Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

51 Сельская гаспадарка ў X—XIII стст.

Земляробства

Сельскагаспадарчая вытворчасць у сяр. вякі з'яўлялася асн. рысай дзейнасці ўсх. славян. Тады гал. галіной сельскай гаспадаркі было земляробства. Яно знах. ў непасрэднай залежнасці ад прыродна-кліматычных умоў і традыцый, якія склад. стагоддзямі. Важным пытаннем пры вывучэнні земляробства пэўнай гістарычнай эпохі з'яўляецца даследаванне ўзроўню землеапрацоўчай тэхнікі. У сувязі з адсутнасцю пісьмовых крыніц па стане і развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці сярод сельскага і гарадскога насельніцтва ў X-XIII стст. надзейнымі крыніцамі па вывучэнні тагачаснага земляробства і жывёлагадоўлі з'яўляюцца арх. матэрыялы.

Ворныя прылады ў сярэднявеччы рабілі з дрэва. Металічнымі былі толькі асобныя іх часткі. На пасяленні каля в. Хатомель Столінскага раёна знойдзены два металічныя наральнікі і чарэсла ад ворнай прылады VIII-IX стст., якая з'яўляецца папярэднікам плуга. Падобныя наральнік і чарэсла, якое разразала пласт зямлі, выяўлены каля в. Дворыцкая Слабада Мінскага раёна з матэрыялам X-XI стст. Многія даследчыкі сцвярджаюць, што ўдасканаленая ворная прылада працы з'явілася спачатку на поўдні Б. Прымяняліся і больш простыя ворныя прылады без чарэсла. Аб гэтым сведчаць металічныя наральнікі XI-XIII стст., знойд. на розных помніках (Брэст, Мазыр, Навагрудак, в. Збораў Рагачоўскага раёна). У Брэсце выяўлена дубовае прамаградзільнае рала ХІІІ ст. У XI-XIII стст. на Б. выкарыстоўвалі два тыпы рал (беспалозныя і ралы з полазам), якія ўжываліся ў адпаведнасці ад віду і характару працы на працягу многіх стагоддзяў. У сувязі з удасканаленнем земляробчых прылад у IX ст. на тэрыторыі Усх. Еўропы з'явіўся прынцыпова новы больш дасканалы ў параўнанні з ралам від ворнай прылады - двухзубая драўляная саха з двума металічнымі сашнікамі. Яе паяўленне было значным крокам уперад у параўнанні з ралам. Саха больш прыстасаваная да ўмоў лясной паласы. У пачатку 2-га тыс. яна становіцца асн. ворнай прыладай. Сашнік X ст. знойдзены ў Лукомлі. Жалезныя сашнікі выяўлены пры раскопках у Лукомлі, Ваўкавыску, Гродне, Лагойску, Мінску, Оршы, Пінску, Чачэрску. Прымяненне сох было неабходнай умовай пры вядзенні папаравай сістэмы земляробства. Саха не толькі добра рыхліла зямлю, але падразала карэнне пустазелля, што надзвычай важна пры вядзенні папаравай сістэмы земляробства.

У сярэднявеччы апрача ворных выкарыстоўваліся прылады ручной апрацоўкі глебы: драўляныя рыдлёўкі з металічнымі акоўкамі і металічныя матыгі. Ураджай збіралі металічнымі сярпамі. Зерне намалочвалі драўлянымі цапамі. Лён і каноплі апрацоўвалі на ільнамялках, часалі вялікімі драўлянымі грабянямі. На муку зерне малолі пры дапамозе каменных жорнаў.

У X-XIII стст. зернявыя культуры: азімае жыта, яравое жыта, ячмень, проса. Грэчка вядома на нашай тэрыторыі з XI ст. (Браслаў). У XII-XIII стст. яе вырошчвалі ў Гродне, Крычаве. З агародных культур у гэтыя часы вядомы капуста, рэпа, цыбуля, буракі, агуркі. Аб садаводстве сведчаць знаходкі ў Полацку, Мінску, Гродне ў пластах XII-XIII стст. костачак вішні, слівы.

Жывёлагадоўля

Палявалі на кабана, касулю, мядзведзя, лася, зубра. На паселішчы, размешчаным побач з гарадзішчам, жыло залежнае насельніцтва, якое павінна было забяспечыць у першую чаргу прадукцыяй жыхароў гарадзішча, таму яны разводзілі буйную рагатую жывёлу і свіней.

