Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Научные стремления 2011-2

.pdf
Скачиваний:
74
Добавлен:
21.02.2016
Размер:
13.98 Mб
Скачать

пахаванняў перыяду 1914 - 1918 гг., insituгеаграфічна раскіданыя па некалькіх рэгіѐнах і населеных пунктах Беларусі.Такім чынам, структура сайта будзе меркаваць экспанаванне фатаграфій аб‘ектаў і інфармацыі аб іх па геаграфічнай і, адначасова, тыпалагічнай прыкметах (напрыклад, пахаванні германскіх і аўстра-венгерскіх войскаў, расійскіх войскаў, памятныя знакі).

Зыходзячы з усяго сказанага вышэй для эфектыўнага выкарыстання назапашаных ведаў трэба будзе вырашыць актуальную задачу –сфарміраваць адзіную інавацыйную інфраструктуру–―Сайт-даведнік ―Мемарыяльныя комплексы Першай Сусветнай вайны‖, стварэнне якога будзе прымеркавана да 100-гадовай гадавіны пачатку Першай Сусветнай вайны.Канчатковым вынікам функцыянавання дадзенага інфармацыйнага рэсурсу з‘явіцца звядзенне разам існуючых архіўных, гістарычных, картаграфічных і фотаматэрыялаў, наяўных у зачыне аўтарскага калектыву.У выніку працы плануецца стварэнне сайта аб‘ѐмам не менш за 200-html старонак. На сайце будуць прадстаўлены наступныя раздзелы: 1) звесткі аб ваенных дзеяннях, 2) звесткі аб удзельніках бітваў, 3) спісы пахаваных, 4) калекцыя эпітафій, 5) звесткі аб сучасным стане помнікаў, 6) карты ваенных дзеянняў, 7) фота-ілюстрацыйны матэрыял, 8) даведачная інфармацыя.Наведвальніку прадставіцца магчымасць знайсці звесткі аб месцы пахавання удзельнікаў Першай Сусветнай вайны, даведацца, як можна дабрацца да таго ці іншага мемарыяльнага комплексу, размешчанага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама атрымаць звесткі пра інфраструктуры аб‘ектаў.

Такім чынам сайт-даведнік будзе вылучацца сярод падобных (турыстычных, гістарычных, краязнаўчых) інфармацыйных рэсурсаў сваім высокім якасцю, зместам тэхнічнага выканання, прафесійным напаўненнем інфармацыяй, а таксама будзе спалучаць у сабе паліфункцыянальнасць і ўключаць у сябе некалькі зон: інфарматыўную (дадзеныя аб мемарыяльных комплексах), візуальную (картаграфічны і фатаграфічны матэрыялы), генеалагічную(спісы ўдзельнікаў), гістарычную (звесткі аб ваенных дзеяннях) і даведачную (карысныя спасылкі). Мы лічым, што ў першую чаргу сайт павінен быць створаны для зручнасці наведвальнікаў, таму на кожнай дынамічнай htmlстаронцы будзе прысутнічаць сістэма гіперспасылак.

Вынікі работы могуць быць выкарыстаны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь,Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для папаўнення ўжо існуючых разрозненых інфармацыйных баз, Міжнародным Чырвоным Крыжам для выканання запытаў па пошуку асоб, зніклых у ходзе баявых дзеянняў, акрамя таго усімі суб‘ектамі турыстычнай галіны.

Літаратурныя крыніцы

1.http://www.tatar.museum.ru/sreda/virtmuseum.htm – Борисова А.А. Виртуальный музей и краеведение.

2.Мацевасян, А. Сучасны музей і праблемы падрыхтоўкі музейных спецыялістаў// Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі: Музеі і культурная спадчына як частка

111

глабальнай інфармацыйнай прасторы/ Укладальнікі А.Б.Сташкевіч, Т.А.Джумантаева, Рэд. А.В.Селязнѐва, А.М.Яфрэменка. – Мінск-Полацк 8-11 красавіка 2002. – С. 126 –

130.

3.Музееведение. Музеи исторического профиля: Учебное пособие для вузов по спец. ''История''/ Под ред. К.Г.Левакина, В.Хербста. – М.: Высш. Шк., 1988. – 431 с.

4.http://pravo2000.by.ru/baza17/d16385.htm – Закон Республики Беларусь 5 сентября 1996

г. N 575-XIII г.Минск.

