Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Этнаграфія

11. Традыцыйная ежа

Да абрадавай стравы адносяцца вырабы, як атрыбут абрадавых дзействаў-хлеб, бліны, кашы, яйкі, мёд, віно. Бліны - спажыванне найперш для памінальнага абраду; першы блін памерламу,бліны неслі за труной і клалі на магілу. На куццю першы блін неслі авечкам, каб былі увесь год здаровыя.

На каляды - на посную куццю (перад Ражством)-не менш 7 – аўсяны кісель, хлебны квас, аладкі з мёдам, бліны, рыба, клёцкі, каша з мёдам. На шчодрую куццю дабаўлялась – мяса, смажанае парася, каўбасы, бліны з салам, боршч з мясам.

Асабліва шчодры стол – на сямейныя святы.

На Масленку спажывалі бліны як сімвал ушанавання “маладога” весновога сонца. На Дзяды-варанае мяса, бліны, клёцкі, кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі, каўбаса. Ежу можна падзяліць на раслінную і мясную, посную і скаромную. Таксама раздзяляецца на паўсядзённую, святочную і абрадавую. Асартымент шырокі і быў у залежнасці ад эканамічнага стану сям’і, народнага календара і сезона года.

Посная - ўсе стравы расліннага паходжання, а таксама рыба.

Абрадавая - хлеб, бліны, кашы, яйкі, мёд, віно.

Бабіна каша –абр.страва на радзіны (варыла бабка-павітуха на малаце, з цукрам, мёдам, маслам). На памінкі – салодкая каша з ячнай крупы. Канун – рытуал. страва.На каляды – куцця. На вялікдзень – яйкі. На дзяды – боршч з мясам, каўбасы.

Кожнаму святу – свой стол. На посную куццю (перад Ражством)-не менш 7 –аўсяны кісель, хлебны квас, аладкі з мёдам, бліны, рыба, клёцкі, каша з мёдам. На шчодрую куццю дабаўлялась – мяса, смажанае парася, каўбасы, бліны з салам, боршч з мясам. Асабліва шчодры стол – на сямейныя святы.

Традыцыйныя стравы:

Мучныя – клёцкі (з грэцкай,пшанічнай,жытняй,ячнай), зацірка, кушеш. Аусяныя мучныя - талакно, кісель. З жытняй мукі – саладуха, кулага. З крупяных вырабаў – кашы. Бульбяныя – адварная, тушаная, у мундзірах, тоўчанка, бабка, клёцкі, аладкі, супы, поліўкі. Гародніну - капусту, буракі, морку,акуркі – і пра запас. Малочныя прадукты - тварог, смятана і інш. Мясная - з свініны, бараніны, гавядіны і птушкі –каўбасы, мачанка, халадзец.

Рыбныя-смажаная,у супах, вяленая, сушаная, фаршыраваная.

Пітво-хлебны квас, бярозавы і кліновы сокі, сокі і напіткі з лясных ягад, яблык, груш, рабіны, мядовы квас,піва.

Этнаграфія

12. Традыцыйныя тыпы паселішчаў на тэрыторыі Беларусі

Веска – асноўны тып паселішчаў. Жыхары–ў асноўным сяляне, асноўны занятак – земляробства, жывелагадоўля і промыслы.

Група суседніх вёсак складвала акругу.

Сяло - як і вёска, асноуная прыкмета – царква, і адрознівалася памерамі.

Слабада – гэта новыя пасяленні жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці. Кожны раз пасля чарговай вайны сяляне аднаўлялі разбураныя раены, распрацоўвалі пусткі, уладкоўвалі жылле, адраджалі і сваю, і панскую гаспадарку.

Аколіца – паселішча дробнай шляхты, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак.

Фальварак – невялікае пасяленне ў некалькі двароў. Тут у цэнтры сядзібы стаяў панскі дом, гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы - свірны, скляпы, гумны, адрыны для сена, канюшня, вазоўня, рамесныя майстэрні, кузня, млын, бровар, карчма, пякарня, вяндлярня, сырніцы, размяшчаліся сажалкі, дзе вырошчвалі рыбу, побач – пладовы сад, пасека. Фальварак, такім чынам, быў свайго роду аграрна-прамысловым комплексам.

Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1 – 3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 г. разам з ўстаўнымі вескамі. У сувязі з рэформай уся зямля дзялілася на тры часткі, тры полі; аднак шмат зямельных астраўкоў і ўрочышчаў заставаліся за межамі ("за сценкамі") асноўнага масіву, яны здаваліся ў арэнду дробнай шляхце. Засценкі адрозніваліся ад хутароў сацыяльным паходжаннем жыхароў.

Хутар – абасобленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася на зямельным надзеле селяніна. Узнікалі пасля рэформы 1861 г., аднак масавы характар працэс набыў у канцы ХІХ – пач. ХХ ст. у сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай.

Мястэчка – рысы сяла і горада – гарадок. З’яўлялісь гандлёва-рамеснымі цэнтрамі. У их пераважала яўрэйскае насельніцтва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]