Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

31 Прысваючыя формы гаспадаркі насельніцтва Беларусі жалезнага веку

Прысвайвальная гаспадарка – гэта такі спосаб гаспадарання, калі суб’ект гаспадарання (чалавек) толькі карыстаецца прыроднымі рэсурсамі.

Аснова вытворчых адносін прысвайвальнай формы гаспадарання – калектыўная, маёмасць на прылады працы – абшчынная, існавала ураўняльнае размеркаванне матэрыяльных даброт, а тэмпы развіцця вытворчых адносін былі вельмі марудныя.

Асноўная задача прысвайвальнай гаспадаркі – гэта пошук найбольш рацыянальных спосабаў атрымання прадуктаў харчавання.

Асноўныя элементы прысвайвальнай гаспадаркі:

- аб’ект эксплуатацыі – тыя ці іншыя віды раслін ці жывёльнага свету;

- прылады працы;

- прыроднае асяроддзе;

- суб’ект гаспадарання – чалавек. Ен вызначаў спосаб гаспадарання і аб’ядноўваў папярэднія элементы.

Храналагічна прысвайвальная гаспадарка з’яўлялася адзінай формай гаспадарання ў палеаліце і мезаліце. Пазней яна суіснавала побач з вытворчымі формамі гаспадарання, страчвала сваю важкасць.

32 Побыт. Абмен і гандаль у жалезным веку

Хатнія заняткі.

Да ліку найбольш жыццёва важных заняткаў насельніцтва эпохі жалеза адносяцца наступныя віды рамёстваў: чорная металургія і металаапрацоўка, бронзаліцейная справа, лепка посуду, апрацоўка дрэва, каменю, косці, прадзенне і ткацтва. Кожны з пералічаных відаў рамеснай дзейнасці з'яўляўся неад'емнай часткай патрыярхальнага ўкладу жыцця разнастайных плямён на працягу амаль больш як тысячагадовага адрэзку часу. Узровень хатніх рамёстваў у цэлым заставаўся яшчэ прымітыўным.

Цяжка ацаніць усю значнасць укаранення і выкарыстання жалеза для многіх першабытных калектываў. Для насельніцтва таго часу гэты працэс быў доўгім. Ён расцягваўся не на адно стагоддзе. Так, на поўдні рэспублікі людзі сталі выкарыстоўваць жалезныя прылады працы недзе з VII-VI стст да н.а, а ў цэнтральнай і паўночнай яе частках-толькі ў апошнія (II-I) ст. да н.э.

Выключнае значэнне для атрымання жалеза мелі прыродныя ўмовы Б. Вядома, што сыравінай для такой вытворчасці з'яўляецца жалезная (балотная) руда. Шмат балотнай руды было на Палессі і ў іншых мясцінах краю на нізінах узбярэжжаў рэк, азёр і балот. Вокіснае жалеза - бурыя жалезнякі, ліманіты - залягалі блізка да паверхні, што рабіла іх лёгкадаступнымі радовішчамі сыравіны. Звычайна для металургіі жалеза старажытныя майстры рабілі і выкарыстоўвалі спецыяльныя печы-домніцы. Шахту печы загружалі пластамі драўніннага вугалю, сушанай і здробненай балотнай руды, вапнай у якасці флюсу. У ніжняй частцы печы меліся адтуліны для ўдзімання паветра. Паветра ўдзімалі ў домніцу праз гліняныя трубкі - соплы і ў камеры гарэння стваралі тэмпературу да 1200 ° C. Жалеза атрымлівалася з руды шляхам аднаўлення. У выніку хімічных пераўтварэнняў яно ў выглядзе дробных размякчаных зярнят, якія спякаліся паміж сабой, асядала на дно печы. Аднак жалеза не плавілася, таму што тэмпература ў домніцы была ніжэй за тэмпературу плаўлення. Калі печ астывала, яе разбуралі, каб узяць порыстую крыцу чорнага металу на далейшую апрацоўку. Такі спосаб атрымання жалеза некаторыя даследчыкі называюць сырадутным. Рэшткі сырадутных печаў археолагамі зафіксаваны на ўмацаваных паселішчах насельніцтва розных археалагічных культур: днепра-дзвінскай (Кастрыца Лепельскага, Кублічы Ушацкага, Канькі Віцебскагараёнаў), штрыхаванай керамікі (Кісцяні Рагачоўскага, Аздзяцічы, Слабодка Барысаўскага, Свідна Лагойскага, Лабеншчына Мінскага раёнаў), зарубінецкай культуры (Чаплін Лоеўскага раёна). У той жа час насельніцтва мілаградскай культуры на паўднёвай ускраіне Беларусі вытворчасцю жалеза займалася за межамі гарадзішчаў, у мэтах супрацьпажарнай бяспекі.

