Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Этнаграфія

  1. Класіфікацыя традыцыйных рамёстваў беларусаў.

Рамѐствы - вытворчасць прамысловых вырабаў уручную з

выкарыстаннем механічных прылад і інструментаў, майстэрства ўмелых рук (ст.-рус. рука мясло). Рамяство з’яўляецца першай гістарычнай стадыяй апрацоўчай вытворчасці, якая папярэднічала машыннай прамысловасці.

Паводле зыходнага матэрыялу вылучаюць асобныя рамѐствы – дрэваапрацоўчыя, металаапрацоўчыя, гарбарна-футравыя, харчовыя, апрацоўка мінеральнай, валакністай сыравіны, выраб адзення.

У сваім развіцці рамѐствы прайшлі тры гістарычных стадыі: 1) хатняе рамяство; 2) рамяство на заказ і 3) рамяство на рынак, або дробна-таварная вытворчасць.

Дрэваапрацоўчыя - цяслярства, сталярства, стальмаства, бондарства, такарнае, разьба па дрэве і інш.

Металаапрацоўчыя – кавальства, слясарнае, вытворчасць посуду, зброі, чаканка, ювелірнае і інш.

Апрацоўка мінеральнай сыравіны – ганчарства, кафельнае, кладка печаў, мураванае дойлідства і інш.

Гарбарна-кушнерскія – гарбарства, кушнерства, аўчына-шубнае, вытворчасць саф’яну, рамянёў і інш.

Апрацоўка валакністай сыравіны - ткацтва, сукнавальнае, шапавальнае, вязанне, вышыўка, пляценне, кравецкае.

Прыгатаванне харчовых вырабаў – мукамольная, вытворчасць алею, маслабойная, сыраварная, кулінарная, піваварная, вінакурная справы, прыгатаванне мясных, рыбных вырабаў, кансерваванне гародніны, фруктаў, грыбоў і інш.

Усе рамёствы можна падзяліць на хатнія (для уласных патрэб), на заказ і на рынак. У 16-17 ст было ужо каля 200 відаў рамёстваў і промыслаў.

Ганчар-гліняны посуд. Бондар- драўляны посуд. Каваль-у кузні - сярпы, косы. Стэльмах-рабіў павозкі з коламі (зроблена з цэльнага кавалка дрэва).Рымары-рабілі збрую, каб запрэгчы каня ў павозку.Саломапляценне. Прыклад-павукі, былі ў кожнай хаце. Кушнерства - апрацоўка футры і аўчыны.

Этнаграфія

8.Традыцыйныя промыслы беларусаў

Пад промысламі ў этнаграфічнай літаратуры прынята разумець падсобную ў сельскай гаспадарцы вытворчасць, адрозную ад уласна земляробства і жывѐлагадоўлі. Найбольшае значэнне мелі т.зв. здабыўныя промыслы – збіральніцтва, паляўніцтва, рыбалоўства, пчалярства (бортніцтва) і лясныя промыслы.

Паляўніцтва, адна з найбольш старажытных форм гаспадарчай дзейнасці чалавека; на тэрыторыі Беларусі вядома з часоў палеаліту (40-100 тыс.гадоў таму). На працягу многіх гістарычных эпох паляўніцтва забяспечвала людзей асноўнымі сродкамі існавання: ежай, адзеннем, сыравінай для вырабу прылад працы, зброі і г.д. У палеаліце асноўным аб’ектам палявання былі мамант і шарсцісты насарог. Пасля апошняга зледзянення і ўсталявання сучаснай геалагічнай эпохі (галацэну) на тэрыторыі Беларусі ўзнавіліся лясы і, негледзячы на знікненне мамантаў і шарасцістых насарогаў, значна ўзбагаціўся жывѐльны свет (з’явіліся: высакародны алень, зубр, тур, лось, мядзведзь, дзік, бабѐр, куніца і інш). Прыручэнне ў мезаліце сабакі, вынаходніцтва лука са стрэламі зрабіла паляванне значна больш разнастайным і эфектыўным. У новых кліматычных умовах пачалі шырока выкарыстоўвацца неактыўныя спосабы палявання: сіло (самалоўнае прыстасаванне, дзеянне якога заснавана на зацягванні пятлі вакол лапы, шыі або тулава дзічыны), петлі з сырамяці і сухажылля, лоўчыя ямы.

Рыбалоўства, адна з ранніх форм гаспадарчай дзейнасці чалавека,

вядомая на Беларусі з часоў палеаліту. У неаліце рыбалоўства становіцца

вядучай галіной стражытнай эканомікі, чаму спрыялі не толькі выключна

багатыя рыбныя ўгоддзі.Менавіта ў неаліце сфармаваўся практычна ўвесь набор рыбалоўных прылад і прыстасаванняў – гарпуны, восці, зазубцавыя снасці(шнуры, рагулькі, перамѐты, блешні, вуды), разнастайнага тыпу сеткі, самаловы (закоты, нераты), а таксама вадаплаўныя сродкі (чаўны, вѐслы).

Збіральніцтва, адна з самых ранніх форм гаспадарчай дзейнасці чалавека, збіранне (здабыванне) гатовых дароў прыроды, у асноўным прадуктаў харчавання і лекавых раслін. У першабытным грамадстве суіснавала побач з паляваннем і рыбалоўствам, займала важнае месца ў спажывецкай гаспадарцы і падрыхтавала ўмовы для вытворчай гаспадаркі. З пераходам да земляробства і жывѐлагадоўлі набыло характар падсобнага (здабыўнога) промыслу. Сярод розных відаў збіральніцтва для жыхароў былі ўласцівы збіранне траў і карняплодаў, здабыванне раслінных сокаў. Пчалярства, Першапачатковай і самай працяглай па часе бытавання

формай пчалярства было бортніцтва – утрыманне і развядзенне пчол у

борцях – натуральных і спецыяльна выдзяўбаных штучных дуплах жывых

дрэў, такіх, як хвоя, дуб, ліпа, асіна. Бортніцтва прайшло у сваім развіцці тры асноўныя этапы: 1) ахова і догляд лясных пчол у натуральных дуплах, якія яны засялялі самі без дапамогі чалавека; 2) утрыманне пчол у натуральных дуплах, загадзя падрыхтаваных чалавекам; 3) развядзенне баровак у штучных дуплах, г.зн. у борцях. калодны вулей, рамовы вулей – разборны вулей з рухомымі гнездавымі і магазіннымі (для збору мѐду) рамкамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]