Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
SK_Malye_diaspory_2014 / ЛК по СК Малые диаспоры.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
2.09 Mб
Скачать

Документ

Зьвесткі

Пра Галіцка-Мызскі нацсавет Клімавічскага раёна

[снежань 1929 г.]

<…>

11. Моманты нацыянальнага адзінства з боку адзельных гр-н Латышоў назіраецца, так пры аб’еднаньні нашаго коллектыва з соседскім беларускім некаторыя середнякі выступалі проціў чыста з нацыянальнага прынцыпа. Антырэлігійная праца ведеца путем антырэлігійных докладаў на агульных сходах гр-н. Як вынікі атказ насельніцтвам ад пастара (лютеранскага) і аддачы часьць церкоўнай маемасьці школе.

<…>

ПРАТАКОЛ №

агульнага сходу к-су “Светлая Заря” з удзелам адзінаасобнікаў гр-н в. Чырвоная Слабада [Чарэйскага раёну] ад 23 мая 1931 г.

<…>

АБВЕСТКА ДНЯ:

1. Калектывізацыя і нацпалітыка ў вёсцы.

<…>

КЛЕЦКО Ільля: Кароблес Віктар забраў маяго каня і я пашоў к нему прасіць, ён мяне выгнаў, называя мужыком.

СЫРАПУС Осіп: на нас нападаюць, што мы літвіны і называюць пры спатканьні, што гэта паны, а якія мы паны, калі я такі самы мужык і чырвонаармеяц і чаму пры чыстцы на нас нічога и ніякай плёткі ня было.

<…>

Документ

[Материал обследования жалобы литовских граждан д. Чырвоная Слабада бригадами проверающих 8-23.03.31 г. и 23.05-26.05.31 г.]

<…>

ВЫНІКІ І ПРАПАНОВЫ.

<…>

5. У час уцягненьня літоўцаў у калгас, Смародзінскі с/савет жадаў стварыць новы калгас у тэй час, калі ад літоўскага паселішча у полкілёмэтре існаваў калгас “Светлая Зара”, у які літоўцы пачалі уступаць. Смародзінскі с/с не жадаў, каб літоўцы уступалі у другі калгас, а імкнуўся стварыць дробны калгас з літоўцаў і беларусаў. У працягу 10 дзен Хруцкі [секретарь кандидатской группы сельсовета] з Сасам Барысам праводзіў 5 сходаў, на якіх дабіваліся арганізаваць калгас з тэй мэтай, каб пасьля папоўніць гэты калгас раднёй Б.Саса <…> Калі літоўцы уступілі у калгас “Светлая Зара”, там пачалася траўля усіх літоўцаў з боку Б.Саса, як сябра с/с і які падтрымліваўся з боку Смародзінскага с/с. Цьвердае заданьне шэрагу літоўцаў дадзена пасьля уступленьня у калгас. Сас і яго сям”я пачалі рабіць пагрозы літоўцам: “прападзеце калгасьнікі, хто уступіў у калгас, не уступіўшым будзе у 100 раз лепш”. <…> “Ніводнага літоўца не застанецца у калгасе”, гэта падцьвердзіў Бавеніс. “Калі бы ня ішлі у калгас, былі бы харашы”. Нядаўна перад ізьзяцьцем кулакоў-літоўцаў Аверка Дворнікаў заявіў на сходзе у слабодке: “Гадаў трэба выкарчаваць. Вас будуць меняць з Польшай і вы ня нашы людзі”.

<…>

Траўля літоўцаў сябром с/с Сасам Б., якога падтрымліваў Смародзінскі с/с, прывяло да таго, што несьвядомая маса літоўцаў лічыць, што прасьледуюцца усе літоўцы. (У час ізьзяцьця некалькі асоб – усе мужчыны літоўцы – уцяклі у лес).

<…>

Документ

[Июль 1931 г.]

В ы н і к і

Агляду становішча нацменшасьцяй у Веткаўскім раёне

<…>

ПРАЦА СЯРОД РАСІЙСКАГА І ЯЎРЭЙСКАГА ПРАЦОЎНАГА НАСЕЛЬНІЦТВА.

Праца працоўных гэтых нацменшасьцяй стаіць на нізкім узроўні. Ня гледзячы на тое, што у раёне маецца 4 расійскіх сельсаветаў, належнай увагі разгортваньні палітычна-выхаваўчай працы ў гэтых вёсках з боку раённых органаў ня было.У большасьці расійскіх с/с ня маецца хат-чытален. У гэтых расійскіх вёсках з пераважнай большасьцю “стараабрадцаў” яшчэ параўнаўча вялікі ўплыў клерыкалізму. Ёсьць выпадкі, калі нават, старшыня с/савета і сябры яго ходзяць у царкву (Тарасаўскі с/савет старшыня ПРАНІШНІКАЎ). У часе урачыстых рэлігійных сьвят у школе адсутнічае ад 50 да 70% дзяцей. Характэрна адзначыць, што дзеці працоўных беларусаў у гэтых вёсках амаль на 100% наведваюць школы у рэлігійныя сьвяты. Паміж беларусамі і расійцамі ня ізжыты нацыянальны антаганізм. У часе правядзеньня працы па калектывізацыі у аднэй з вёсак (Тарасаўка) былі кулацкія выступленьні наконт таго, што “мы ня пойдзем у тэй калгас, дзе ёсьць маскалі”. У часе антырэлігійнай працы былі выкрыкі аб тым, што “хахлы” (то ёсьць беларусы) хочуць забраць “стараабрадчаскую” царкву. <…>

Калектывізацыя у большасьці расійскіх сельскіх саветаў стаіць на самым нізкім узроўні (ад 9 да 24%). <…>