Старажытныя майстры-металургі з'яўляліся адначасова і кавалямі. Атрыманае крычнае жалеза было яшчэ не прыгоднае, каб з яго рабіць вырабы. Порыстую. крыцу зноў разагравалі, а потым пракоўвалі, каб выдаліць з яе шлакі і зрабіць кавалак жалеза больш шчыЛьным, пераўтварыўшы яго такім чынам у нарыхтоўку. Археалагічныя матэрыялы сведчаць, што молаты і накавальні ў металургаў-кавалёў былі каменныя. Такія прылады знойдзены на двух гарадзішчах: Буракова Гарадоцкага і Малышкі Вілейскага раёнаў. Мноства разнастайных жалезных вырабаў на археалагічных помніках сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н.э. - сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н.э. сведчыць аб параўнаўча высокай тэхніцы апрацоўкі жалеза кавалямі. Яны выраблялі асноўныя прылады працы (сякеры, сярпы, цёслы, нажы), узбраенне (коп'і, дроцікі, наканечнікі стрэл), упрыгожанні (шпількі, бранзалеты, кольцы, фібулы), прадметы побыту (шылы, іголкі). У гэтым асартыменце ёсць не толькі простыя, але і складаныя па тэхніцы выканання прадметы.

Жалезныя прылады працы Металаграфічнае вывучэне М. Гурыным[14] шасці сярпоў з помнікаў днепра-дзвінскай культуры і больш за 60 прадметаў мілаградскай культуры даюць некаторае ўяўленне аб кавальскім майстэрстве мясцовых майстроў. Устаноўлена, што большасць прадметаў выраблена са звычайнага жалеза, а значная частка металічных вырабаў мілаградцаў - з сырцовай (нізкаякаснай) сталі і невялікая колькасць - з высокавугляродзістай сталі. Больш за 10 мілаградскіх вырабаў мелі даволі складаныя тэхналагічныя схемы: пакеціраванне нарыхтовак, цэментацыю, зварку жалеза са сталлю, загартоўку. Несумненна, што прымяненне складаных тэхналогій значна паляпшала якасць прадметаў. I можна насельніцтва жалезнага веку Беларусі

сцвярджаць, што некаторыя старажытныя кавалі добра валодалі складанымі тэхналогіямі вытворчасці дабраякасных прылад. Тым не менш большую частку кавальскай прадукцыі складалі рэчы, зробленыя шляхам свабоднай гарачай коўкі па прасцейшай тэхналогіі.

Жанчыны ў жалезным веку шырока выкарыстоўвалі разнастайныя бронзавыя ўпрыгожанні. Да такіх вырабаў адносяцца бранзалеты, грыўні, завушніцы, пярсцёнкі, скроневыя кольцы, шпількі, фібулы, трапецападобныя падвескі, каралі і г.д. На кожным даследаваным помніку археолагі заўсёды знаходзяць бронзавыя рэчы. Адказаць жа на пытанне, адкуль да нас трапляла бронза або гатовыя вырабы, складана. Большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што галоўныя пастаўкі ішлі з паўднёва-заходніх і паўднёвых тэрыторый. Гэтай думцы не пярэчыць і хімічны склад некаторых вырабаў насельніцтва мілаградскай і зарубінецкай культур. У той жа час сустракаюцца прадметы, якія прама сведчаць аб мясцовым характары бронзаліцейнай справы. Пацвярджаецца гэта знаходкамі тыгляў - невялікіх керамічных пасудзін для плаўкі металу, льячак-невялікіх гліняных лыжачак для іх разліўкі, абломкамі ліцейных форм. Тым не менш трэба адзначыць, што на тэрыторыі Беларусі няма радовішчаў зыходных кампанентаў для вытворчасці бронзы (медзі, волава, свінца, цынку). Таму хутчэй за ўсё сыравіна трапляла да мясцовага насельніцтва ў выглядзе зліткаў гатовай бронзы або асобных яе састаўных частак: медзі, волава, свінцу. Мясцовыя майстры бронзаліцейнай справы маглі адліваць вырабы і з рэчаў, якія ўжо прыйшлі ў нягоднасць ці зламаліся.

