Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

2 Спецыфіка філасофскай традыцыі старажытнай Індыі, яе культурна-светапоглядныя асновы .2. Спецыфіка філасофскай традыцыі старажытнай Індыі, яе культурна-светапоглядныя асновы

У

2.2

се філасофскія школы Індыі раздзяліліся на артадак­сальныя (г. зн. тыя, што прызна­юць аўтарытэт Ведаў) і неарта­даксальныя (г. зн. тыя, якія не прызнаюць аўтарытэт Ведаў). Да першых адносяцца Веданта, Міманса, Санкхья, Ньяя, Йога, Вайшэшыка. Да другіх – Джайнізм, Будызм, Чарвака-Лакаята.

Філасофія спачатку ўзнікае ва ўлонні рэлігійна-міфалагічнай свядомасці, выкарыстоўвае ўяўленні міфалогіі і першабытнай рэлігіі. У Старажытнай Індыі першым такім помнікам былі Веды, г.зн. веды, што складаліся з розных гімнаў, малітваў, заклінанняў, ахвярных абрадаў, якія ўхвалялі магутнасць, сілу і ўсеўладнасць багоў. У некаторых ведычных гімнах выказана імкненне знайсці агульны прынцып, які мог бы рас­тлумачыць асобныя з’явы і працэсы навакольнага свету.

Завяршэнне ведычнай літаратуры ўтвараюць Упанішады (літараль­на – «сядзець каля настаўніка»). У перыяд распаду родаплемянных адносінаў у першабытным грамадстве функцыі навучання і выхавання дзяцей ад бацькоў і абшчын перадаюцца настаўнікам. Розныя веды, уменні, навыкі па выхаванні і навучанні дзяцей знаходзяць адлюстраванне ў вучэнні Упанішад. Ёсць і іншы сэнс іх разумення як тайнага вучэння, якое ўяўляе сабой рэлігійна-філасофскія тлумачэнні выкладзеных у Ведах пытанняў. Побач з рэлігійным тлумачэннем светапоглядных пытанняў ва Упанішадах намячаеццае і матэрыялістычная лінія ў іх тлумачэнні. У іх змяшчалася крытыка рэлігійных догмаў і абрадаў, ставіліся і абмяр­коўваліся пытанні аб сутнасці Сусвету, аб пастаяннай аснове вечна змен­лівых з’яў і прадметаў, аб прыродзе душы чалавека, аб пазнанні свету і д. п. Асобныя матэрыялістычныя выказванні паступова перарасталі ў светапогляд, супрацьлеглы пануючым рэлігійна-ідэалістычным поглядам, выкладзеным у Ведах.

Неаддзельнай часткай вучэння Упанішад з’яўляецца канцэпцыя круга­вароту, ланцуга перараджэння жыцця (сансара), цесна звязанай з ёю зако­на адплаты (карма), нірваны, г. зн. узыходжання па шляху ўдасканалення чалавека, што знайшло адбітак у будызме, у яго праграме самаўдаскана­лення асобы, якая ажыццяўляе васьмярычны шлях: 1) правільнае бачан­не; 2) правільная думка; 3) правільная гутарка; 4) правільнае дзеянне; 5) правільны лад жыцця; 6) правільная ўмова; 7) правільная ўвага; 8) правільнае засяроджванне.

Адмаўленне святасці Ведаў і прызнанне кармы як касмічнага закону знаходзіць адлюстраванне і ў такім філасофскім кірунку як джайнізм. Заснавальнік гэтага цячэння Махавір лічыў, што закон кармы нельга уміласцівіць ахвярамі багам, але яго можно перамагчы. Для дасягнення гэтай мэты неабходна: 1) выкананне зароку; 2) устрыманне; 3) праўдзі­васць; 4) чыстата; 5) строгасць да сябе; 6) непарушны спакой. Хто пільнуецца гэтых прынцыпаў, лічылі джайністы, той можа вызваліць сябе ад кармы яшчэ пры жыцці.

Хоць асноўныя сацыяльныя характарыстыкі старажытнаіндыйскай культуры ў асноўным супадалі са старажытнакітайскай, у адрозненне ад Кітая, дзе сацыяльнае становішча індывіда слаба дэтэрмінавалася яго сацыяльным паходжаннем, у Індыі гэта дэтэрмінацыя была найбольш моцнай з усіх старажытнаўсходніх цывілізацый і вынікала з каставага дзялення грамадства. Прыналежнасць чалавека старажытнаіндыйскага грамадства да адной з чатырох варн(каст) – брахманаў, кшатрыеў, вайш’еў, шудр – строга вызначала ўсё яго жыццё. Такім чынам, жорсткая дэтэрмінацыя індывідуальнай дзейнасці чалавека з боку сельскай абшчы­ны і дэспатычнай дзяржавы (якая была характэрна для ўсіх старажытна­ўсходніх грамадстваў) дапаўнялася ў Індыі жорсткай каставай сістэмай. Не маючы здольнасці дзейнічаць па-за сабой, у грамадстве, энергія індывіда засяроджвалася на яго ўнутраным свеце, на яго душы.

Абумоўленасць усяго сацыяльнага жыцця чалавека старажытна­індыйскагага грамадства была адлюстравана ў яго філасофіі паняццямі кармы і сансары і змушала індывіда шукаць сродак вызвалення ад гэтага цалкам безаблічнага і бязлітаснага сацыяльнага парадку. Вось чаму ў цэнтры філасофіі старажытнай Індыі стаіць паняцце «мокшы» – ратунку.

