Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

12 Перадызацыя каменннага веку

1 млн г. назад на планеце пачалася эпоха Вялікіх аблядненняў. Паводле гэтага на територии Беларусі істотна змяніўся жывёльны і раслінны свет. У лясах усё большае месца займаюць іглічныя пароды дрэў. Сярод іх знаходзілі сховішча і нажыву лясныя быкі, ласі, мядзведзі, ваўкі, коні, бабры. Праўда, трапляліся і незвычайныя для нас жывёлы - маманты і насарогі.

Прык. 90 тыс. г. назад пачалося апошняе аблядненне. На поўдзень папаўзлі леднікі і вечная мерзлата скоўвала зямлю. Вось у такіх умовах і адбылося першае, вядомае навукоўцам, пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Слядоў селішчаў тых часоў пакуль не знойдзена, але ў некаторых месцах беларускага Прыдняпроўя знойдзены крамянёвыя прылады - наканечнікі, скрэбла, разакі. Яны належалі старажытным людзям неандэртальскага тыпу, якія 100-40 тыс. гадоў назад засялялі Еўропу. Першыя жыхары яшчэ істотна адрозніваліся ад нас свами - былі присадистые, буйнага склада тулава, з выступалым ілбом і скошеным падбародкам. Аднак яны ўжо распальвалі вогнішчы, каб абагрэцца і засмажыць мяса, умелі будаваць нешта падобнае на жыллё, затулялі цела шкурамі, з кременя і костак рабілі неабходныя для працы і паляванні рэчы. Неандэртальцы ўжо маглі зразумець адзін аднаго з дапамогай слоў, што было асабліва неабходна пры калектыўным паляванні. Гэтак жа яны мелі нейкі зародак рэлігіі, бо памерлых харанили у магілах.

Каля 40-35 тыс. гадоў назад на змену неандэртальцам прыходзяць людзі крэманьёнскага тыпу, якія вонкава амаль не адрозніваліся ад сённяшніх еўрапейцаў. у перыяд паміж 26-23 тыс. гадоў назад крэманьёнцы на даволі працяглы час пракраліся на поўдзень Беларусі. Пад шматмятровымі пяшчанымі наносамі археолагі знайшлі поруч вёсак Юравічы Калінкавіцкага і Бeрдыж Чачэрскага раёнаў дзве стаянкі таго часу. Яны ставяцца да позняга каменнага веку - палеаліту.

Аднак і другая спроба першабытнага чалавека замацавацца на тэрыторыі Беларусі патрывала няўдачу. 19-18 тыс. г. назад ляднік дасягнуў раёнаў сёняшніх Гародня, Вілейкі, Оршы. Нават летнімі месяцамі на поўдні Беларусі здараліся замаразкі. У такіх невыносна суровых умовах існаванне краманьёнцаў спынілася. 12 тыс. гадоў назад, у самым канцы палеаліту, з поўдня і захаду на зямлю Беларусі прыйшлі плямёны паляўнічых на паўночных аленяў. Гэта было качавое насельніцтва, бо яго асноўная здабыча мігравала. Асноўнай іх зброяй стаў лук са стрэламі.

10 тыс. г. назад скончыўся ледніковы перыяд і наступіў сярэдні каменны век - мезаліт. Пачало патроху цяплець, а раслінны і жывёльны свет паступова стаў падобны на сучасны. З пацяпленнем паўночныя алені адступілі далёка на поўнач. Услед за імі накіравалася і значная частка насельніцтва, якая спецыялізавалася на паляванні. Іншыя ж групы паляўнічых пачалі абвыкаць да ўмоў жыцця сярод лясоў, якія ўсе гусцей пакрывалі тэрыторыю Беларусі. Ва ўмовах цёплага клімату, пры незлічонай колькасці азёр, густой сетцы рэк істотнае значэнне набывае і рыбалоўства. Рыбу пачынаюць лавіць не толькі гарпунамі, але і вудамі з касцянымі кручками. Гэтак жа тым часам з'яўляюцца і плеценыя сеткі. У IV тыс. да н.э. у гісторыі першабытнага насельніцтва Беларусі пачаўся заключны перыяд каменнага веку - неаліт. Ён працягваўся каля 2 тыс. гадоў і характарызаваўся важнымі зменамі ў жыцці нашых продкаў. У неаліце навучыліся ляпіць посуд з гліны, пачалі здабываць крамень з шахт. Аднак найважным дасягненнем гэтага перыяду стала зараджэнне і распаўсюджанне земляробства і жывёлагадоўлі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]