Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

30 Вытворчыя формы гаспадаркі у перыяд жалезнага веку

Асновай гаспадаркі насельніцтва Беларусі з пачатку жалезнага веку з'яўляліся вытвараючыя яе галіны - земляробства і жывёлагадоўля. Аб значэнні гэтых заняткаў сведчаць як даныя археалогіі: знаходкі рэшткаў культурных раслін (як асобна, так і адбіткаў на гліняных гаршках), прылады працы (сярпы, косы, зерняцёркі, жорны), кухонныя рэшткі ад жывёлагадоўлі і палявання), так і даныя палеагеаграфіі (паліналагічныя даследаванні). Трэба адзначыць, што на развіццё гаспадаркі вялікі ўплыў аказвалі знешнія ўмовы (рэльеф, клімат), знешнія сувязі і этнаграфічныя асаблівасці. Таму можна сцвярджаць, што ў гаспадарцы носьбітаў канкрэтных культур або нават іх частак (лакальных культурных груп) значэнне земляробства і жывёлагадоўлі было.розным.

. Так, у Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі ў гаспадарцы насельніцтва культур днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі значную ролю адыгрывала падсечнае (ляднае) земляробства, асноўнай зерневай культурай у якім была пшаніца. Прычым для падсекі лясоў пры іх выпальванні маглі шырока выкарыстоўвацца і каменныя сякеры. Аднак можна адзначыць і асаблівасці. Так, для заходнядзвінскага варыянта днепра-дзвінскай культуры на раннім этапе пераважала жывёлагадоўля. Але для насельніцтва смаленскага варыянта гэтай культуры большае значэнне мела земляробства (вялікія высечкі і асвоеныя прасторы вакол гарадзішчаў)[1]. Так і для культуры штрыхаванай керамікі пераважае падсечнае земляробства. Прыродныя ўмовы (моцная забалочанасць тэрыторыі) у Палессі таксама мелі вынікам тое, што ў гаспадарцы насельніцтва мілаградскай культуры вялікую ролю адыгрывала жывёлагадоўля[2].

У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н.э. у сувязі з пагаршэннем кліматычных умоў (пахаладанне, вялікая вільготнасць) на Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, пачынаецца заняпад земляробства, што выклікала неабходнасць прыстасавання. Насельніцтва пачало выкарыстоўваць землі на ўзвышшах і водападзелах. Глебы там былі больш урадлівыя, але патрабавалася больш намаганняў для падрыхтоўкі поля для пасеву. Паселішчы пачынаюць канцэнтравацца каля ўчасткаў з урадлівай глебай.

Яшчэ адным са спосабаў выжывання стала інтэнсіфікацыя жывёлагадоўлі, прычым і ў гэтым занятку можна вызначыць рэгіянальныя асаблівасці. Так, можна сцвярджаць, што для ўсіх культур жывёлагадоўля мела прысядзібны характар. У статку носьбітаў мілаградскай, днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур асноўным відам была буйная рагатая жывёла, аднак іншыя віды жывёл мелі рознае значэнне. Так, у мілаградцаў пасля буйной рагатай жывёлы на другім месцы быў конь, потым свіння і дробная рагатая жывёла. Для днепра-дзвінскага насельніцтва значную ролю адыгрывала развядзенне дробнай рагатай жывёлы (авечак і коз), а потым амаль аднолькавымі па значэнні былі свіння і конь. Для плямён культуры штрыхаванай керамікі на другім месцы па значэнні была свіння, потым дробная рагатая жывёла і конь. Але тут мелі месца лакальныя асаблівасці. Так, на гарадзішчы Івань Слуцкага раёна (поўдзень Беларусі, Перадпалессе) большую частку статка хатніх жывёл складалі авечкі і козы (дробная рагатая жывёла - 39%). Перавага ў статку коз і авечак (як больш непатрабавальных да знешніх умоў) характэрна для часоў пагаршэння клімату (1-е тысячагоддзе да н.э.) ці адзначаецца на помніках, якія размешчаны на перыферыі арэала культуры, дзе існавалі і фактары знешняй пагрозы, неспрыяльных умоў для гаспадаркі.

