Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

15Прылады працы і гаспадарчыя заняткі людзей у позднім палеаліце

Паляванне на маманта

Сведчаннем прысутнасці краманьёнцаў на Б. з'яўл. рэшткі стаянак на паўднёвым усходзе краіны. Самая старажытная стаянка (26 000 г. назад) знаходзяцца у в. Юравічы на левым беразе Прыпяці (адкрыта ў 1928 г. Ю. Попелем). На месцы акрамя прылад працы знойдзены рэшткі 1800 касцей мамантаў і жывёл іншых відаў.

Бердыжская стаянка ля в. Падлужжа (адкрыта ў 1926 г. К. Палікарповічам) існавала 24-23 000 г. назад напярэдадні наступу апошняга ледавіка. Рэшткі 20 мамантаў указваюць на асноўны занятак жыхароў стаянкі. Сярод знойдзеных прылад працы - нажы, кінжалы, разцы, скрабкі, пласціны з рэтушаваным краем, сякерападобныя прылады.

Апрацоўка крэмяню становіцца больш дасканалай, чым у папярэднюю эпоху. На месцы паселішча Юравічы знойдзены прылады працы, вырабленыя з пласцін і адшчэпаў высакаякаснага крэмяню: скрабкі, нажы, разцы і інш. Скрабкі служылі для апрацоўкі скуры, нажы для расчлянення мяса, разцы для апрацоўкі рагоў і косці. Некаторыя крамнёвыя вырабы дробных памераў маглі ужывацца у якасці часткаў састаўных прылад працы з касцяной або драўлянаю асновай. Па характару апрацоўкі крэмяню лічыцца, што жыхары юравіцкай стаянкі трапілі на Прыпяць з суседніх раёнаў Украіны.

Асноўным заняткам былі паляванне і, часткова, збіральніцтва. Аб'ектамі палявання з'яўляліся ў асноўным мамант, а таксама шарсьцісты насарог, паўночны алень, дзікі конь, першабытны бык, мядзведь і іншыя жывёлы. Для палявання служыла як прымітыўная зброя: дубіны, камяні, рагаціны, так і больш дасканалая, якая мела навершы з апрацаванага крэмяню альбо косьці: дзіды, булавы, сякеры, пазней лук і стрэлы. На паляванні выкарыстоўвалі абрывы, стромкія схілы яраў і пагоркаў а таксама спецыяльна выкапаныя лоўчыя ямы. Косткі жывёл ішла на пабудову жылля, ны вырабы прыладаў працы (сякер, цёсел, долатападобных вырабаў, іголак), а таксама служылі ў якасці паліва. Скура жывёл ішла на ўцяпленне жылля і для пашыву вопраткі.

16 Сярэдні каменны век (мезаліт) на тэрыторыі Беларусі

Мезаліт (сярэднекаменны век) у лясной зоне Усходняй Еўропы датуецца 9 - 5-м тысячагоддзямі да н.э. і ў археалагічнай перыядызацыі займае месца паміж палеалітам і неалітам.

Гэта быў час далейшых змен прыроднага асяроддзя, калі адбыўся паступовы пераход ад позналедавікоўя да максімальна спрыяльных кліматычных умоў, якія наступілі 7-6 тысячагоддзяў назад у так званы кліматычны оптымум. На змену халоднаму тундраваму стэпу прыйшлі лясныя масівы. У іх спачатку пераважалі бярэзнікі і хвойнікі, потым з'явіліся шыракалістыя лясы. Змяніўся і жывёльны свет. Паўночныя алені адышлі на поўнач услед за адступаючай тундрай. Іх месца занялі ласі, мядзведзі, дзікі і іншыя лясныя жывёлы. Шырока вядомыя ў гэты час высакародныя алені і туры. Значна павялічваецца колькасць птушак, асабліва вадаплаўных. У Паўднёвай і Цэнтральнай Беларусі ў цэлым гідраграфічная сетка была падобная на сучасную, на поўначы ўзнікаюць шматлікія азёры, рэкі выпрацоўваюць свае рэчышчы. Змены клімату, расліннага і жывёльнага свету моцна паўплывалі на ўсе бакі жыццядзейнасці мезалітычнага чалавека. Мяняюцца спосабы палявання, з'яўляюцца новыя формы і тыпы паляўнічай зброі і прылад працы, удасканальваецца тэхніка іх апрацоўкі. Большае месца ў жыцці чалавека займае рыбалоўства. Ва ўмовах максімальна спрыяльнага клімату, які ўсталяваўся к канцу эпохі, значнага росту аб'ёмаў біямасы асабліва эфектыўнай робіцца прысвойваючая, у тым ліку і збіральніцкая гаспадарка На сённяшні час на тэрыторыі Б. знойдзена больш за 120 мезалітычных паселішчаў. Мезалітычны чалавек свае паселішчы-стаянкі ладзіў на краях надпоймавых рачных тэрас або карэннага берага, а таксама на паплаўных пясчаных узвышэннях непадалёку ад рачных старыц і заток. Прыцягвалі яго ўвагу і ўзбярэжжы некаторых буйнейшых азёр. Адным з галоўных патрабаванняў пры выбары месца жыхарства была блізкасць багатага рыбай вадаёма і радовішчаў крэменю, на якіх атрымлівалі сыравіну для вырабу прылад працы. эшткі жыццядзейнасці познамезалітычнага грэнскага насельніцтва захаваліся на дняпроўскіх стаянках - каля г. Рэчыца, в. Рэкорд Лоеўскага раёна, а таксама ў некаторых іншых месцах.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]