Бронза плавіцца пры невысокай тэмпературы (700- 900 °С). Само ліццё адбывалася некалькімі спосабамі ў залежнасці ад канструкцыі форм. Так, плоскія прадметы адліваліся ў аднастворкавых формах, зробленых з каменю або гліны. Больш складаныя патрабавалі састаўных форм з некалькіх створак, якія трэба было звязваць паміж сабой. I нарэшце, больш распаўсюджаным было ліццё па васковай мадэлі. У апошнім выпадку для атрымання ўпрыгожанняў форму абавязкова разломвалі. Ліцейныя формы па васковых узорах былі толькі аднаразовага карыстання.

Амаль паўсотні бронза-вых і медных прадметаў з помнікаў Паўднёвай Беларусі былі прааналізаваны з дапамогай спектральнага аналізу. Устаноўлена, што пераважная большасць вырабаў складаецца з алавяна-свінцовай, затым з алавяна-свінцова-мыш'яковай і пароўну з алавянай і алавяна-мьш’яковай бронзы.

Упрыгожанні і дэталі вопраткі зарубінцаў: шпількі, бранзалеты, фібула, падвеска і круглая бляшка Калі з насельніцтвам мілаградскай і зарубінецкай культур сітуацыя з атрыманнем бронзы больш-менш зразумелая, то ў дачыненні да плямён штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культур можна выказваць толькі меркаванні. Відаць, гэта насельніцтва бронзу ці вырабы з яе атрымлівала праз паўночна-заходні (прыбалтыйскі) шлях. Выраб глінянага посуду займаў значнае месца ў працоўнай дзейнасці старажытнага чалавека. Яго шырокае выкарыстанне пачалося яшчэ ў канцы каменнага веку (у неаліце). Таму такі від рамяства, як лепка посуду, сфарміраваўся яшчэ да жалезнага веку. Нягледзячы на тое што майстэрства ганчароў ужо абапіралася на вопыт папярэднікаў, у эпоху жалеза былі свае адметныя асаблівасці і ў гэтага віду дзейнасці. Вытворчасць посуду ў разглядаемы час, як чорная, так і каляровая металургія ўяўлялі сабой складаны працэс. Ён уключаў шэраг паслядоўных тэхналагічных ступеняў: падрыхтоўку сыравіны, фармоўку вырабаў, апрацоўку паверхняў і абпальванне. Майстры-ганчары карысталіся звычайна радовішчамі тых глін, што знаходзіліся паблізу паселішчаў. Гэта былі пераважна

нятлустыя гліны азёрна-алювіяльнага паходжання. Трэба адзначыць, што ўзровень майстэрства ганчароў у насельніцтва розных археалагічных культур быў прыкладна аднолькавы. Яны добра ведалі зыходную сыравіну і ў час прыгатавання цеста дасыпалі ў гліну патрэбную колькасць дамешак, каб зменшыць растрэскванне і дэфармацыю вырабаў у час іх абпалу. Такімі дамешкамі з'яўляліся здробнены валунны камень (жарства), бітая кераміка (шамот), а іншы раз і балотная руда. Безумоўна, што яны дабаўляліся ганчаром у пэўнай прапорцыі. Посуд ляпілі стужкавым метадам. Месца злучэння стужак загладжвалі. Потым апрацоўвалі паверхні гаршкоў, місак, кубкаў. Частка гаршкоў аздаблялася ўзорамі з ямкавых уцісканняў. Некаторая частка посуду пакрывалася штрыхамі. Малая колькасць пасудзін глянцавалася. Абпальвалі майстры-ганчары посуд у адкрытых вогнішчах пры тэмпературы ад 500 да 750 ° С.