Трэба адзначыць, што лакальныя групы апошніх дзвюх культур (у Літве і на Смаленшчыне) мелі зусім іншы склад статка (пераважае свіння, потым буйная і дробная рагатая жывёла). Гэтыя асаблівасці маглі скласціся ў выніку як унутранага развіцця насельніцтва, так і пры знешнім уплыве (для мілаградскай культуры з лесастэпу). Можна таксама адзначыць тэндэнцыю для насельніцтва днепра-дзвінскай культуры Беларусі, а потым і насельніцтва гэтай тэрыторыі ў наступны перыяд да павелічэння колькасці свіней у складзе статка на помніках бліжэй к захаду Беларусі (уплыў жыхароў Прыбалтыкі

На поўдні Беларусі ў апошняй чвэрці 1 -га тысячагоддзя да н.э. з'яўляюцца плямёны зарубінецкай культуры і земляробства з канца 1-га тысячагоддзя да н.э. пачало тут адыгрываць вядучую ролю. Прыродныя ўмовы Палесся (вялікія паплавы, лёгкія для апрацоўкі і адносна ўрадлівыя глебы, асабліва ў Пагарынні і на тэрыторыі Тураўшчыны, мяккі клімат) спрыялі развіццю вытвараючых форм гаспадарання.

Сярпы і іх фрагменты знойдзены на шэрагу паселішчаў 1-га тысячагоддзя н.э. (Лемяшэвічы, Абідня і Тайманава). Глебу апрацоўвалі драўлянымі ворнымі прыладамі, якія ў насельніцтва Усходняй Еўропы былі вядомы яшчэ з эпохі бронзы.Так, крываградзільнае рала знойдзена ў тарфяніку каля в. Капланавічы Нясвіжскага раёна і адносіцца даследчыкамі да мяжы н.э. Апрацоўка зямлі мела экстэнсіўны характар, выкарыстоўваліся пералог, ляднае і ворнае земляробства. Гэтыя сістэмы суіснавалі на працягу ўсяго 1 -га тысячагоддзя н.э. Поле апрацоўвалі і засявалі да таго часу, пакуль глеба радзіла. Затым яно зарастала і адпачывала да аднаўлення сваёй прыроднай урадлівасці. Не зважаючьі на неабходнасць частай змены дзялянак, такі спосаб вядзення гаспадаркі быў досыць прадукцыйным. Вырошчвалі проса, пшаніцу, ячмень, якія добра растуць нават на дрэнна апрацаванай глебе.

Драўлянае рала з крывым дышалем - старажытнейшае ворнае прыстасаванне земляроба. Наваколле в. Капланавічы Клецкага раёна

З гародніны найбольш распаўсюджанай была рэпа, вядомая ў Цэнтральнай Еўропе з 1-га тысячагоддзя да н.э. Адбіткі яе насення знойдзены на зарубінецкім посудзе. Вырошчвалі таксама лён і каноплі.

На працягу ўсяго 1-га тысячагоддзя н.э. у насельніцтва Паўднёвай Беларусі пераважала буйная рагатая жывёла і свінні. Валоў выкарыстоўвалі як цяглавую сілу пры ворыўным земляробстве. Менш было дробнай рагатай жывёлы і коней. Такі склад статка сведчыць пра прысядзібны характар жывёлагадоўлі, калі чарада пасвілася на поплаве паблізу селішча. Зімой жывёлу трымалі ў абароненых ад непагоды месцах, падкормлівалі яе сенам. Такія ж перамены адбываліся з пачатку 1-га тысячагоддзя н.э. і на астатняй частцы Беларусі. На рубяжы эр пачынаецца шырокае распаўсюджванне культуры жыта, якое найбольш прыстасавана да вырошчвання ў лясной паласе Усходняй Еўропы. Сярод прылад шырокае распаўсюджанне атрымліваюць вырабы з жалеза, якія дазвалялі зрабіць працу больш прадукцыйнай. Да таго ж даныя паліналогіі сведчаць, што ў першыя стагоддзі н. э. пачынае шырока распаўсюджвацца лядна-пераложнае і нават ворнае земляробства. Маглі таксама выкарыстоўвацца драўляныя ралы, а ў якасці цяглавых жывёл, верагодна, конь. Інтэнсіўнасць гаспадаркі ўзрастае і павялічваецца колькасць прадуктаў. Так, аб вялікай колькасці зямных пладоў у эсціяў (старажытных балтаў) пішуць антычныя гісторыкі ўжо ў I-II стст. н.э.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]