Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

18 Археалагічныя культуры плямён перыяда мезаліта на тэрыторыі Беларусі

У мезалітычны час на тэрыторыі Беларусі адбываліся этнакультурныя працэсы значна больш складаныя, чым у папярэднюю эпоху.

У пачатку мезаліту Падняпроўе працягвала засяляць насельніцтва грэнскай культуры. На сёння знойдзена больш за 10 паселішчаў, пакінутых ім, пры гэтым адно ва Усходнім Падзвінні, што гаворыць аб пранікненні часткі грэнцаў у басейн суседняй ракі.

Матэрыяльная культура грэнскага мезалітычнага насельніцтва на раннім этапе свайго развіцця шмат у чым наследавала традыцыі фінальнапалеалітычнага часу. Сярод паляўнічай зброі па-ранейшаму найбольш характэрнымі былі асіметрычныя (з аднаоаковай выемкай на чаранку) наканечнікі стрэл. Адначасова пачалі выкарыстоўваць і наканечнікі іншых тыпаў. Адыход паўночных аленяў прывёў і да знікнення касцяных гарпуноў і наканечнікаў коп'яў з пазамі для крамянёвых укладышаў. У Сувязі з гэтым меншая ўвага пачала надавацца апрацоўцы костак і рагоў, адпаведна зменшылася і колькасць крамянёвых разцоў. Адначасова ў крамянёвым інвентары павялічваецца значэнне скрабкоў, скобляў, сякер. Іх, асабліва скоблі і сякеры, выкарыстоўвалі пры апрацоўцы дрэва.

Грэнскія паселішчы раннемезалітычнага часу знойдзены на Дняпры каля вёсак Бароўка і Дальняе Ляда Быхаўскага раёна, пад Оршай, на Бярэзіне каля Гуты Бярэзінскага раёна, на Сожы каля Ворнаўкі (Грэнск) Кармянскага раёна.

У познамезалітычны час (6-5-е тысячагоддзі да н.э.) пры захаванні большасці з традыцыйнага набору крамянёвага інвентару грэнцы пачынаюць шырока выкарыстоўваць дробныя крамянёвыя ўкладышы, якім з дапамогай рэтушы нярэдка надаваліся геаметрычныя формы. Укладышы выкарыстоўваліся для вырабу састаўных прылад з касцяной асновай. Рэшткі жыццядзейнасці познамезалітычнага грэнскага насельніцтва захаваліся на дняпроўскіх стаянках - каля г. Рэчыца, в. Рэкорд Лоеўскага раёна, а таксама ў некаторых іншых месцах.

Гістарычны лёс грэнскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі пакуль што невысветлены. Вядома толькі, што частка яго яшчэ каля 10 тысячагоддзяў назад прасунулася па Верхнім Дняпры ў Волга-Окскае міжрэчча, дзе сфарміравала некалькі адметную супольнасць, названую археолагамі іенеўскай культурай. Пазней іншыя групы грэнцаў праніклі на паўднёвы ўсход і пасяліліся ў басейне Дзясны, дзе культура іх таксама пэўным чынам змянілася. Праз увесь мезалітычны час на Беларускім Падняпроўі і ва Усходнім Палессі жылі плямёны днепра-дзяснінскай культуры (культуру часткі гэтага насельніцтва некаторыя даследчыкі называюць сожскай). Гэтыя плямёны пачалі складвацца ў супольнасць яшчэ каля 10,5 тысячагоддзяў назад у выніку змешвання нашчадкаў лінгбійскага насельніцтва і носьбітаў свідэрскай культуры.

На тэрыторыі Беларусі знойдзена больш за 30 стаянак, на якіх калісьці жыло насельніцтва днепра-дзяснінскай культуры. Найбольш багатыя знаходкамі паселішчы на Сожы - Аўрамаў Бутор Веткаўскага, Кліны-2 Слаўгарадскага, Горкі Чэрыкаўскага раёнаў, на Дняпры - Баркалабава Быхаўскага, Берагавая Слабада Рэчыцкага раёнаў і інш. Асабліва характэрнымі знаходкамі пры раскопках гэтых стаянак былі наканечнікі стрэл з перажытачнымі свідэрскімі і лінгбійскімі рысамі, рознатыповыя разцы і скрабкі, авальныя і з перахопам на корпусе сякеры. Большасць прылад выраблялася з пласцінак.

На позняй стадыі свайго развіцця днепра-дзяснінскае насельніцтва пры вырабе прылад працы і зброі пачынае ўсё часцей выкарыстоўваць прылады дробных памераў, асабліва трапецыі і прамавугольнікі.

У пэўных рэгіёнах Падняпроўя днепра-дзяснінцы суседзілі з грэнскім насельніцтвам, аднак характар іх узаемадачыненняў пакуль што не высветлены. А вось гістарычны лёс познамезалітычных жыхароў стаянак паміж, Дняпром і Дзясной больш вядомы - яны засталіся тут і ў наступную неалітычную эпоху, а іх культура ў значнай ступені стала асновай для фарміравання верхнедняпроўскай неалітычнай супольнасці.