5.Коссова И.М. Музей в культурной жизни края. – М.: Сов. Россия, 1989. – 128 с.

Golikova-PoshkaE.V., Morunov A.A.

GUIDEWEB-SITE"THE 1STWORLD WAR MEMORIALS"

Kondrat Krapiva Institute for Art, Ethnography and Folklore of the National Academy of Sciences, Minsk

Summary

Creating and marketing a web-guide with the ability toprovidefee-basedinformation services on thegenealogicalsearch.The website willinclude data on thememorial complexes, cartographic material andphotos, lists of buried, historical information on military activitiesanduseful links.

112

УДК 792.023 (476)

ДубоўскаяК.М.

АСАБЛІВАСЦІЎЗАЕМАДЗЕЯННЯМАСТАЦТВАЗІНШЫМІСКЛАДНІКА МІ СТРУКТУРЫ ТЭАТРАЛЬНАГА ТВОРА

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінск

Актуальнасць.

Сцэнаграфія ў сучасным тэатральным працэсе займае найважнейшае месца. Яна з‘яўляецца не толькі візуальным, але вобразным і формаўтвараючым элементам спектакля побач з рэжысурай і акцѐрскім мастацтвам. Але сѐння ў беларускім тэатразнаўстве сцэнаграфія не разглядаецца як мастацкая з‘ява ў агульнаэстэтычным кантэксце. А без існавання паўнавартаснага тэарэтычнага аналізу сучаснага сцэнаграфічнага мастацтва тэорыя і гісторыя беларускага тэатра губляе сваю важкую частку.

Мэта работы.

Раскрыццѐ заканамернасцяў і характэрных асаблівасцяў узаемасувязі сучаснай беларускай сцэнаграфіі з іншымі вызначальнымі элементамі структуры спектакля.

У аснову афармлення пастаноўкі павінны быць закладзены дзейснасць, а значыць і канфлікт, таксама, як і ў драматургіі, рэжысуры і акцѐрскім выкананні. Тое часцей за ўсѐ прыводзіць да стварэння не толькі атмасферы і вобразна-знакавай прасторы, але і ўнутранай дынамікі сцэнічнага дзеяння, якое з максімальнай напружанасцю ўздзейнічае на гледача. Гэтага ўдаецца дасягнуць сѐння толькі некаторым з творцаў, але памкненне да такога ўнутранага ўспрыняцця сцэнаграфіі адчувальна.

Так, напрыклад, сцэнаграфічнае вырашэнне монаспектакля ―Востраў Сахалін. Частка І‖ паводле А. Чэхава, пастаўленага на сцэне тэтра імя Янкі Купалы, умоўнае і даволі лаканічнае (рэжысѐр А. Нардштрэм, сцэнограф А. Мятліцкая). Усе перамяшчэнні героя ў выкананні Р. Падаляка па краіне вобразна перадаюцца пры дапамозе звычайнага куфра. Седзячы ў ім, артыст трохі падскоквае — нібыта конная двойка, наязджаючы на нероўнасці і калдобіны дарогі, паволі вязе яго да невядомага і незнаѐмага жыцця; стоячы паверх зачыненай скрыні, нібыта на палубе карабля, ѐн гойдаецца на ѐй з боку ў бок і напружана ўглядаецца ў далечыню, спрабуючы згадаць, што ж чакае на тым палымнеючым пажарамі востраве. Калі герой набліжаецца да Сахаліна, перад намі паўстае шырма ўся ў дымцы, якая нібыта знутры свеціцца чырванню. На ѐй вымаляваны сілуэт вострава і трывожная немілагучная музыка давяршае стварэнне напаўмістычнай атмасферы праклятай зямлі.

Найбольш моцна ўздзейнічае фінальная сцэна пастаноўкі: аднаго са збеглых катаржнікаў збіваюць розгамі. Яна цалкам праходзіць за шырмай. Але ўсѐ роўна энергетыка гэткай ―бойні‖, афарбаваная свістам бізуна, крыкамі ахвяры і з‘едлівымі каментарыямі карнікаў, пераадольвае ўсе перашкоды, прымушае замерці ад унутранага болю, жаху, жудасці. І толькі пасля таго, як шырма з грукатам паваліцца на сцэну, пачынаеш асэнсоўваць убачанае.

