малады, прыгожы, белатвары юнак, мае арэол вакол галавы. Каля яго - сноп жыта, у адной руцэ - сонечная птушка, у другой - яблык (эратычны сімвал, бо сонца апладняе), часта паўстае на белым кані.

Вялес - бог - апякун хатняй жывёлы. Вялес- адзін з галоўных багоў паганскага пантэону. Бог жывёлагодоўлі і багацця.Таксама лічыўся богам памерлых, падземнага свету, апекуном роду арганізацыі. Цесна звязаны з ім культ камянёў. Пасля прыняцця хрысціянства замяніўся як св. Улас.

Мокаш - вярхоўная багіня.Мокаш - адна з багіняў пантэону, багіня-заступніца жанчын і адпаведна жаночых заняткаў, асабліва прадзення. Яе ўшаноўвалі і як багіню шлюбу, родаў, урадлівасці. Пасля прыняцця хрысціянства аналагам Мокаш стала св.Параскева-Пятніца. У пятніцу забаранялася прасці, мыць бялізну, мець палавыя адносіны з мужам. Выгляд - з распушчанымі валасамі.

Лада - багіня кахання і шлюбу. Беларускі абрад “Ляльнік”.ЛАДА -багіня кахання і шлюбу. Святкаванне (у першы дзень мая і на зяленые святкі) суправаджалася песнямі і рытуальнымі скокамі.

ЛЯЛЯ - багіня вясны. Выгляд: юная прыгожая дзяўчына. Напярэдадні дня Ярыла адзначалі Ляльнік (22 красавіка) - дзяўчаты збіраліся на лузе і выбіралі самую прыгожую. Яе апраналі у белую кашулю, рукі і стан упрыгожвалі зелянінай, на галаву - вянок з веснавых кветак. Садзілі на узвышанне, клалі пры ёй зялёныя вянкі, хлеб, яйкі, масла, тварог, малако, смятану. Дзяўчаты вакол яе вадзілі карагод і спявалі песню, у якой прасілі цёплай вясны і багатага ураджая. У адказ на песню ляля дарыла дзяўчатам вянкі і частавала іх. Вянкі і травы, якія абвівалі Лялю, захоўвалі год да наступнага Ляльніка.

Ярыла - бог веснавой плоднасці.Ярыла - бог урадлівасці і пачуццёвага кахання. Малады, прыгожы юнак, раз'язджае на белым кані і ў белым плашчы, на галаве вянок, у руках каласы, ногі босыя. У Юр'яў дзень Ярыла па загадзе маці адмыкае вароты неба і на белым кані прыязджае на зямлю, а з яго ўзнікненнем пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты дзень упершыню выпускаюць скаціну ў поле.

Мифалогія

  1. Міфалагічныя ўяўленні пра жывёльны свет

Як карова ацеліцца, нічога не пазычалі. Калі ў першы дзень Каляд прыдзе жанчына, то карова цёлкай ацеліцца, а калі мужчына – быком.

Калі чорны кот дарогу пяройдзе, дык, кажуць, за пугавіцу трэба хватацца. А яш-чэ, калі рыжы кот, то таксама плоха.

Еслі мышы ўбягают з дома, будзет навадненне ілі пажар.

Мядзведзь – ета ператвораны чалавек, які крэпка мёд любіў і краў яго ў суседзяў. Адзін раз залез ён у чужы вулей, а тэй чалавек калдуном быў, вот і ператварыў ён етага чалавека ў мядзведзя. Дай жа цяпер мядзведзь мёд любя.

Сабака – добры друг чалавеку. Еслі хазяін параніць нагу, дык сабака можа рану тую залізаць. Можа і свайго ўкусіць.

Еслі сабака вые ўгару – будзе пажар, еслі ўніз – смерць.

Жылі аднойчы мужык з жонкай, але захварэлі і памерлі. Засталіся ў іх дзеткі малыя. Сірот ніхто не хацеў узяць да сабе. От Бог і зрабіў ваўка, каб той жывёлу краў. А каб захаваць жывёлу, людзі ўзялі ў пастухі сірот. Так сіроты былі і накормленыя, і адзетыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]