Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

17 Гаспадарка і сацыяльныя адносіны ў перыяд мезаліта

Асн.гаспадаркі мезалітычнага насельніцтва па-ранейшаму заставалася паляванне. Пры гэтым ва ўмовах лясной зоны яно вялося ў асноўным з дапамогай лука. Пра гэта найперш сведчыць тое, што на кожнай мезалітычнай стаянцы сустракаюцца пласціначныя наканечнікі стрэл. Розныя геаметрычныя мікраліты - трапецыі, трохвугольнікі і іншыя, а таксама ланцэтападобныя вастрыі таксама ў большасці з'яўляліся наканечнікамі. Мяркуючы па знаходках на тарфянікавых паселішчах суседніх краін, у мезаліце лукі майстравалі з цвёрдых парод дрэў - вяза, дуба, ціса Яны мелі засечкі на канцах для прывязвання цецівы, а пасярэдзіне - невялікае паглыбленне для рукі. Даўжыня лукаў рэдка перавышала 150-180 см. Стрэлы былі драўляныя, трысняговыя і, магчыма, касцяныя. Даўжыня іх разам з наканечнікам дасягала 70-90 см. На адным канцы рабілі выемку для ўпору на цеціву, на другі мацавалі наканечнік-крамянёвы, касцяны (рагавы) або драўляны. Былі стрэлы і больш прымітыўныя з суцэльнай драўлянай нарыхтоўкі, з якой выразаўся нават наканечнік. Эфектыўнай паляўнічай зброяй з'яўлялася і кап'ё.

Спосабы палявання на буйных жывёл у мезаліце былі разнастайныя. Найбольш часта ўжываўся гон - праследаванне адным або некалькімі паляўнічымі жывёліны да яе знясілення. Асабліва эфектыўным гэты спосаб быў па свежым снезе, тым больш з выкарыстаннем лыжаў. Практыкавалася і высочванне, вядомаё яшчэ з палеаліту. Карыстаючыся маскай з рагамі, паляўнічы мог даволі блізка падабрацца да здабычы і забіць або раніць яе. Пра такі спосаб палявання сведчаць наскальныя малюнкі Францыі і Іспаніі, а таксама знаходкі саміх масак на стаянках Германіі і Вялікабрытаніі.

Ужываліся і розныя пасткі, з якіх, мабыць, найбольш распаўсюджанымі былі лоўчыя земляныя ямы з камянямі або вастракамі на дне.

Распаўсюджанай здабычай мезалітычнага чалавека была і драбнейшая лясная дзічына - зайцы, лісіцы, барсукі і іншыя, а таксама птушкі - качкі, гусі, цецерукі і інш. На іх палявалі пераважна лукамі. Несумненна, што выкарыстоўваліся таксама розныя петлі, сеткі і іншыя прыстасаванні. Не выклікае ў навукоўцаў сумненняў і тое, што мезалітычны чалавек на паляванні выкарыстоўваў свойскіх сабак.

Значную ролю ў сярэднекаменны час адыгрывала і рыбалоўства. Аб гэтым найперш сведчыць той факт, што менавіта ў мезаліце з'явіліся першыя спецыялізаваныя рыбалоўныя прылады - кручкі з лескай. Здабывалі рыбу таксама касцянымі гарпунамі і восцямі. У познамезалітычны час пачалі выкарыстоўваць сеткі, што значна павялічыла прадукцыйнасць рыбацкіх намаганняў, тым больш што з'явіліся і выдзеўбаныя з камля дрэва чоўны. У самым канцы эпохі ў вузкіх рачных месцах з калоў і жэрдак пачалі

будаваць заколы, у якіх рыбу лавілі бучамі. Аналіз касцявых рэшткаў на тарфянікавых стаянках паказвае, што рыбакі найбольш спажывы атрымлівалі са здабычы шчупакоў

Мяса складала аснову харчавання мезалітычнага чалавека. Яно ў некаторай ступені дапаўнялася расліннай ежай, якую атрымлівалі збіральніцтвам. Але менавіта збіральніцтва пачало займаць важнае месца ў тагачаснай гаспадарцы толькі пад канец эпохі. Акрамя здабычы ежы ў лесе, на балоце або вадаёме чалавек каменнага веку меў шмат іншых клопатаў - апрацоўка скур і шыццё з іх вопраткі і абутку, будаўніцтва жылля, выраб рознага хатняга драўлянага начыння і найбольш майстраванне з крэменю, рога і косці, а таксама дрэва прылад працы і паляўнічай зброі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]