113

Удадзеным выпадку рэжысѐр і сцэнограф працуюць на артыста і яго героя, які з‘яўляецца асноўным носьбітам ідэйна-сутнаснага пачатку твора. Але такі падыход будзе арганічным і ў працы над спектаклямі вялікіх формаў, бо ад таго, як жыве на сцэне артыст, залежыць успрыняцце ўсѐй карціны пастаноўкі.

Успектаклі ―Нататкі звар‘яцелага музыкі‖ паводле М. Гогаля, які рэжысѐр Н. Башава паставіла разам са сцэнографам Д. Волкавай (Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача), увага стваральнікаў звернутая таксама на тонкую творчую натуру героя, які імкнецца да святла і мары. Заўважна, як прастора падтрымлівае задуму рэжысѐра, развіваючы яе ўжо з боку візуалізацыі вобразаў.

Спрадвечная тэма выжывання чалавека ў неадпаведнай яго душэўнаму стану рэчаіснасці была пераасэнсавана з пункту гледжання сучаснасці. Папрышчын (М. Лявончык) у спектаклі: няўдалы музыка, свядомасць якога ва ўмовах паглынаючага мегаполіса паступова згасае. Ад чаго і эпізоды, якія змяняюць адзін аднаго на сцэне часам падобны да сюррэалістычна-алюзорных выбліскаў мозгу хворага чалавека, а часам яны на пачуццѐвым узроўні сапраўды адпавядаюць рэаліям існавання жыхароў вялікага горада.

Падобным чынам выкарыстоўваецца і невялікі экран, што знаходзіцца па цэнтры задніка. На ім то паказваюцца нейкія ілюстрацыі да паўсядзѐннага жыцця Папрышчына: каляндарныя вызначэнні кшталту ―Лістапада 4‖, выявы горада, машын, сямейны партрэт, карыкатура на яго начальніка — дырэктара дэпартамента і г. д. А часам на ім бачым малазвязаныя паміж сабой анімацыйныя малюнкі, ці недарэчныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць раздробненасць свядомасці героя, але і дапамагаюць зразумець нейкую яго ўнутраную барацьбу.

Нешта падобнае адбываецца і на сцэнічнай пляцоўцы. Звычайныя побытавыя рэчы, але ж вобразна асэнсаваныя мастачкай, ілюструюць паўсядзѐннае жыццѐ героя. Па баках сцэны расстаўлены чатыры вулічных ліхтара. Адзін з іх падобны да туалетнай кабінкі, да слупа іншага мацуюцца дзверы, трэці служыць час ад часу ванным пакоем, у якім хаваецца за шырмай аб‘ект любові героя. Вакол слупа чацвертага абвітая змеепадобная лесвіца. Па вуліцах жыцця Папрышчына ходзяць дзівакаватыя, але ж пазнавальныя мінакі.

Але вось герой з агромністага куфара, які быў яму замест ложка, дастае беласнежны фрак і скрыпку. Ён правальваецца ў свае мары, хваравіты бок якіх увасабляецца праз дзіўных персанажаў: Анѐл з чорнымі крыламі, зробленымі з пакетаў для смецця; чалавек з галавой вялізнай рыбіны, якая разявіла сваю сінявогненную пашчу; дзіўная пачварка ў зялѐным камбінізоне і фраке, што бессэнсоўна танчыць ў чырвоным святле. Да таго ж і самі ліхтары заўсѐды рухаюцца па сцэне, то знікаючы, то з‘яўляючыся з-за куліс. Мары пераўтвараюцца ў трызню, памкненне да кахання прыводзіць да расчаравання, скрыпка разбіваецца ў бразгаты — сонца на экране ўзыходзіць і заходзіць, але Папрышчын ужо жыве ў сваім часовым вымярэнні. І нават санітары, што апранулі яго ва ўціхамірвальную кашулю і збілі да паўсмерці, падаюцца нейкімі

114

напаўрэальнымі істотамі, над якімі герой гучна рагоча, самастойна выключыўшы экран сваѐй свядомасці.

У пластычным увасабленні першакрыніцы на сцэне галоўным памагатым рэжысѐра з‘яўляецца мастак. Менавіта ѐн стварае канчатковы бачны вобраз спектакля. Неразуменне пастаноўшчыкам прызначэння і ролі сцэнаграфіі ў сучасных рэаліях прыводзіць да не вельмі плѐннага супрацоўніцтва з мастаком, у выніку чаго якасць сцэнічных твораў можа зніжацца.

