Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

13 Насельніцтва ўраннім і сярэднім палеаліце

Чалавек эпохі сярэдняга палеаліту. Храналагічна займае прамежкавае становішча паміж прыматам і краманьёнцам. Неандэртальцы з'явіліся на зямлі больш за 100 000 г. назад і праіснавалі ў Еўропе каля 70 000 гадоў. Назву атрымалі ад даліны Неандэрталь у Германіі (бліз Дзюсельдорфа), дзе ў 1856 былі знойдзены рэшткі шкілета выкапнёвага чалавека. Пазней рэшткі неандэртальца знойдзены ў розных мясцінах Еўропы, Азіі, Афрыкі (акрамя Амерыкі і Аўстраліі). Каля 100 000 - 40 000 г. назад, верагодна, з'явіліся на паўднёвым усходзе Беларусі. Мелі невялкі рост (155-165 см), аб'ём мозгу быў блізкі да сучаснага чалавека (ад 1200 см3 да 1500 см3). Мелі моцна развітае надброўе, сціснуты зверху ўніз патылічны аддзел чэрапа, шырокую насавую адтуліну, выступаючы надвочны валік.

Чэрап неандэртальца

Паводле марфалагічных прыкмет і часу існавання падзяляюцца на 2 групы.

Раннія неандэртальцы жылі каля 150 000 гадоў таму назад (гроты Сакапасторэ (Італія), Эрынгсдорф (Германія) і былі звязаны з ашэльскай культурай. Для іх характэрны вертыкальны профіль твару, крыху рэдукаваны надброўны рэльеф, больш прагрэсіўная будова зубоў. Больш познія неандэртальцы жылі каля 80—35 000 г. таму назад (пячоры Ла-Шапель, Ле-Мусцье, Ла-Ферасі (Францыя), паселішча Стараселле (Крым), грот Тэшык-Таш (Узбекістан) і інш.) і звязаны з развітой мусцьерскай культурай1.

Ва ўсходняй Еўропе выяўлена каля 600 стаянак неандэртальцаў і месцазнаходжанняў прылад працы. Найбліжэйшай да Беларусі з сярэдняпалеалітычных стаянак знаходзіцца ля в. Хатылёва (Расія, Бранская вобласць). У самой Беларусі стаянак неандэртальцаў пакуль не выяўлена, але знойдзены некалькі архаічных крэмневых вырабаў на паўднёвым усходзе краіны (Бердыж, Абідавічы, Свяцілавічы), якія з вялікай долей верагоднасці, можна адносці да эпохі сярэдняга палеаліту (каля 100 000-40 000 г. да н. э.). Каля 40-35 000 год назад неандэртальцы цалкам знікаюць з гістарычнай сцэны, саступаючы месца краманьёнцам.

Апрацоўка крэмяню носіць яшчэ даволі грубы характар. Прылады працы налічвалі некалькі дзесяткаў форм. Найбольш распаўсюджаныя з іх - скрэблы, востраканечнікі і ручныя рубілы. Асн. заняткам былі паляванне і, магчыма, збіральніцтва. Палявалі на мамантаў, шарсцістых насарогаў, аўцабыкоў, паўночных аленяў, пясцоў і іншых жывёл. На паляванні карысталіся у асноўным прымітыўнай зброяй: камянямі і палкамі. Будавалі прымітыўныя жытлы альбо жылі ў пячорах. Карысталіся агнём. У неандэртальцаў фарміравалася абстрактнае мысленне і грамадская свядомасць. У эпоху сярэдняга палеаліту назіраюцца праявы першабытнага мастацтва і вераванняў. Да часу неандэртальцаў адносяцца і найстаражытныя пахаванні.

14 Поздні палеаліт на тэрыторыі Беларусі

Час верхняга палеаліту

(32 000 - 10 000 год назад)

. Краманьёнец

Homo sapiens

40 000 - 10 000 год назад (26 000 - 24 000 год назад)

Краманьёнец. (Рэканструкцыя. Амерыканскі музей прыродазнаўства ў Нью Йорку. American Museum of Natural

History). Фота © www.britannica.com

Чалавек сучаснага тыпу, які існаваў у эпоху верхняга палеаліту. Краманьёнцы з'явіліся ў Еўропе і за яе межамі каля 50-40 000 год таму назад. Назву атрымалі ад грота Кро-Маньён (Cro-Magnon) у Францыi, дзе ў 1868 фр. археолаг Э. Лартэ знайшоў 5 чалавечых шкілетаў разам з крамянёвымі прыладамі. Прыйшлі на змену неандэртальцам. Каля 26-24 000 г. таму назад з'явіліся на паўднёвым усходзе Беларусі. Жылі напярэдадні найбольш халоднага ў гісторыі зямлі валдайскага (паазёрскага) зледзянення. Для краманьёнцаў характэрны прамы высокі лоб, высокае скляпенне і вялікі ёмістасць чэрапа, шырокі твар, малая адлегласць паміж вачамі, высокі рост і больш масіўны шкілет у параўнанні з сёняшнімі людзьмі. Каля 19 000 год назад з набліжэннем ледавіка адыйшлі на поўдзень.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]