Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Мифалогія

  1. Міфалагічныя ўяўленні пра расліны свет

Асіна – ето паганое дзераво, бо на ём буў прыбіты Ісус Хрыстос. Асінавум ка-лом адганяюць нячыстую сілу.

Асіну даў лукавы, каб людзі на ёй вешаліся. Часта ў нас, кагда нядобрага жада-лі, казалі: “Каб ты на асіне ўдавіўся”.

Бяроза. Казалі, што гэта маладая дзеўка. Старыя людзі казалі, што гэта шчаслівае дрэва. На тым месцы, дзе хацелі строіць хату, садзілі бярозу на шчасце.

Рабілі ад розных хвароб лякарствы з голяк бярозы. Яшчэ казалі, што бяроза засцерагае ад грому.

Жылі мужык з жонкаю. Мужык быў прыгожы, магутны, усё ў яго руках гарэла. Жонка яго з другім ухажорылася. Ноччу з ухажорам тым яны забілі мужыка таго насмерць, калі той спаў.

Бог, бачачы такое, абярнуў жонку ў бярозу. Цяпер яна кожны год плача – сок пускае. Палюбоўніка абярнуў ў асіну, якая трасецца ад страху. А мужа – у дуб высокі, прыгожы, магутны. Было так.

Вярба прыносіць здароўе і засцерагае ад хваробы. Першы раз у поле карову вы-ганялі голькай свячонай вярбы. Тады яна будзе даваць многа малака і не будзе балець.

У хаце вярбу ўтыкалі па вуглах, на варотах – каб дома ўсё было добра. Перад Вялікаднём людзі ўтыкалі галінкі вярбы.

Мы, старые, верылі і верым, што вярба спрыяе ўсяму добраму.

Дуб – гэта здаровае дрэва. Пад яго нельга станавіцца, калі грыміць гром, ці бліскае маланка, бо можа забіць. Да гэтага дрэва насілі малых хлопцаў, калі яны балелі. Дуб – сімвал жызні. У ім затоена свяшчэнная сіла. Ён ахоўвае ўсе дрэвы. Дуб – цар сярод дрэў.

Яблыня.Гаворуць, што ў каждага чалавека ё сваё дзерава, якое яму памагае. Вот маё дзерава – ета яблынька. Еслі ў мяне што баліць ці гора якое, дак я іду да яблынькі, аб-дыму яе і папрашу памочы. І патом дзелаецца лягчэй.

Мифалогія

  1. Міфалагічныя ўяўленні пра птушыны свет

Бусел – святая істота. Хто ўб’е яго, то саграшыць. Усягда гаварылі, гдзе гняздо бусла, там шчасце будзе. А яшчэ гадалі так: еслі бусел выкіне з гнязда яйцо, будзе ўраджайны год, а калі пцянца выкіне, то галодны.

Адзін раз Бог сабраў усіх гадаў: змей, жаб, жукоў у мех і загадаў чалавеку за­нес­ці гэты мех на самую высокую гору, але не развязваць той мех. Ды чалавек не выдзер­жаў і развязаў яго. Усе гады распаўзліся па зямлі. За гэта Бог ператварыў таго ча­ла­ве­ка ў бусла і загадаў збіраць тых гадаў. Ось і ходзіць бусел па балоту і збірае жаб і змей. А болей я нічога не ведаю.

Варона каркае і лётае каля дома на смерць. Варона каркае – абавязкова будзе бяда.

Раз Бог сказаў звярам і птушкам пачысціць зямлю, бо была яна ў брудзе. Нека-торыя вельмі добра рабілі, а другія толькі і шкодзілі. Бог паглядзеў на труды тыя і кожнаму пачэсна адплаціў. Тыя, хто добра рабілі, сталі прыгожыя, бялюткія-бялюткія, а тыя, хто шкоду рабілі, ці то рабымі, ці то зусім чорнымі і бруднымі. Сарока – рабая сталася, варона – зусім чорная, бо не рабіла.

Верабей – ента праклятая пціца. Трэба гнаць яе ад свайго дома. А праклятая яна таму, што яны насілі гвоздзі ў урэмя распяція Хрыста.

Зязюля – гэта дзеўка была. Занадта ж хлопца аднаго кахала. Ажаніліся, дзетак нарабілі. Дый матка яе не прыняла мужа дачкі. Пашла да вядзьмаркі дый зрабіла так, каб ён у гада абярнуўся. Дзеўка доўга галасіла, а потым здзелалася яна зязюляй шэ-рай. Кінула дзетак сваіх і паляцела незнама куды. Такі носіцца, а дзетак сваіх другім падкідвае.

Ластаўка лятае высока – пагода, нізка – к непагодзе. Нельга ў ластаўкі пцянца браць, разараць гняздо, бо будзеш канапатым, як яечкі ў ластаўкі. Яечкі з кропелькамі ў ластаўкі.

Сава – ета чортаў служка. Яна днём спіць, а ноччу людзей пужае, каб не мяшалі нячыстай сіле. Калі сава гукае каля хаты, нехта скора памрэ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]