Праблема тоеснасці складнікаў сцэнічнага твора паўстае ў спектаклі ―Эрык ХIV‖А. Стрындберга, пастаўленым рэжысѐрам В. Раеўскім на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Задума сцэнографа Б. Герлавана сама па сабе вельмі цікавая, самавызначальная, падтэкставая, напоўненая вобразамі-сімваламі. Басейн цераз усю сцэну, як вобраз сырасці і няроўнасці таго становішча, у якім апынуўся Эрык, як сімвал зменлівасці лѐсу: сѐння ѐн чысты і празрысты, заўтра забруджаны смеццем недасканаласці жыццѐвага шляху. Шэрыя, зацвілеўшыя рыбалоўныя снасці, што звісаюць з-пад каласнікоў, падобныя да сеткі павука, у якую трапіў герой. І навокал — толькі люстраная паверхня: каб не забываўся на чалавечую слабасць ва ўласным абліччы. Паміж героямі, што разышліся па баках басейна, нібыта ўтварылася вялізная бездань, якую немагчыма пераадолець. І кожны застаецца сам-насам са сваѐй адзінотай.

Але незвычайная дэкарацыя часам замінала ходу сцэнічнага дзеяння. Нажаль, маштабная сцэнаграфія праглынула сабой рэжысуру, акцѐрскае майстэрства і саму драму. Але ж сцэна — гэта не фон, а дзейная прастора для акцѐра. Рэжысѐр жа надта зацікавіўся эксперыментамі з вадой і захапіўся відовішчнасцю пастаноўкі. Раўнавага суадносінаў паміж складнікамі спектакля была парушана. А сцэнаграфія сыграла ролю элемента, які адцягваў увагу ад агульнай кампазіцыі спектакля.

Вынік раўнаважнага размеркавання вобразна-сэнсавай нагрузкі паміж усімі складнікамі спектакля, а таксама іх мастацкага ўзаемапранікнення і творчага сінтэзу зразумелы. Якой бы самабытнай не была сцэнаграфія, у адрыве ад цэлага сцэнічнага твора яна непазбежна становіцца дэкаратыўным пано, але і пастаноўка без адпаведнага мастацкага абагульнення не набудзе належнай і неабходнай для поспеху цэласнасці.

Сцэнаграфія спектакля ―Каласы пад сярпом тваім‖, пастаўленага паводле У. Караткевіча рэжысѐрам В. Анісенка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, з‘яўляецца мяжова-функцыянальнай. Мастак М. Шуста не стварыла нейкай стрыжневай асновы, на якую б абапіраўся падзейны бок і пастановачная ідэяпастаноўкі. Афармленне складаецца з прыўзнятага планшэта, распісанага карычневатымі ўзорамі, якія нагадваюць россыпы пяску, ды з мэблі, што па неабходнасці з‘яўляецца на пляцоўцы. Гістарычнастылізаваныя касцюмы так ці інакш падкрэсліваюць нейкія рысы герояў, але не становяцца ў гэтым выпадку вызначальным элементам пастаноўкі, як тое адбываецца, напрыклад, у спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ―Івона, прынцэса Бургундская‖ В. Гамбровіча, пастаўленага

115

А. Гарцуевым, мастак А. Касцючэнка і ―Макбет‖ У. Шэкспіра, рэжысѐр А. Латэнас, сцэнограф Г. Макарэвічус.

Відэапраекцыя, якая выкарыстоўваецца ў сцэнічным творы, таксама не з‘яўляецца сэнсаўтвараючай характарыстыкай, а хутчэй выглядае як дэкаратыўнае аздабленне, якое ілюструе агульную хаду дзеяння, накшталт жывапісных заднікаў: на экране мы бачым папераменна выявы склепа, гарадскіх пейзажаў, саду з калонамі. Канешне, такі прыѐм надае вобразнасці, падкрэсліваючы адметныя моманты сюжэта, але не становіцца цэнтральным акцэнтам сцэнаграфічнага асяроддзя, як ў спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага ―Ніначка‖ М. Ланж‘еля, рэжысѐр Б. Луцэнка; ―Легенда аб бедным д‘ябле‖ паводле аповесці У. Караткевіча ў рэжысуры Б. Луцэнка і В. Грыгалюнаса — мастак В. Маршак.

