Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
SK_Malye_diaspory_2014 / ЛК по СК Малые диаспоры.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
2.09 Mб
Скачать

Документ [Национальная Комиссия цик бсср. Апрель 1931 г.]

Зус. сакрэтна.

У дадатак да матар”ялаў аб культурным і гаспадарчым становішчы нацменшасьцяй, паведамляем наступнае:

За апошні час значна ўзрасла контр-рэвалюцыйная дзейнасьць кулацтва і агэнтаў Польшчы і Латвіі ў мясцовасьцях з латыскім і польскім насельніцтвам. Узмоцненую контр-рэвалюцыйную дзейнасьць праяўляюць таксама каталіцкае і люцеранскае духавенства. Гэта контр-рэвалюцыйная дзейнасьць праяўляецца ва ўзмацненьні агітацыі за эмігрыраваньне з межаў Саюзу ССР, і ў насаджэньні новых контррэвалюцыйных, шпіёнскіх, паўстанчаскіх і дывёрсійных арганізацый.

Ня гледзячы на тое, што ў мінулым годзе быў зьняты цэлы шэраг гэтага роду арганізацый і высялена з межаў БССР каля 1500 сямей, органамі ДПУ раскрыты ў апошні час новыя арганізацыі контр-рэвалюцыйнага характару сярод польскага і латыскага насельніцтва.

Арганізацыі гэтыя складаюцца ў пераважнай большасьці з кулацкіх і моцна-заможных элементаў.

Пад уплывам аднэй з гэтых арганізацый – 12 сакавіка г.г. сяляне латыскай вёскі Малькова, Ліозьнянскага раёну, Віцебскай акругі, абкружылі рабочую брыгаду, якая праводзіла калектывізацыю і падрыхтоўку да вясеньняй пасеўкампаніі, і вымусілі падпісаць акт аб раздачы з амбараў абагуленнага насеньня.

Католіцкі ксёндз Вайцаховіч 17-га сакавіка г.г. сабраў у Плашаве Койданаўскага раёну (некалькі вёрст ад мяжы) малебен у зьвязку з высяленьнем кулакоў. Малебен сабраў каля 2.000 чал.; высяляемым даваліся перавагі пры заняцьці месц у касьцёле. Усе выселяемыя кулакі спавядаліся і атрымалі ад ксяндза крыжыкі і вусныя настаўленьні.

Пад уплывам кулакоў і агэнтаў Латвіі ў канцы мінулага году пачалася ў мясцовасьцях з латыскім насельніцтвам моцная агітацыя за выезд у Латвію. У Мокшанскім с/с (Віцебская акруга) былі выпадкі групавых падач заяў аб выязьдзе, з Грудзінаўскай і Мыза-Галіцкай калёніі Магілёўскае акругі мела намер выехаць у Латвію 27 сямей, у Бараўлянскім сельсавеце Віцебскае акругі зьбіраліся уехаць 12 сямей. Пры выяўленьні сацыяльнага складу гэтых сямей аказалася, што гэта амаль што выключна кулакі і моцна-заможныя.

Сярод нямецкага насельніцтва таксама меў месца ў канцы мінулага і пачатку бягучага году эміграцыйны рух. Адна нямецкая калёнія (Мазырская акруга) сабрала грошы і паслала ў Маскву свайго прадстаўніка (былы чырвонаармеец) у гэрманскае пасольства хадайнічаць аб выязьдзе за межу. У пачатку гэтага месяцу зноў у тэй жа акрузе на заяве аб выязьдзе за межу было сабрана 97 подпісаў. Вялікі ўплыў на паглыбленьне эміграцыйнага руху маюць лісты з Нямеччыны і Амэрыкі.

Аб групавых падачах заяў сярод польскага насельніцтва вестак няма. Былі выпадкі пераходу праз мяжу раскулачаных кулакоў.

Мела таксама месца зьбіраньне подпісаў сярод католіцкага насельніцтва Койданаўскага раёну на заяве – пратэсту к польскаму консулу супроць высылкі ксяндза. Сабрана каля 200 подпісаў.

Цэнтральны Камітэт КП(б) разаслаў ліст Акругкомам і Райкомам аб мерах барацьбы з эміграцыйным рухам, а таксама былі дадзены адпаведныя паказаньні работнікам, якія ўяжджалі ў нацсаветы для правядзеньня пасеўнай кампаніі. Пытаньне гэтае будзе стаяць на бліжэйшай фракцыі Прэзыдыуму ЦВК БССР.

НАМ. СТАРШЫНІ НАЦКАМІСІІ ЦВК БССР (Вансоўскі)

Адказны Сакратар (Гольмшток)