У гарадах пры раскопках у асноўным знойдзены косці свойскай жывёлы. Выключэнне складаюць толькі тыя гарады, якія ўзніклі як ваенныя крэпасці (Ваўкавыск, Гродна, Турыйск), дзе паляванне ў параўнанні з жывёлагадоўляй адыгрывала першарадную ролю. У сувязі з высокапрадукцыйнасцю свіней іх у той час разводзілі паўсюдна больш, чым іншых жывёл, не толькі ў гарадах (Мінску, Віцебску, Давыд-Гарадку, Клецку, Ваўкавыску), але і на ўмацаваных паселішчах (Маскавічы, Дрысвяты).

Вывучэнне касцей свойскай і дзікай жывёлы дае магчымасць даведацца аб тым, што ў эпоху X-XIII стст. склад статку быў тут даволі шырокі. У яго ўваходзілі ўсе вядомыя ў наш час жывёлы і менавіта яны складалі асноўны мясны рацыён насельніцтва. Выключэнне складаюць толькі тыя гарады, у якіх асноўны мясны прадукт атрымлівалі за кошт палявання (Гродна, Ваўкавыск, Турыйск). Мяса свойскай жывёлы для насельніцтва гэтых гарадоў адыгрывала другарадную ролю. Узніклі гэтыя гарады на заходніх межах усходняга славянства як ваенныя крэпасці і ўклад іх жыцця адрозніваўся ад жыцця насельніцтва іншых гарадоў. У X-XIII стст. Насельніцтва займалася і птушкагадоўляй. У Навагрудку знойдзены косці курэй, качак, гусей, палявалі на жураўлёў. У Ваўкавыску знойдзены косці гусей і качак, якія, паводле меркаванняў спецыялістаў, маглі быць як хатнімі, так і дзікімі.

Паляваннем займаліся больш жыхары ваенных паселішчаў і феадальных замкаў.

Такім чынам, можна меркаваць, што к канцу 1-га - пачатку 2-га тысячагоддзя н.э. у насельніцтва Беларусі існавала даволі развітая для таго часу сельская гаспадарка, у якой вядучая роля належала земляробству. На яго падставе склалася жывёлагадоўля з развядзеннем усіх вядомых у наш час відаў хатняй жывёлы. Пэўнае месца ў гаспадарцы, асабліва для некаторых населеных пунктаў, займала паляванне на буйную дзікую жывёлу. На больш дробную дзікую жывёлу і на птушак таксама палявалі паўсюдна.

Промыслы Апрача с\г як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася промысламі. Самым распаўсюджаным відам промыслу з'яўлялася рыбалоўства. Як правіла, пасяленні, у тым ліку і гарады размяшчаліся па берагах рэк, у якіх вадзіліся многія віды рыбы. Пры раскопках трапляецца шмат лускі і касцей ад рыбы. Апрача таго, знаходзяць самыя розныя прылады, сярод якіх кручкі розных памераў і форм, блёсны з каляровых металаў, гліняныя і каменныя грузілы, паплаўкі з кары сасны і бярозы, рэшткі невада (Полацк), восці, пешні. Апошнія знойдзены ў Брэсце і Ваўкавыску. Па іх можна беспамылкова сцвярджаць аб зімовай лоўлі рыбы. Косці рыбы з раскопак Брэста з'яўляюцца сведкамі таго, што ў X-XI стст. у Бугу і Мухаўцы лавілі самоў, ляшчоў, ласося, акуня, шчупакоў, плотку, яршоў. У Ваўкавыску было вядома 12 прамысловых відаў рыбы (балтыйскі асяцёр, ласось, шчупак, плотка, галаўль, краснапёрка, жэрах, лінь, лешч, сом, судак, акунь). На гарадзішчы Каля в. Маскавічы Браслаўскага раёна вызначаны наступныя віды рыбы: шчупак, лешч, сазан, карась, судак, вугор, ёрш, акунь, плотка. Вялікая колькасць знойдзеных касцей рыбы і такая колькасць відаў рыбы даюць падставу меркаваць аб тым, што лоўля рыбы дазваляла насельніцтву ў X-XIII стст. павялічыць колькасць высокакаларыйных мясных прадуктаў. Насельніцтва займалася таксама зборам грыбоў, ягад, іншых дзікарослых пладоў лесу. Шкарлупіны лясных арэхаў часта сустракаюцца на археалагічных помніках. Зн. месца сярод промыслаў займала бортніцтва. Бортніцтва давала не толькі мёд, але і другі вельмі патрэбны і каштоўны прадукт - воск. Абодва яны разам з футрам з'яўляліся для ўсходніх славян асноўным прадметам гандлю з Візантыяй і гарадамі Прычарнамор'я ў раннім сярэднявеччы

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]