Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

25.Культура плямён насельніцтва беларусі перяду бронзавага веку

У бронзавым і раннім жалезным вяках свае адметныя рысы мела першабытнае мастацтва і рэлігія. Важным элементам першабытнага мастацтва з’яўляецца арнаментацыя посуду – адбіткі грабенчатага і лінейнага штампа, наколы, насечкі, ямкі. З распаўсюджаннем земляробства і жывёлагадоўлі ў арнаментыцы шырокае распаўсюджанне набыла салярная (сонечная) сімволіка (круг, крыж, зорка). Значную ўвагу першабытныя людзі ўдзялялі аздабленню сваёй вопраткі і цела. Для гэтага служылі каралі-падвескі з зубоў жывёл, касцяныя пласцінкі, трубачкі, хрыбеты рыб, а таксама бурштынавыя ўпрыгожанні прыбалтыйскага паходжання, якія на Беларусі пачалі распаўсюджвацца з канца неаліту. Новым крокам у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве быў выраб упрыгожанняў з медзі і бронзы. Сярод іх трэба назваць шыйныя грыўні, фібулы (шпількі). Прыгожа выглядалі бронзавыя жаночыя падвескі-лунніцы. З музычных інструментаў старажытнасці вядомы свістулькі з птушыных костак, казіныя ражкі, бубны.

Першабытнае мастацтва было цесна звязана з раннімі рэлігійнымі ўяўленнямі. Як і раней шырокае распаўсюджанне мелі анімізм, фетышызм, татэмізм і манія. Каб прыцягнуць на свой бок сілы прыроды, старажытныя людзі выконвалі розныя абрады. Так, на ранніх ступенях развіцця першабытнага грамадства ўзнік культ агню. З пераходам да вытворчай гаспадаркі на першае месца ў земляробаў выходзіць культ сонца, у жывёлаводаў – культ каня і іншай хатняй жывёлы. На стадыі распаду родавага ладу найбольш пашыраным з культаў першабытных людзей быў культ продкаў, звязаны з анімістычнымі ўяўленнямі аб продках як ахоўніках роду. У гэтым кульце знайшлі адлюстраванне і татэмічныя ўяўленні першабытных людзей, калі ўшаноўваліся татэмы, якія лічыліся першапродкамі чалавека.

У разглядаемы перыяд шырокае распаўсюджванне набывае пахавальны абрад у форме крэмацыі, што таксама было звязана з фарміраваннем культаў сонца і агню. У многіх жыхароў Беларусі традыцыйным становіцца пахаванне рэшткаў нябожчыка ў курганах, якія ў народзе часам называюць “валатоўкамі” (нашы продкі верылі, што ў курганах пахаваны волаты – вялікія, дужыя людзі, якія раней насялялі Беларусь). З ускладненнем гаспадарчага жыцця і ўяўленняў пра навакольны свет, на змену раннім культам паступова прыйшло язычніцтва (паганства, політэізм), якое ўяўляла собою веру ў існаванне мноства багоў. Сярод найбольш ранніх бостваў, хутчэй за ўсё, былі бог сонца, маланкі і грому, урадлівасці і г.д. Акрамя таго, людзі пачалі верыць ў існаванне самых разнастайных духаў, якія засялялі усё вакол (вадзянікі, лесуны, хатнікі, русалкі і інш), і з якімі трэба было жыць у згодзе.

26. Гаспадарка насельніцтва перыяд Бронзавага веку

Металаапрацоўка.

Вытвараючая гаспадарка - жывёлагадоўля і земляробства.

Захаванне прысвойваючых форм гаспадаркі.

Апрацоўка каменю, костак, рагоў і дрэва. Выраб керамікі.

Абмен.

Металаапрацоўка.

Металургія, апрацоўка і выкарыстанне медзі і бронзы - адна з асноўных адзнак бронзавага веку. На Беларусі адсутнічаюць радовішчы руды, неабходнай для атрымання медзі і бронзы, што прымушала нашых продкаў імпартаваць сыравіну і металічныя вырабы з іншых рэгіёнаў.