Рэжысѐр, так бы мовіць, зрабіў стаўку на ўвасабленне ідэі станаўлення беларускай культуры праз выяўленне росту асобы галоўнага героя Алеся Загорскага і яго самасвядомасці. І маладыя акцѐры І. Ясінскі і Д. Паршын выконваюць гэтую ролю досыць паспяхова. Але, тым не менш, першааснова настолькі шматгранная і складаная, што пры сцэнічным яе ўвасабленні неабходна знаходзіць адпаведнае вонкавае вырашэнне, якое б так арганізавала прастору, каб яна была падпарадкавана цэнтральнай думцы. У гэтым выпадку пастаноўка магла б набыць цэласнасць вонкавага ўспрыняцця і не распадалася б на асобныя сюжэтныя кавалкі.

Вывады.

Калі рэалізацыя задумы рэжысѐра праходзіць шляхам аб‘яднання шматлікіх творчых індывідуальнасцяў удзельнікаў драматычнага твора, то яна знаходзіць выйсце ў свабодным узаемадзеянні ўсіх стваральнікаў спектакля. Але пры ўмове, што аднаму з найважнейшых кампанентаў, якім для відовішчнага мастацтва тэатра з‘яўляецца сцэнаграфія, надаецца мінімум увагі, губляецца тая канцэнтрацыя агульнай ідэі, дзеля якой уласна і мусіць існаваць той ці іншы спектакль.

Такім чынам, складная паліфанія, той унутраны канфлікт, які існуе паміж нятоеснымі ўяўленнямі кожнага з удзельнікаў творчасці — рэжысѐра, мастака, артыста — прыводзяць да найбольш цікавых вынікаў. Пераадоленне гэтага канфлікту ў рэшце рэшт прыводзіць да стварэння нейкага адзінага вобраза, які разгортваецца ў часе і заўсѐды абнаўляецца і ўзнаўляецца. Зразумела, што вынік будзе тым больш відовішчны, чым складаней будуць светаўяўленні сатворцаў спектакля, чым самабытней праявіцца ўнутраны свет кожнага з іх. Такое паліфанічнае шматгалоснае мастацтва і адлюстроўвае найбольш адэкватна ўсю складанасць рэчаіснасці.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Базанов, В. Сцена, техника, спектакль / В. Базанов. — Л. — М.: Искусство, 1963. — 120 с.

2. Баравік, Р.І. Рэжысура Беларусі: Праблемы канцэптуальнасці спектакляў / Р.І. Баравік. — Мінск: Бел. ун-т культуры, 2000. — 143 с.

116

3.Баразна, М. Мастацкая школа: Змена перспектывы: з рэдакцыйнага ―Круглага стала‖ / М. Баразна, Л. Бярозкіна, Б. Герлавана [і інш.] // Мастацтва. — 2009. — № 2. — С. 6

— 13.

4.Беларускі тэатр у прасторы сусветнай культуры: матэрыялы міжнароднай навуковатворчай канферэнцыі / Беларускі інст-т праблем культуры, Цэнтр тэатральнай крытыкі "Авансцэна"; рэдкал.: Р. Б. Смольскі (адк. рэд.) і інш.. — Мінск: Права і эканоміка, 1996. — 236 с.

5.Берѐзкин, В. И. Искусство сценографии мирового театра: От истоков до второй половины ХХ века: в 3 кн. / В. И. Берѐзкин. — М.: Эдиториал УРСС, 1997 — 2001. — 1348 с.

6.Вопросы театроведения: сб. науч. трудов / Всеросс. науч-исслед. инст-т искусствоведения; редкол.: А. Я. Альтшуллер (отв. ред.) [и др.]. — СПб., 1991. — 214 с.

7.Женовач, С. Режиссѐр — художник — спектакль / С. Женовач // Сцена. — 1996. — № 10. — С. 19 — 22.

8.Искусство театра: Вопросы теории и практики: сб. ст.: вып. 2 / Изд-во Уральского университета; редкол.: О. А. Петров (отв. ред.) [и др.]. — Свердловск, 1989. — 196 с.

9.Карнач, П. А. Мастацтва беларускіх дэкаратараў: Тэатр. Кіно. Тэлебачанне / П. А. Карнач. — Мінск: Беларусь, 1989. — 159 с.

