Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

52 Шляхі ўзнікнення гарадоў.

Старажытнейшыя гарады Б. ўзнікалі ў найбольш развітых у эканамічным сэнсе рэгіёнах. Першаасновай гарадоў звычайна стан. славянскія паселішчы, якія з'яўл. цэнтрамі сельскага асяроддзя (племяннымі, абшчыннымі) у др. пал. 1-га тыс. Умоўна сярод разнастайных працэсаў горадаўтварэння выдзелены тры асн. напрамкі: 1) гандлёва-рамесны; 2) абшчынна-феадальны; 3) феадальны (дзяржаўны). Гандлёва-рамесны шлях утварэння гарадоў быў абумоўлены ў першую чаргу дзейнасцю ў др. пал. 1-га тыс. трансеўрапейскай гандлёва-эканамічнай супольнасці. У VIII-IX стст. да гэтай экан. сістэмы, якой былі ахоплены землі Зах. і Цэнт. Еўропы, далучаюцца Усх. Еўропа і арабскі рэгіён. Наяўнасць у апошнім вялікай колькасці манетнага срэбра, якое стала ўсеагульным эквівалентам для ўсіх тэрыторый, што кантактавалі паміж сабой, адыграла рашаючую ролю ва ўздыме эканомікі гандлёвых факторый. Те, што Полацк раней за іншыя гарады на Б. змог ператварыцца з племяннога цэнтра ў пратагорад (прагорад), можа тлумачыцца яго найбольш раннім далучэннем да паўночнаеўрапейскай супольнасці на гандлёвым шляху. Спалучэнне ўдалага размяшчэння на важным адрэзку гандлёвага міжнароднага шляху і функцый племяннога цэнтра спрыяла развіццю Полацка ў палітычных адносінах, трансфармацыі яго ў цэнтр раннедзяржаўнага ўтварэння - Полацкага княства. Такім чынам, ужо ў другой палове IX ст. Полацк пачынае набываць новую сац. аснову тэрытарыяльна-палітычнага цэнтра, які аб'яднаў полацкіх крывічоў і дрыгавічоў. У X-XI стст. Полацкая дзяржава пашырае сваю тэрыторыю ў розных напрамках, умацоўвае свае рубяжы крэпасцямі, якія потым ператвараюцца ў гарады (Браслаў, Заслаўе) ці феадальныя сядзібы (Маскавічы, Дрысвяты, Рацюнкі, Пруднікі). Ва Усх. Еўропе тым жа шляхам, што і Полацк, вылуч. ў раннефеадальныя цэнтры Ноўгарад і Кіеў, спалучаючы экан. аснову цэнтра племяннога асяроддзя, тэрытарыяльнага і гандлёва-рамесніцкага развіцця ў русле шырокіх знешніх сувязяў. Па-іншаму складваўся лёс паселішчаў, якія таксама пачалі сваё развіццё ў сістэме трансеўрапейскай эканомікі і знешне мелі рысы прагорада. Такія паселішчы атрымалі назву адкрытых гандлёва-рамесных, таму што ў іх склад уваходзілі невялікае гарадзішча (відаць, гэта цэнтр невялікай абшчыны), вялікае неўмацаванае паселішча з курганным могільнікам, які развіваўся прапарцыянальна росту паселішча, Гэтыя паселішчы размяшчаліся на галоўных водных магістралях, што звязвалі паміж сабой аддаленыя рэгіёны (Ладага, Гнёздава, Шэставіцы і т.д.). На тэрыторыі Беларусі да паселішчаў гэтага тыпу можна далучыць селішча ў в. Гарадзішча.

Абшчынна-феадальны і феадальны (дзяржаўны) шляхі ўтвар. гарадоў, эвалюцыя новых сац. форм жыцця, якія вынікаюць з патрэбнасцей развіцця ўсходнеславянскага грамадства, прасочваюцца на беларускіх землях. На прыкладзе гарадоў з тэрыторыі Беларусі відавочна, што частка з іх утвар.на аснове племянных цэнтраў, якія ажыццяўлялі адміністрацыйна-гаспадарчае кіраванне пэўнымі тэрытарыяльнымі акругамі. Да такіх гарадоў можна аднесці Лукомль. Яго развіццю ў гарадскім напрамку спрыяла блізкасць да Друцкага волака, дзе, як ужо гаварылася, ствараліся ўмовы для гандлёва-рамеснай дзейнасці ў канцы 1-га - пач 2-га тыс. Відаць, племянным цэнтрам дрыгавічоў быў Тураў, які ўзгадваецца ў летапісе пад 980 г. Ён працягваў сваё развіццё як цэнтр Тураўскага княства.

Шэраг гарадоў узнікае ў выніку цэнтралізатарскай палітыкі кіеўскіх князёў, якія падпарадкоўваюць дзяржаўнай уладзе тэрыторыі асобных плямён і племянных княжанняў. Рэформа Уладзіміра Святаславіча 988 г. па замене князёў мясцовых (племянных) на намеснікаў, прызначаных з Кіева, адкрывала новы этап у развіцці дзяржаўнасці і ўтварэнні гарадоў.