Калі сам працэс лепкі быў аднолькавы, то формы пасудзін у розных плямён былі неаднолькавымі. Так, у днепра-дзвінцаў, штрыхавікоў і зарубінцаў увесь посуд быў з плоскім дном, а вось у мілаградцаў - з акруглым. Плямёны зарубінецкай культуры шмат ляпілі глянцаваных місак і гаршкоў. Днепра-дзвінскія плямёны карысталіся пераважна пасудзінамі слоікавай і слабапрафіляванай формы. Менавіта ў формах посуду яскрава адлюстроўвалася ўстойлівасць традыцый керамічнай вытворчасці. Чалавек пачаў выкарыстоўваць дрэва для сваіх мэт з даўніх часоў. У пясчанай глебе яно дрэнна захоўваецца, таму пры раскопках помнікаў жалезнага веку амаль не сустракаецца. Безумоўна, што з дрэва рабілі рукаяткі для нажоў, сярпоў, шылаў і сякер. Выкарыстоўвалася яно і для стрэл і дрэўкаў колючай зброі. Амаль выключна з дрэва будаваліся жытло і гаспадарчыя памяшканні, узводзіліся абарончыя канструкцыі.

Людзі добра ведалі якасці розных парод дрэва. На будаўнічыя мэты пераважна ішлі сасна і елка. Пасудзіну выразалі з лісцевага дрэва

Абмен і гандаль.

Асаблівасці знешніх сувязяў насельніцтва Беларусі характарызаваліся некаторымі акалічнасцямі. Тут існавала патрэбнасць у сыравіне каляровых металаў з-за адсутнасці мясцовых крыніц, праз Беларусь у гэты час і амаль да VIII-IX стст. н.э. не праходзілі вядомыя старажытныя гандлёвыя шляхі, на Беларусі адсутнічаюць радовішчы якіх-небудзь каштоўнасцей для гандлю, як, напрыклад, бурштын на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Таму паступленне рэчаў з іншых тэрыторый было найперш вынікам міжпляменных кантактаў і можа служыць важным індыкатарам як гандлёвых, так і культурных сувязяў.

Так, на раннім этапе (IX-VII стст. да н.э.) вядомы знаходкі двух скарбаў і некалькіх асобных бронзавых рэчаў, пераважна прылад працы. Значную частку іх складаюць бронзавыя сякеры тыпу Мелар, якія маглі трапляць на Беларусь праз гандлёвы шлях, што звязваў Швецыю, Прыбалтыку і Паволжа па Дзвіне.

На ўсходзе існавала адгалінаванне гэтага шляху, якое звязвала Вёрхняе Падняпроўе (Смаленшчыну) праз басейн Дзясны з Сярэднім Падняпроўем, адкуль паступалі каляровы метал (з Карпацкіх радовішчаў) і ўпрыгожанні - бранзалеты са спіралямі. Некалькі пазней на тэрыторыях, занятых насельніцтвам падгорцаўскай, юхнаўскай і днепра-дзвінскай (Смаленшчына) культур, сустракаюцца ўпрыгожанні, зробленыя ў ажурным стылі. Са Смаленшчыны яны (падвескі, шыйная грыўня) траплялі і на Беларусь.

Пазней, у VII-III стст. да н.э., сустрэта вялікая колькасць рэчаў (14 месцазнаходжанняў) , якія трапілі ад плямён скіфскай культуры. Сярод іх пераважаюць прадметы ўзбраення, перш за ўсё бронзавыя наканечнікі стрэл і рыштунку конніка і баявога каня, прылады працы, сустракаюцца вырабы паўсядзённага ўжытку, нават бронзавыя люстэркі. Асноўная частка знойдзена на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў арэале мілаградскай культуры.

Да насельніцтва астатніх культур скіфскія вырабы траплялі ў выніку міжпляменнага абмену (для днепра-дзвінскай культуры Беларусі праз Смаленшчыну, для культуры штрыхаванай керамікі - праз Польшчу). Па распаўсюджванні найбольш масавых знаходак, якімі з'яўляліся наканечнікі стрэл, можна сцвярджаць, што рэчы ад скіфаў траплялі ў два асноўныя перыяды: ранні - VII-VI/V стст. да н.э. і позні - IV-III стст. да н.э. Цікава, што перыяды пранікнення скіфскіх рэчаў на Беларусь супадаюць з перыядамі іх паступлення ў Польшчу. Такое чаргаванне актывізацыі і заняпаду кантактаў сведчыць, што гэтыя сувязі звязаны з перыядамі актыўнасці на поўдні (набегі качэўнікаў на паўночных суседзяў) і не мелі значнага ўплыву на развіццё культур Беларусі.

