Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

45 Полацк у IX-X ст.

Гісторыю Полацкага княства трэба адл. ад пачатку існав. горада Полацка. Гістар. ядро горада сфармір. да IX ст. на аснове гарадзішча, якое знаход. на беразе р. Палаты, каля ўпадзення яе ў Зах. Дзвіну . Да гарадзішча далучаліся перадграддзе на правым беразе Палаты і даволі вялікае селішча на левым беразе гэтай ракі. Ужо ў IX ст. Полацк ўкл. ў паліт. жыццё ўсходнеславянскіх плямён. Гэтаму перш за ўсё спрыяла яго размяшчэнне на заходнядзвінскім адгалінаванні гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі". Шлях гэты злучаў Чорнае і Балтыйскае моры праз сістэму волакаў паміж рэкамі Днепр, Зах. Дзвіна і Вялікая. Росквіт шляху прыпадае на IX-X стст., што садзейнічае экан. росквіту Полацка, а таксама выспяванню ў Полацкім княстве тэндэнцыі да незалежнага існавання ад улады Кіева, князі якога імкнуліся мець кантроль над усім шляхам "з варагаў у грэкі".

Першыя летапісныя звесткі - 862 г. "Аповесці аб мінулых часах" запісана, што князь Рурык, які прыняў уладу ў Ноўгарадзе, пачаў раздаваць "мужам сваім" гарады, у тым ліку і Полацк. Мы не ведаем імя першага князя. Сітуацыя, якая ўтварылася ў выніку дзеянняў Рурыка, паставіла пад пагрозу экан. інтарэсы Кіеўскага княства. Кіеўскія князі Аскольд і Дзір у 865 г. (па некаторых звестках - у 867 г.) здзяйсняюць ваенны паход на крывічоў, а дакладней - пад Полацк. Вынікі гэтага паходу для нас засталіся невядомымі, бо летапісныя крыніцы абмежаваліся толькі паведамленнем, што кіеўскія князі ваявалі палачан і шмат шкоды ім нарабілі. З 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаход. ў пастаянных паліт. і экан.сувязях з Кіеўскім княствам. Аб гэтым ёсць некалькі паведамленняў летапісу. У першым з іх апавядаецца пра ўдзел крывічоў у сумесным паходзе 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск. Паводле другога паведамлення, Алег устанавіў даніну крывічам. Некаторыя з даследчыкаў лічаць, што пад паняццем "уставі дані" трэба разумець не накладанне даніны на заваяваныя плямёны, а рэгламентацыю даніны ўжо падначаленага ўладзе Алега племені, у якасці якога і выступалі крывічы. Безумоўна, што пры пераходзе Алега, нашчадка ўлады Рурыка, з Ноўгарада ў Кіеў Полацкае княства, якое знаходзілася ў сферы інтарэсаў Ноўгарада, трапляла ў такія ж адносіны да Кіеўскага княства. Звесткі аб паходзе князя Алега ў 907 г. на Царград, у якім удзельнічалі палачане, дазваляюць атрымаць больш дакладнае ўяўленне аб тых адносінах, што склаліся паміж Кіеўскім і Полацкім княствамі ў гэты час. Пасля закл. міру паміж Кіеўскай дзяржавай (Русь) і Візантыяй кожны з удзельнікаў паходу атрымаў па 12 грыўняў, а асобныя гарады, у тым ліку і Полацк - дадатковыя ўзнагароджанні або "ўклады". Пасля 907 г. і да 980 г. няма ніякіх звестак аб падначаленым стане Полацка Кіеву. Да 80-х гадоў X ст. Полацк не згадваецца ў пераліку падзей, што разгортваліся вакол Кіева..Вядомы паведамленні аб удзеле крывічоў у паходзе кіеўскага князя Ігара на Візантыю ў 944 г. і згадка аб крывічах, да якіх кіеўскія князі хадзілі ў "палюддзе", змешчаны ў трактаце "Пра кіраванне дзяржавай" візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага. Але ўжо ў X ст. крывічы не ўяўлялі сабой агульнага саюза плямён, так як падзяляліся на полацкіх, пскоўскіх і смаленскіх. У дачыненні да апошніх і магла быць ужыта агульная назва "крывічы". Выхад Полацкага княства з-пад улады Кіева неаб. адносіць да перыяду 907-947 гг. У 947 г. кіеўская княгіня Вольга пачынае ў землях, залежных ад Кіева, ставіць пагосты і становішчы, рэгламентуючы памер даніны. Гэта дзейнасць закранула Драўлянскую зямлю, Пскоўшчыну, Наўгародчыну, Падняпроўе і Падзясенне, але не датычылася Полацкага княства Паўднёвая накіраванасць палітыкі кіеўскага князя Святаслава, сына княгіні Вольгі, у60-70-я г. X ст. не спрыяла збліжэнню паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі. У падзеях 980 г. Полацкае княства выступала як незалежная дзяржава.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]