Паколькі галоўная задача індыйскай філасофіі заключаецца ў тым, каб знайсці ратунак, то адной з самых характэрных яе рыс з’яўляецца нацэленасць на практыку. Усе тэарэтычныя разважанні пра свет, быццё, не звязаныя наўпрост з галоўнай задачай філасофіі, адмаўляюцца як цалкам нязначныя. Але паняцце практыкі ў індыйскай філасофіі зусім іншае, чым у заходняй ці кітайскай. Калі ў заходняй філасофіі гэты тэрмін указвае на сувязь чалавека з прыродай, а ў кітайскай – на ўзаемасувязь людзей у грамадстве, то ў індыйскай ён ужываецца для таго, каб паказаць змяненні, якія адбываюцца ўнутры «самасці», дзе ўсе намаганні скіраваны на ператварэнне эмпірычнага «Я» ў чыстую самасць. Гэта чыстая «самасць» пазбаўлена ўсіх эмпірычных якасцяў, якія апускаюць чалавека ў знешняе эмпірычнае сацыяльнае і прыроднае асяроддзе, і яна штурхае яго на шлях сансары – шлях перараджэння. Яна ёсць ні што іншае, як зліц­цё чалавека з духоўным першапачаткам усяго існага, з атманам (сусвет­ная душа). Такім чынам, працэс вызвалення ад знешняга свету мысліцца індыйскімі філосафамі як працэс зліцця «Я» з субстанцыяй усяго існага. Мэта і галоўная задача індыйскай філасофіі заключаецца ў зліцці «Я» з духоўным першапачаткам, Адзіным Брахманам. Другой характэрнай рысай індыйскай думкі з’яўляецца яе сінкрэтычны характар: метафізіка, рэлігія, этыка, сацыяльна-палітычная філасофія, псіхалогія. Яны злітыя ў ёй у адзінае цэлае, іх нельга раздзяліць для спецыяльнага вывучэння.

У VIII–VII ст. да н.э. у Індыі развіваецца матэрыялістычны напрамак лакаята (от слова «лока», што абазначае свет). Адмаўляючы звышнату­ральны свет, лакаяты ставілі сваёй мэтай вывучэнне рэальнага нава­кольнага свету. Заснавальнікам школы лакаятаў лічыцца Брыхаспаці. Ён выступаў супраць аўтарытэту Ведаў і лічыў, што яны складзены жрацамі дзеля карыслівых мэтаў. Брыхаспаці выступаў супраць ідэалістычных догмаў аб бессмяротнасці душы і рэлігійных вымыслаў пра тое, што пасля «вызвалення» людзей ад зямнога жыцця іх душы нібыта працягваюць жыць на тым свеце. Ён вучыў, што ніякага іншага жыцця, акрамя зямнога, няма, і што са смерцю чалавека памірае, знікае і яго душа. Не варта верыць, казаў ён, у асобнае ад цела жыццё душы. Брыхаспаці даказваў, што не існуе ані замагільнага свету, ані пекла, ані раю, што, маўляў, пасля смерці чалавека перастае існаваць і яго «Я». Брыхаспаці выступаў таксама супраць прапаведнікаў аскетычнага ладу жыцця і заклікаў людзей да дасягнення шчасця на Зямлі.

Асаблівае месца сярод лакаятаў займаюць прадстаўнікі школы «чарвака» («чар» – чатыры, «вака» – слова). Чарвакі вучылі, што ў аснове свету ляжаць чатыры элементы: зямля, вада, паветра і агонь. У выніку разнастайных спалучэнняў гэтых чатырох элементаў свету, сцвярджалі яны, утвараюцца як нежывыя, так і жывыя матэрыяльныя прадметы і з’явы, а таксама свядомасць (душа) людзей. Чарвакі выказвалі матэрыя­лістычныя тэндэнцыі ў філасофіі, прызнавалі вечнасць існавання матэры­яльнага свету і рашуча адмаўлялі рэлігійна-ідэалістычныя вымыслы аб існаванні Бога як творцы Сусвету. У Старажытнай Індыі яны былі най­больш паслядоўнымі атэістамі. Адстойваючы палажэнне аб матэрыяль­ным адзінстве свету, чарвакі вялі барацьбу з дуалістычнай філасофіяй санкх’я, якая прызнавала ў якасці першаасновы свету два незалежныя адзін ад аднаго пачаткі – матэрыю і дух. Яны адмаўлялі домыслы дуалістаў аб духу, свядомасці як самастойным, незалежным ад матэрыі пачатку, давалі сваё тлумачэнне свядомасці, разглядаючы яе як з’яву, вытворную ад матэрыі.

Свайго росквіту старажытнаіндыйскі матэрыялізм дасягнуў у сістэме вайшэшыка (VI–V ст. да н. э.). Згодна з гэтай філасофіяй, свет скла­даецца з якасна разнародных і розных па размерах і форме найдрабней­шых часціц – ану. Гэтыя часціцы вечныя і непадзельныя. З іх і ўзнікае разнастайны, зменлівы свет рэчаў. Адзначаючы найбольш агульныя рысы індыйскай філасофіі ў цэлым, трэба падкрэсліць, што індывідуальны творчы пачатак быў выражаны ў ёй надзвычай слаба. Зусім нязначна праяўлялася і яе сувязь з навуковай думкай.