10.Лидер, Д. Космос повседневности / Д. Лидер // Театр. — 2002. — № 3. — С. 69 — 72.

11.Михайлова, А. Образ спектакля / А. Михайлова. — М.: Искусство, 1978. — 247 с.

12.Френкель, М. Пластика сценического пространства: Некоторые вопросы теории и пракики сценографии / М. Френкель. — Киев: Мистецтво, 1987. — 184 с.

Dubovskaya K.N.

PECULIARITIES OF INTERRELATIONS BETWEEN SCENIC DESIGN AND OTHER

COMPONENTS OF A THEATRE WORK

BelarusianStateAcademy of Arts, Minsk

Summary

The abstract deals with the peculiarities of co-work of theatre artists, directors and actors on contemporary Belarusian stage. The visual pattern of performances is growing in significance, therefore the evolution of stage design is becoming evident. The author analyzes the current state of the country‘s scenic design, with an emphasis on its close relations with other components of the performance. The issues have failed to be adequately covered in the contemporary theatre studies of Belarus. That is why, the author finds the matter especially interesting.

117

УДК 379.843

Гринкевич Ю.А., Дыбовский А.В.

СПОРТИВНЫЕ ОБЪЕКТЫ КАК ОСНОВА РАЗВИТИЯ СПОРТИВНОГО ТУРИЗМА В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ

Институт туризма БГУФК, Минск

В классической теории туризма среди его целей определяется и спортивная – подготовка и участие в соревнованиях и играх на профессиональном и любительском уровнях, сопровождение спортсменов, а также участие в качестве зрителей. Это определение, в принципе, и является поводом для выделения спортивного туризма в отдельный вид[1]. Таким образом, к спортивному туризму относятся поездки с целью активного участия

вспортивных мероприятиях, а также поездки, которые носят пассивный характер участия в спортивных соревнованиях.Спортивный туризм разделяют на активный и пассивный. Под активным спортивным туризмом нужно понимать посещение страны с целью участия в различного вида соревнованиях, занятия тем или иным видом спорта в стране пребывания. Пассивный же спортивный туризм подразумевает под собой посещение страны туристами с целью поддержки команд, спортсменов на различных спортивных мероприятиях, просто посещение, без личного участия, спортивных мероприятий, а так же ознакомления со спортивными сооружениями, потенциалом в области спорта страны посещения [2].

Развитие спортивного туризма в мире сейчас достаточно актуально. Свидетельством этому является строительство спортивных сооружений, регулярное проведение различных спортивных мероприятий, соревнований, как на местном, так и на мировом уровнях. Спортивный туризм актуален на данный момент и потому, что физическая культура и спорт, как и туризм, относятся к важным факторам оздоровления населения, сохранения генофонда нации. Так,

вРеспублике Беларусь физкультурно-спортивному движению придан статус одного из главных приоритетов социальной политики государства.

Природные условия страны не позволяют разрабатывать маршруты походов высоких категорий сложности, привлекающие группы иностранных туристов, специализирующихся в области туризма. В то же время, активные путешествия по Беларуси (пешие, водные, конные, велосипедные, лыжные) доступны для широкого круга туристов и могут являться привлекательным дополнительным элементом программ обслуживания иностранных посетителей, но в то же время развитие спортивного туризма является перспективным направлением для туристической индустрии Республики Беларусь.

Беларусь обладает значительными ресурсами, располагающими к развитию именно спортивного туризма. Так, благодаря географическому положению нашей страны, у нас не однотипный климат, что способствует развитию в Беларуси различных видов спорта, как летних, так и зимних, а на их основе активного и пассивного видов спортивного туризма, а политика государства нацелена на то, чтобы всем гражданам страны предоставить

118

возможность заниматься активными видами спорта и физической культурой. Благодаря такому подходу белорусские школы, вузы, а также детские дошкольные учреждения прекрасно оснащены для занятий спортом. Строительство спортивных объектов на протяжении последних лет ведется в Беларуси с невиданным размахом. Инвестируя миллиарды в спортивные сооружения, государство не только обеспечивает конституционные права граждан, оно вкладывает их в самое ценное – здоровье. И в первую очередь, молодого поколения.