На тэрыторыі Тураўскага княства, якое знаход. з Кіеўскай дзяржавай у адносінах сюзерэнітэта-васалітэта, з'яўл. гарады - цэнтры валасцей, з якіх склад. новае паліт. ўтварэнне. У X-XI стст. ажыццяўляўся актыўны працэс пашырэння тэрыторый як ужо існуючых дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Кіеўскае, Наўгародскае княствы), так і тых, якія дасягнулі дзяр. ўзроўню развіцця на аснове сфармір. раней племянных тэрыторый. У сувязі з гэтым шэраг славянскіх паселішчаў, якія з'яўл. цэнтрамі сел. асяроддзя, ператвараецца ў памежныя крэпасці. Шэраг стараж. гарадоў Б. сваёй асновай мелі слав. неўмацаваныя паселішчы, якія згарэлі ў выніку ператварэння іх тэрыторыі ў ваенна-адміністрацыйныя адзінкі дзяржаўнай улады. Прыкладам могуць быць паселішча на Шведскай Гары ў Ваўкавыску, на гарадзішчы ў в. Турыйск, дзе былі ўзведзены абарончыя валы пасля знішчэння неўмацаваных слав. паселішчаў. Цікавасць уяўляе спалучэнне пагранічных аб'ектаў, якія з'яўл. спачатку пагостамі - цэнтрамі кіравання акругамі і збірання рэгламентаванай даніны з іх насельніцтва. На ўскраіне Полацкай дзяржавы на левым беразе р. Свіслачы з др. пал. X ст. фіксуецца неўмацаванае паселішча - пагост, дзе збіралася даніна на карысць кіеўскага князя Святаслава Ігаравіча (знойд. ў раскопках клеймы гэтага князя). Побач размяшчалася ядро будучай Менскай воласці з адмініст. цэнтрам - паселішчам на р. Мене (Менцы), прытоку Пцічы. Калі ў канцы X ст. Уладзімір Святаславіч перадаў свайму сыну Ізяславу і жонцы Рагнедзе Полацкае княства, то побач з пагостам ужо на правым беразе р. Свіслачы ўзнікае крэпасць (Замэчак), тою адзначана памежжа Полацкага княства.

Бел. гарады Пасожжа ўзніклі пазней і не былі аб'яднаны ў адно палітычна-тэрытарыяльнае ўтварэнне. Найбольш раннім горадам Бел. Падняпроўя і Пасожжа з'яўл. Гомель (Гомій), які ўтвар. на аснове племянного цэнтра радзімічаў VIII – пач. X ст. У X ст. ён ужо ўваходзіць у склад адміністрацыйных цэнтраў Чарнігаўскага княства, адлюстроўвае высокі ўзровень сац.-эканамічнага развіцця. Гарады Пасожжа выраслі ў XI ст. з паселішчаў, якія ўзніклі пры асваенні славянамі гэтай тэрыторыі (Чачэрск, Прупой, Крычаў). У гэты час на аснове слав. паселішча ўзнікае Магілёў на Дняпры. Недастатковая вывучанасць помніка не дазваляе зрабіць больш канкрэтныя вывады аб шляху яго станаўлення.

Гарады Пасожжа падзяліліся паміж Смаленскім і Чарнігаўскім княствамі. Прычым калі ў Ніжнім Пасожжы асноўным фактарам развіцця гарадоў быў сацыяльна-эканамічны, то ў Сярэднім Пасожжы прасочваецца значны адбітак дзейнасці княжацкай адміністрацыі Смаленскай зямлі.

У цеснай сувязі з пытаннем аб шляхах утварэння гарадоў стаіць пытанне аб "пераносе" гарадоў. Падчас арх. вывучэння старажытных гарадоў назіраюцца з'явы перамяшчэння іх цэнтральнай часткі - дзядзінца і адпаведныя змены ў тапаграфічнай структуры горада. Яшчэ больш цікавай з'явай можна назваць узнікн. на некат. адлегласці (да нек. кіламетраў) новага гарад. ўтварэння, якое нібыта пераймае функцыі папярэдняга горада, ці пратагорада, а часам існуе з ім на працягу некат. перыяду. У асобных выпадках да новага гарад. ўтварэння пераходзіць назва папярэдняга. "Перанос" гарадоў некат. даследчыкамі ўспрымаецца як адзін са шляхоў бесперапыннага іх развіцця. Наяўнасць адначасовага суіснавання абодвух пунктаў дазволіла іншым даследчыкам убачыць у гэтым раздзяленне іх функцый, якое з цягам часу змяняецца канцэнтрацыяй гэтых функцый на адным больш жыццяздольным паселішчы. Здаецца, што з'ява пераносу гарадоў альбо змянення ў іх тапаграфічнай структуры на прамую звязана з усім комплексам перамен не толькі ў сферы горадаўтварэння, але і ў сферы развіцця дзяржаўнасці. Вядома, што найбольш ранні горад Полацкага княства Полацк на рубяжы X-XI стст. змяніў сваю тапаграфічную структуру. Яго цэнтр, які быў размешчаны на гарадзішчы, што выконвала ў папярэдні час ролю племяннога цэнтра, перамяшчаецца на тэрыторыю будучага Верхняга замка. У гэты час рэзка павялічваецца гарадская тэрыторыя, а ў сярэдзіне XI ст. на Верхнім замку ўзводзіцца Сафійскі сабор. Прычыны гэтых перамен, відаць, звязаны з усталяваннем у Полацкім княстве самастойнай княжацкай дынастыі, уздымам яе аўтарытэту на палітычнай арэне. Гэтыя фактары садзейнічалі сацыяльна-эканамічнаму развіццю Полацка, знешне адлюстраванаму ў структурных пераменах і павелічэнні тэрыторыі. У канцы XI ст. адбываюцца змены ў тапаграфічнай структуры Заслаўя. Крэпасць, узведзеная як вотчына Ізяслава ў канцы X ст. (гарадзішча Замэчак), к канцу XI ст. страціла значэнне і функцыі гарадскога цэнтра пераходзяць да новага ўмацавання (пазней - тэрыторыя бастыённага замка). З гэтага часу горад паспяхова развіваецца па схеме планіроўкі, тыповай для старажытных гарадоў, пашырае сваю тэрыторы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]