Самыя раннія сведчанні выкарыстання медзі і бронзы на тэрыторыі Беларусі адносяцца да ранняга перыяду бронзы. На помніках насельніцтва сярэднедняпроўскай культуры, найперш у курганах пад Ходасавічамі (Рагачоўскі раён) і ў бескурганных пахаваннях ва ўрочышчы Страліца (в. Рудня Шлягіна Веткаўскага раёна) знойдзена вялікая колькасць металічных вырабаў, такіх, як шылы, нажы, віслаабушная сякера так званага калантаеўскага тыпу, утулкавая сякера, скроневыя кольцы, дыядэмы, грыўні, бранзалеты, трубчастыя пранізкі, утулкавыя наканечнікі коп'яў. Большасць іх зроблена з чыстай медзі і мыш'яковістай бронзы. Для вырабу двух рэчаў (нажа і бранзалета) выкарыстоўвалася алавяністая бронза. Паводле даследаванняў на суседніх тэрыторыях Украіны ў час знаходжання там плямён сярэднедняпроўскай культуры тэхналогія металаапрацоўкі дасягнула даволі высокага ўзроўню. Акрамя кавальскай апрацоўкі металу выкарыстоўвалася таксама тэхніка ліцця ў гліняных і каменных формах, гатаваліся сплавы, у тым ліку не толькі мыш'яковістыя, але і алавяністыя.

Бронзавыя вырабы з Беларускага Падняпроўя: наканечнік кап'я і сякеры

Колькасць металічных вырабаў, знойдзеных пераважна ў цэнтральных і паўночных раёнах Беларусі, дазваляе меркаваць, што вялікае значэнне ў позні перыяд эпохі бронзы мелі так званыя кельты - сякеры, у якіх утулка размяшчалася ў абушковай частцы перпендыкулярна лязу. УСкандынавіі кельты датуюцца ў межах 1000-600 гт. да нз. На Беларусі шырока распаўсюджваліся бронзавыя кельты меларскага тыпу, большасць якіх выкарыстоўвалася ў першай чвэрці 1 -га тысячагоддзя да н.э. і мела пашырэнне не толькі на прасторах Скандынавіі і Беларусі, але і Усходняй Прыбалтыкі, Ютландыі, Фінляндыі, Цэнтральнай Расіі. Паводле даных спектральнага аналізу, кельт, знойдзены недалёка ад р. Чарніца (Віцебская вобласць), быў адліты з алавяністай бронзы, сыравінай для якой маглі быць радовішчы Цэнтральнай Еўропы.

Сярод адзінкавых і выпадковых знаходак сярэдняга перыяду эпохі бронзы на Беларусі даследчыкі адзначаюць сякеры з бакавымі закраінамі, ці пальштабы (Пінск, Кальвішкі Браслаўскага раена, Новы Быхаў), якія маюць аналогіі ў Скандынавіі і Прыбалтыцы. Ёсць таксама звесткі пра іншыя вырабы эпохі бронзы: бронзавыя мячы, уступчатую сякеру, наканечнік стралы, меднае плоскае цясла і г.д.

Вытвараючая гаспадарка - жывёлагадоўля і земляробства

Працэс актыўнага авалодання вытвараючымі формамі гаспадаркі - земляробствам і жывёлагадоўляй, які пачаўся яшчэ ў неаліце, з пачаткам бронзавага веку стаў паўсюдным.

Носьбіты культур шнуравой керамікі былі аселымі жывёлаводамі і земляробамі. Іх статкі складаліся з буйной і дробнай рагатай жывёлы, свіней і коней, а на полі вырошчвалі пшаніцу, ячмень, авёс, сачавіцу і інш.

На паселішчах раннябронзавага часу, на якіх жылі нашчадкі неалітычнага насельніцтва, а таксама прышлае насельніцтва-шнуравікі, у пахаваннях, а тым больш на пазнейшых

помніках захавалася даволі шмат сведчанняў існавання земляробства. Найперш гэта крамянёвыя сякеры, асабліва з прышліфаванымі лёзамі або запаліраваныя спрэс. Для высечкі лясоў і хмызняку пад палі выкарыстоўваліся і зашліфаваныя каменныя сякеры-кліны, магчыма, і некаторыя сякеры са свідраванымі адтулінамі, хаця апошнія многімі даследчыкамі вызначаюцца як зброя. Зямлю рыхлілі каменнымі, рагавымі і нават драўлянымі матыкамі. Мяркуецца, што тагачаснае насельніцтва Паўночнай Украіны ўжо апрацоўвала зямлю з дапамогай і цяглавых жывёл - валоў. Падобнае магло існаваць і на Беларускім Палессі. Для жніва служылі масіўныя крамянёвыя пласціны з рэтушаваным краем, а таксама серпападобныя нажы. На поўдні Беларусі з сярэднябронзавага часу пачалі выкарыстоўваць масіўныя крамянёвыя сярпы з двухбаковай буйной рэтушшу ляза. На тэрыторыях, размешчаных на поўдзень ад Беларусі, бліжэй да старажытных металургічных цэнтраў, былі вядомы і бронзавыя сярпы. Але яны на беларускіх помніках пакуль не знойдзены. Некаторыя каменныя пліты і акруглыя камяні маглі служыць для расцірання зерня.