Поўнач Беларусі ў мезаліце засялялі плямёны кундскай культуры (названа так па характэрнай стаянцы каля г.Кундаў Эстоніі). На Беларускім Паазер'і знойдзены пакуль што толькі тры кундскія стаянкі - на ўзбярэжжах Дзвіны каля вёсак Замошша Верхнядзвінскага і Крумплева Полацкага раёнаў, а таксама на возеры Суя каля в. Плусы Полацкага раёна. Большасць даследчыкаў лічыць, што кундская культурная супольнасць у значнай ступені сфарміравалася ў выніку міграцыі свідэрскіх плямён у Паўднёва-Усходнюю Прыбалтыку. Аб гэтым сведчыць ужыванне кундскімі паляўнічымі пласціначных наканечнікаў стрэл з перажытачнымі свідэрскімі рысамі. Выкарыстоўвалі яны і некаторыя іншыя наканечнікі, разцы на спецыяльна зламаных пласцінках, пакарочаныя скрабкі. На ўвогуле бедных на крамянёвыя запасы тэрыторыях кундскае насельніцтва шырока выкарыстоўвала для вырабу прылад працы і зброі рогі і косткі. У прыватнасці майстраваліся рагавыя кінжалы, наканечнікі коп'яў і стрэл з пазамі, у якія ўстаўляліся апрацаваныя па краях дробныя пласцінкі.

Пакуль што невядома, якія пахавальныя абрады існавалі сярод большасці мезалітычных плямён Беларусі. А вось кундскія магілы ў Прыбалтыцы знойдзены. Мясцовае насельніцтва сваіх нябожчыкаў хавала ў ямах у выпрастаным становішчы з рознай арыентацыяй. У яму клаўся адзін памерлы або нават некалькі. Калі ж магіла выкарыстоўвалася шматразова, то пахаванні маглі размяшчацца нават ярусамі. Нябожчыкаў часта пасыпалі вохрай. Клалі ў Кундскае насельніцтва як у Прыбалтыцы, так і на Беларусі датрывала ажно да канца мезаліту і стала асновай стратам - для мясцовай неалітычнай супольнасці. - магілы і прылады працы На працягу ўсяго мезаліту захад Б, а таксама пэўныя рэгіёны поўдня і поўначы засялялі плямёны нёманскай культуры, якія месцамі суіснавалі з іншакультурнымі групамі. Яны сфарміраваліся з нашчадкаў аўтахтоннага познасвідэрскага насельніцтва і груп перасяленцаў з больш заходніх тэрыторый.

Нёманцы карысталіся лістападобнымі і чаранковымі наканечнікамі стрэл, блізкімі да свідэрскіх, ланцэтападобнымі вастрыямі, а таксама прыладамі, тыповымі для іншых мезалітычных плямён Беларусі. У пазнейшыя перыяды развіцця насельніцтва нёманскай

культуры пачало шырока карыстацца рознымі мікралітамі, у тым ліку і ўкладышамі-трапецыямі. Мяркуючы па знаходках са стаянак, дзе захавалася арганіка, яно ўжывала і вырабы з косці і рога - выцягнутыя наканечнікі стрэл, гарпуны з зубцамі па краях, розныя вастрыі, кінжалы. На Панямонні стаянкі носьбітаў нёманскай культуры выяўлены каля Беліцы і Зблян Лідскага, Нясілавіч Дзятлаўскага раёнаў, на Дзвіне каля Сямёнавага Хутара Полацкага раёна. Трапляла гэта насельніцтва і на Верхнюю Прыпяць. Усяго на сёння археолагамі даследавана больш за 10 іх паселішчаў.

Носьбіты нёманскай культуры на захадзе Б жылі да самага канца мезаліту і прымалі затым удзел у фарміраванні супольнасці нёманскай неалітычнай культуры.

У познім мезаліце на паўднёвы ўсход Беларусі з тэрыторыі суседняй Украіны праніклі даволі нешматлікія групы носьбітаў кудлаеўскай культуры (названа па стаянцы Кудлаеўка на Сярэднім Падняпроўі). Яны ў цэлым карысталіся інвентаром, характэрным і для іншых познамезалітычных плямён, аднак у іх ужытку былі і асаблівыя тыпы прылад - скошаныя крутой рэтушшу па краі адшчэпы (вастрыі кудлаеўскага тыпу), пласцінкі з затупленым рэтушшу краем. Найбольш ранняй на Беларусі кудлаеўскай стаянкай лічыцца Азярное ў Любанскім раёне. Матэрыял жа з паселішча Рэчыца-2 на Дняпры характарызуе завяршальную стадыю знаходжання гэтага насельніцтва на нашай тэрыторыі.

Лічыцца, што кудлаеўская супольнасць сфарміравалася на аснове нашчадкаў носьбітаў камарніцкай культуры, якія ў раннім мезаліце знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы і Заходняй Беларусі, а паз

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]