Са знікненнем скіфскай культуры ў IV-III стст. да н.э. усталёўваюцца сувязі з латэнскім светам (10 месцазнаходжанняў). Першапачаткова трапляюць фібулы ранніх тыпаў (духцаўскага тыпу), а таксама бранзалеты, упрыгожаныя нарэзкамі і выступамі (так званага латэнскага тыпу).. Гэты. ўплыў абмяжоўваецца ў асноўным толькі поўднем і ўсходам Беларусі, дзе жылі плямёны мілаградскай і днепра-дзвінскай культур. Месцазнаходжанні такіх рэчаў дазваляюць гаварыць аб існаванні шляху зносін па р. Сож на поўнач.

VII ст. да н.э. на поўдні Беларусі з'яўляюцца помнікі зарубінецкай культуры. Сярод імпартных рэчаў, што паступалі да яго насельніцтва і потым да суседзяў, варта адзначыць шкляныя пацеркі. Найбольшая іх колькасць вядома з могільніка Чаплін (больш за 1000 пацерак).

У рымскі час (I-V стст. н.э.) інтэнсіўнасць знешніх сувязяў павялічваецца (вядома 67 месцазнаходжанняў), што звязана з вялікім уплывам - Рымскай імперыі на тагачасны варварскі свет. Асноўная частка знаходак (правінцыяльна-рымскія рэчы і рымскія срэбраныя манеты) адносяцца да I-III стст. н.э.1 Знойдзена больш як 30 месцазнаходжанняў рымскіх манет, сярод якіх асабліва вылучаецца скарб з Клімавічаў (1815 манет). У гэты час складваюцца два рэгіёны з рознымі напрамкамі сувязяў. Так, значная колькасць знаходак размяшчаецца ў заходняй і паўночна-заходняй частках Беларусі, у асноўным уздоўж Нёмана. Гэта сведчыць пра заходні і паўднёва-заходні кірунак сувязяў праз адгалінаванні Бурштынавага шляху, які звязваў правінцыі Рымскай імперыі (Норык і Панонію) з Прыбалтыкай (Прусіяй і Заходняй Літвой). У паўднёва-ўсходнюю частку Беларусі рэчы і манеты маглі трапіць таксама ў выніку міжпляменнага абмену з поўдня, ад гарадоў Паўночнага Прычарнамор'я. Пазней, з сярэдзіны III ст. н.э. колькасць знаходак рэзка скарачаецца з прычыны крызісу Рымскай імперыі.

У больш позні час сустракаюцца толькі асобныя знаходкі залатых рымскіх манет IV-V стст. н.э. на паўночным захадзе Беларусі. Але ў многіх культурах Усходняй Еўропы (таксама сустракаюцца ў Польшчы, нават Фінляндыі і Швецыі) у III-V стст. н.э. распаўсюджваюцца рэчы, упрыгожаныя выемістымі эмалямі. Было некалькі рэгіёнаў скаплення такіх знаходак, дзе магла існаваць і іх вытворчасць (Мазурыя і Усходняя Літва, Сярэдняе Падняпроўе, Эстонія, цэнтральная частка Расіі (па р. Ацэ)). На Беларусі вядома толькі шэсць месцазнаходжанняў рэчаў з эмалямі, сярод якіх вылучаецца скарб з Чырвонага Бору Лагойскага раёна (частка параднай вупражы каня - срэбраныя пласціны і рэчы з эмалямі). Па тэхніцы выканання гэтыя рэчы падобныя на знаходкі з Усходняй Літвы. Астатнія знаходкі на Беларусі прадстаўлены ўпрыгожаннямі (фібулы, падвескі-лунніцы), значная частка якіх знойдзена на помніках кіеўскай культуры Верхняга Падняпроўя. Вядомы тут і знаходкі (фібулы воінскага тыпу IV ст. н.э. і, верагодна, жорны), якія трапілі ад насельніцтва чарняхоўскай культуры з Паўночнага Прычарнамор'я, Такім чынам, і ў III-V стст. н.э. захоўваюцца два асноўныя напрамкі кантактаў насельніцтва Беларусі ( з захаду і паўднёвага ўсходу).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]