Наяўнасць земляробства ў насельніцтва бронзавага веку ўстанаўліваецца таксама па адбітках зерня на кераміцы і па пылку акультураных раслін і пустазелля.

У лясной зоне магло быць перспектыўным толькі падсечна-агнявое (ляднае) земляробства, якое патрабавала вялізнай колькасці сякер. Менавіта ў бронзавым веку назіраўся росквіт дзейнасці Краснасельскіх крамянёвых шахтаў і майстэрань, якія спецыялізаваліся на вырабе такіх прылад.

Значнае месца ў гаспадарцы займала жывёлагадоўля. Так, сярод астэалагічнага матэрыялу на крывінскіх паселішчах паўночнабеларускай культуры косці свойскіх жывёлін займаюць каля 25 %. Значыць, каля чвэрці мяснога харчавання тутэйшае жыхарства ўжо атрымлівала не з палявання, а з гадоўлі быдла. Прыкладна трэцюю частку статка на Асаўцы-2 складалі каровы і свінні, коней было каля 17%, значна менш разводзілі коз і авечак. Апошнія, мабыць, яшчэ не паспелі адаптавацца ў лясной зоне. Памочнікам чалавека ў выпасе жывёлы быў сабака.

Такіх жа свойскіх жывёл гадавалі і плямёны сярэднедняпроўскай культуры, аднак вынікае, што ў іх жывёлагадоўля ўжо пачала пераважаць над паляваннем. Сярод тшцінецкага насельніцтва на поўначы Украіны, а напэўна, і на поўдні Беларусі была асабліва распаўсюджана гадоўля буйной рагатай жывёлы. Гэта, відаць, было абумоўлена выкарыстаннем валоў у земляробстве

Захаванне прысвойваючых форм гаспадаркі.

І з наступленнем новай эпохі на тэрыторыі Беларусі ў многіх рэгіёнах заставаліся нашчадкі мясцовага познанеалітычнага насельніцтва, якія, ужо валодаючы навыкамі земляробства і жывёлагадоўлі, па-ранейшаму шырока практыкавалі традыцыйныя для лясной зоны заняткі - паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Прысвойваючая гаспадарка яшчэ мела істотнае значэнне і для прышлага насельніцтва культур шнуравой керамікі.

Найбольш сведчанняў аб прысвойваючай гаспадарцы, асабліва ў ранні перыяд бронзавага веку, зноў жа маецца на стаянках Крывінскага тарфяніку.

На важную ролю інтэнсіўнага палявання ўказвае не толькі наяўнасць зброі - наканечнікі стрэл і коп'яў, нажы і кінжалы, але і астэалагічны матэрыял. Сярод яго каля 75 % складаюць косткі дзікіх жывёлін. Найбольш распаўсюджаным аб'ектам палявання быў лось. На яго прыпадала трэцяя частка ад усіх здабытых млекакормячых, а сярод мясных гэтыя суадносіны яшчэ больш узрастаюць. Другое месца ў мясным рацыёне крывінскага

насельніцтва займаў дзік. На трэцім знаходзіўся мядзведзь. Значна менш спажывы давала паляванне на высакароднага аленя. На апошніх месцах знаходзіліся тур, казуля, зубр. Натуральна, што гэтыя паказчыкі былі ў прамой залежнасці ад колькасці канкрэтнага віду ў наваколлі. Мясцовыя ўмовы найбольш спрыялі для размнажэння ласёу і дзікіх свіней.

Каб здабыць пушніну, палявалі на куніц, барсукоў, лісіц, выдраў. Аднак костак гэтых жывёлін на паселішчах сустракаецца мала, таму бачна, што здабытчыкаў цікавіла найперш шкура. Шмат у культурных напластаваннях костак бабра. Ён даваў не толькі футра, але і спажыву.

Калі меркаваць па памерах костак, забіваліся дарослыя асобіны - фауна выкарыстоўвалася рацыянальна..

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]