На сегодняшний день у нашей страны есть достаточно потенциала и возможностей для развития спортивного туризма, который у нас пока развит достаточно слабо. Причинами этому служат многие факторы, в том числе – отсутствие развитой на мировом уровне туристической инфраструктуры. К нам приближается 2014 год – год проведения Олимпийских игр в Сочи, что отразится на количестве туристов и в нашей стране. В этом же году в Республике Беларусь так же будет проходить грандиозное событие – чемпионат мира по хоккею с шайбой. Именно это спортивное мероприятие можно использовать для развития спортивного туризма и представить нашу страну с лучшей стороны, чтобы это спортивное событие не было первым и последним поводом для посещения большого количества иностранных туристов. С этой целью в Беларуси возводятся новые спортивные сооружения, например, МинскАрена, Чижовка-Арена. Сейчас в стране 26 ледовых арен (6 – в Брестской области, 2 – в Витебской, 3 – в Гомельской, 2 – в Гродненской, 4 – в Минской, 2

– в Могилевской, 7 – в Минске). К 2014 году больше всего ледовых арен будет в Могилевской области – 10, по 9 дворцов станет в Минске и Брестской области, 8 – в Гомельской, по 7 – в Витебской и Минской, 2 арены останется в Гродненской области [3].

Так же уделяется большое внимание и профессиональной подготовке спортсменов – хоккеистов. По данным министерства спорта и туризма количество учащихся в хоккейных школах к 2014 году должно увеличиться более чем в полтора раза – с 3301 до 5235 человек [4]. Но особое внимание в подготовке нашей страны к чемпионату мира по хоккею с шайбой следует уделить развитию туристической инфраструктуры, куда входят:

1)места размещения туристов – отели и гостиницы (к большому сожалению, в нашей стране недостаточное количество гостиниц, особенно с категорией от 3-х до 5-и звезд, которые пользуются наибольшим спросом у туристов Европы и дальнего зарубежья);

2)обслуживание туристов в области питания (пока в нашей стране невелико количество ресторанов быстрого питания, которые популярны в странах Европы; так же наши рестораны быстрого питания, имея 2-ую категорию наценки, являются не особо доступными для полноценного питания в них с финансовой точки зрения);

3)квалифицированный персонал в области обслуживания: большое внимание следует уделить обучению персонала для обслуживания

иностранных туристов, ведь именно его деятельность составит

119

впечатление о стране и о людях, которые живут в Республике Беларусь. Кроме того, необходимо создание волонтерских групп, в состав которых будут входить не только студенты различных учебных заведений, но и непосредственно сами спортсмены; На наш взгляд необходимо также расширять дополнительные сервисы по

обслуживанию туристов и гостей чемпионата мира 2014 года: создать сеть сувенирных лавок, киосков и магазинов с атрибутикой болельщиков и фанатов, символическими изображениями этого спортивного события, а также посвященной городу Минску и Республике Беларусь. Следует также подготовить к массовому посещению туристов знаковые места нашей страны в области культурно-познавательного туризма: различные музеи, учреждения культуры, парки и скверы. В настоящий момент разрабатываются туристические маршруты, связанные с посещением выдающихся спортивных сооружений нашей страны, а также мероприятия, способствующие приобщению туристов к активным занятиям различными видами спорта.

Литературные источники

1.Квартальнов, В.А. Туризм / В.А. Квартальнов. – М.: Финансы и статистика, 2002.

2.Зорин, И.В., Квартальнов, В.А. Энциклопедия туризма / И.В. Зорин, В.А, Квартальнов. – М.: Финансы и статистика, 2004.

3.Статья [Электронный ресурс] / БЕЛТА – Белорусское Телеграфное Агентство. –

Режим доступа: http://www.belta.by/ru/all_news/sport.html / Дата доступа 02 –

25.11.2010.

4.Статья [Электронный ресурс] / NEWSLAND – Информационно-дискуссионный портал. – Режим доступа: http://www.newsland.ru/News/Detail/id/581497/cat/42/ Дата доступа 02 – 25.11.2010.

Grinkevich J.A., Dybovskij A.V.

SPORTS OBJECTS AS THE BASIS OF THE DEVELOPMENT OF SPORTS TOURISM IN

REPUBLIC OF BELARUS

Tourism Institute of the BelarusianState University of Physical Culture, Minsk

Summary

The material reflects the analysis of the condition of sports tourism in Belarus and prospects of its development because of holding of world sports action – the World Hockey Championship.

120