Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
SK_Malye_diaspory_2014 / ЛК по СК Малые диаспоры.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
2.09 Mб
Скачать

Доумент

Гнілякевіч

Чарговыя задачы па правядзеньні ленінскай нацыянальнай палітыкі

<…> У нас яшчэ вельмі мала ўвагі на сёньняшні дзень зьвяртаецца нямецкай нацыянальнасьці. У нас ёсьць усяго 2 нямецкіх сельсаветы і рад нямецкіх вёсак у іншых сельсаветах. Калгаснае будаўніцтва у нямецкіх сельсаветах да сёньняшняго дню можна лічыць яшчэ нездавальняючым, і гэта дзякуючы толькі таму, што на месцы не змаглі правільна паставіць там работу. Калгаснае будаўніцтва у нямецкіх сельсаветах сустрэла жорсткае супраціўленьне з боку кулацтва, рэлігійных элементаў. Рад савецкіх і грамадзкіх арганізацый недастаткова ўдзялілі ўвагі нямецкаму насельніцтву. <…>

У сельсавеце “Розы Люксенбург”* школа два гады зачынена, з немцаў вучыцца толькі 3 чалавека дзяцей. У Хаткаўскім сельсавеце, дзе 99 нямецкіх гаспадарак, школа зачынена і няма настаўніка. У Беразоўскім** сельсавеце хата-чытальня зачынена, школа ў дрэнным становішчы, адзін настаўнік – былы царкоўны служка, а другі невядома, хто такі, - не высьвятлілі яго твару, але не наш, - гэта значыць, не адданы цалкам савецкай уладзе. Школы наполову раскіданы, работа з беднатой не вядзецца.

Ёсьць праявы нямецкага шавінізму, беларусаў называюць “серыя”, “лапатнікі”, “мужыкі” і інш. Немцы лічаць сябе многа вышэй за беларусаў, ніякай сувязі з беларусамі ня маюць, замкнутасьць на нацыянальнай і рэлігійнай глебе і г.д. Вось вынікі той дрэннай работы, якая вялася нашымі мясцовымі арганізацыямі сярод гэтай нацменшасці. <…>

Савецкая Беларусь. 1931. 23 жніўня.

*Правильно – Люксембург.

**Правильно – Бярозаўскім.

Документ

Нацыянальная Камісія ЦВК БССР

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ СВОДКА №6

(1/V-15/VI-1932 г.)

<…>

V. Нацыянальныя калгасы.

Літоўскі нацкалгас “Чырвоная Вішня” Дубровенскага раёну аб”яднае 24 гаспадаркі літоўцаў <…> Калгас арганізаваны у 1931 годзе. Сацсклад калгасу: 22 сераднякі і 2 беднякі. <…>

На сходзе калгасьнікаў 9 сакавіка меў месца такі выпадак: раённы работнік Балтуноў абазваў усіх калгасьнікаў кулакамі, пагражаў, каб не гаварылі на “нямецкай мове” (па літоўскі). На запытаньне калгасьнікаў адносна забароны гаварыць на роднай мове, ён адказаў: “разьдзелім ваш калгас на дзьве часткі, адну далучым да Верацейскага калгасу, а другую да калгасу “Шлях Саветаў”. На сходзе былі намесьнік старшыні РВК і сакратар партячэйкі і ніхто з іх ня спыніў Балтунова. Кулацкія элемэнты скарысталі гэтую шовіністычную вылазку і пачалі весьці агітацыю аб тым, што ёсьць прыгнечаньне літоўцаў <…>

Калгасьнікі літоўцы ня хочуць аб”яднаньня з суседнімі калгасамі таму, што справа гаспадаркі у нацкалгасе пастаўлена лепш, чым у суседскіх калгасах, дзе мелі месца дрэнныя выпадкі – падзёж ската, недахоп кармоў і інш.

<…>