Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

5 Перадызацыя гісторыі беларусі

Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Курс "Гісторыя Беларусі" ахоплівае гісторыю Айчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. Ён адлюстроўвае гісторыю той часткі чалавецтва, якая на працягу тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю сучаснай Беларусі.

Чалавечае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго развіцця.

Стараж. грамадства: ягохраналагічныя рамкі40тыс. гг. да н.э. V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40 тыс. гг. да н.э. 2 тыс. гг. да н.э.); бронзавы век (каля 2 тыс. гг. да н.э. пачатак 1 тысячагоддзя да н.э.); жалезны век (пачатак 1 тысячагоддзя да н.э. V ст. н.э.).

Сярэднявечча: канец V XV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V першая палова XIII ст.); развіцце феадальнай сістэмы (сярэдзіна XIII XV ст.).

Новы час: XVI пач.XX ст. Падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (XVI канец XVIII ст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, абвастрэнне крызісу буржуазнага грамадства (канец XVIII ст. 1917 г.).

Найноўшы час. з І917 г. да нашых дзён.

6 Агульная гісторыяграфія Бларусі

гістарыяграфія гісторыі Беларусі — раздзел агульнай гістарыяграфіі, прадметам якога з'яўляецца гісторыя Беларусі.

Характэрнай праблемай раздзелу з'яўляюцца суадносіны паняццяў «беларуская гістарыяграфія» і «гістарыяграфія гісторыі Беларусі», з якіх другое больш шырокае паводле свайго сэнсу. Прадмет гістарыяграфіі гісторыі Беларусі Прадметам гістарыяграфіі гісторыі Б. з'яўляецца гісторыя вывучэння айчыннай гісторыі ў гістарычнай навуцы Б. Паколькі прадмет даследавання цесна звязаны з паняццем «гістарычная навука», гістарыяграфія ўключае ў сябе два кірункі:

Арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых устаноў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.);

Дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).

Эвалюцыя Гістарычная навука Б. прайшла складаны і супярэчлівы шлях развіцця, асабліва ў савецкі час. Склалася сістэма ўстаноў гістарычнага профілю, падрыхтаваны кваліфікаваныя кадры даследчыкаў, назапашаны вялікі аб'ём гістарычных ведаў. Гістарычная навука не можа развівацца без аналіза набытых звестак, вызначэння ўкладу асобных вучоных і калектываў у вырашэнне навуковых праблем. Яна мае патрэбу ў ацэнцы выкарыстаных вучонымі крыніц і іх інтэрпрэтацыі, вызначэння метадалогіі даследавання, дакладнасці вынікаў, новага ўкладу ў развіццё навукі. Усё гэта вызначае высокую ролю гістарыяграфіі гісторыі Беларусі сярод іншых гістарычных дысцыплінаў.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі вывучае арганізацыю гістарычнай навукі, даследчыцкую праблематыку (паказвае развіццё навуковага пазнання гістарычнага мінулага), тэарэтычную базу даследаванняў (выяўляе, якім чынам тыя ці іншыя тэарэтычныя канцэпцыі выкарыстоўваюцца ў працы даследчыка, уплываюць на фарміраванне навуковых школаў, плыняў), паказывае ўплыў палітычнай сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю даследчыка.

Навука 1920-я гг.

Афармленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі пачалося ў 1920-я гады, адначасна з арганізацыяй першых навучальна-навуковых і навуковых цэнтраў у Беларусі — БДУ і Інбелкульта. Адным з заснавальнікаў дысцыпліны лічыцца акадэмік У. І. Пічэта з яго манаграфіяй «Введение в русскую историю (источники и историография)»

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]