Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
159
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Фальклор

3.Зімовы цыкл беларускага календара.

Сярод зiмовых святкаванняў багаццем i каларытнасцю абрадаў вызначалiся каляды, бедная i багатая куцця, звязанае з iмi калядаванне i шчадраванне, аграрная i любоўная варажба, культ продкаў у абрадах куццi.

Зiмовы цыкл каляндарнай паэзii ўключаў песнi пiлiпаўскiя, якiя спявалiся пры кудзелi. Аднак спецыфiку яго, асноўнае ядро складалi калядкi i шчадроўкi. Калядныя песнi выконвалiся пераважна ў час старажытнага земляробчага свята каляд. Яны выказвалi запаветныя думкi селянiна пра будучы ўраджай, дабрабыт i мелi на мэце садзейнiчаць захаванню рунi, статка. пчол. У змесце калядак шмат наiўнай iдэалiзацыi: сялянскi двор з iх паўстае раскошным, багатым, не раўнуючы як княжаскi палац або панскi маёнтак. Шчадроўкi выконвалiся звычайна на так званую багатую куццю, у ноч напярэдаднi Новага года. Зместам яны вельмi блiзкiя да калядак i адрознiвалiся болып прыпевам i iншымi дэталямi паэтыкi, напрыклад вершаваным памерам. Калядка звычайна складаецца з зачына, усхвалеппя гаспадароў, праслаўлення iх хаты, хараства, багацця.

Пачынаецца з Піліпаўкі. Піліпаўскі пост. Піліпаўскія паставыя песні. Каляды – з 6 па 19(21) студзеня (2 тыдні). 6 студзеня-вялікая куцця (сямейная вячэра). Постные стравы-селядзец, куцця. Куцця-рытуальная страва, рабілася з алеем, мёдам. Варажба. Да 7 студзеня прыўрочана свята нараджэння Хрыстова. Таму 6 студзеня хадзілі калядоўшчыкі з песнямі хрысціянскімі (у народным выкананні).Насілася батлейка (народны кукальны тэатр). 13 студзеня-шчодрая куцця. Вячэра са скаромнай ежай. На шчадрэц хадзілі шчароўшчыкі і спявалі песні-шчадроўкі. Спяваліся толькі дарослым – дзеўкам на выданне, хазяевам. Рабіўся маскарад – пераапраноўваліся у казу, вадзіўся мядзведзь, было ваджэнне каня (кабылы). Пелі асобныя песні казы. 19 студзеня-вадохрышча. Заканчэнне каляд. Але у некаторых месцах -21 студзеня –“сход каляды”. Рабілся хрышчэнская куцця (постная) і постные стравы. Асвечанаю ваду давалі хвораму, апырсківалі жывёлу пасля ацёлу і перад выпасам, садовыя дрэвы, калі яны не давалі пладоў, поле перад сяўбой, жыллё, пчальнікі. Варажылі на гаспадырчыя справы – часалі лён, каб такімі жгладкімі былі цяляты; варожылі на суджанага.

Фальклор

4.Веснавы цыкл беларускага календара.

Надзвычай багатая беларуская каляндарная паэзiя веснавога цыклу. Пачыналi яго песнi "гукання" вясны, вяснянкi. Урачыста вырывалiся заклiкальныя матывы iх з дзявочых грудзей. Прасвятлёны былi яны марай аб адроджанай прыродзе, веснавым сонейку, выхадзе ў поле. У велiкодных песнях гаварылася ў асноўным пра дзявочую долю i сямейныя адносiны. Выразнай жанравай адметнасцю, паэтычным багаццем, раскошай вобразаў вылучалiся валачобныя песнi, якiя ў пэўным сэнсе складаюць спецыфiку беларускага календара, яго паэзii. У iх на шырокiм фоне, з эпiчным размахам паказана гаспадарчая дзейнасць земляроба.

Гуканне вясны. Пераход з масленіцы (стыку зімы і вясны). Не распаўсюджаны, толькі на Магілёўшчыне.

Спяваліся песні з “гу-у-у-“ у канцы. Дзяўчаты узлазілі на стагі, дамы, спявалі песні, бралі з сабой страву. Трэба было дакрычацца да багоў. Лада-багіня вясны. Усеагульнае гуканне вясны праводзілася на Дабравешчання-25 сакавіка (7 красавіка).

Саракі. 22 сакавіка. Дзень веснавого раўнадзенства. Адлічвалі 40 дзен з маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было сеяць. На "сарокі" ўшаноўвалі Белабог - пакравіцель жыцця, прарадзіцель людзей і Жыва, яго жонка, адказная за нараджэнне, абуджэнне зямлі. Спявалі песні. Дзеці перакідвалі галінкі праз хату "на гнезды для птушак". У каго лепш – таму пашанцуе.

Камаедзіца. 24 сакавіка - за дзень да Благавешчання, азначала прыход вясны, варочаўся мядзведзь. Стравы: гарохавыя камы (калабкі), аладкі, шчодра здобленые медам, алеем і свінным салам, рэпа, аўсяны кісель. Пасля абеду клаліся, але не спалі, а варочаліся. Потым нічога не рабілі, а святкавалі. Распальвалі вогнішчы - у вогнішчах згарае зіма. Ладзілі кірмашы.

Вялікдзень. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошні тыдзень – «чысты». Увесь тыдзень мылі сталы, вокны. Стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, яйкі. Рытуальная страва-чырвонае яйка, асвянцонае. Асвяшчалі галінкі вярбы. Святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Наядаліся да адвалу. Скончыўшы, старыя клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". З першага на другі дзень у ноч - хаджэнне валачобнікаў. Валачобныя песні. У песнях "валачобным" называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх песні. Песні спявалі хазяевам, дзеўкам на выданне, хлопцам-бабылям. Валачобная традыцыя была толькі у беларусў, акрамя Палесся. Распаусюдзілася ад крывічаў (Віцебск).

Радаўніца - свята ўшанавання памерлых.

Юр'я. 6 мая. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня." Выводзілі скаціну у поле.

Завяршалi веснавы цыкл песнi траецкiя, або сёмушныя. У iх адлюстраваны культ раслiннасцi i культ продкаў, расказваецца аб дзявочых мэрах пра замужжа. вяселле.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]