Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

5 Паняцце руху. Рух і развіццё 5.4 .4. Паняцце руху.Рух і развіццё

Рух – спосаб існавання матэрыі, ён абсалютны і супярэчлівы, існуе ў розных формах, якія ўзаемадзейнічаюць адна з ад­ной. Існаванне любога матэрыяльнага аб’ек­та магчыма толькі дзякуючы ўзаемадзеянню ўтвараючых яго элементаў. Аднак акрамя ўнутранага ўзаемадзеяння паміж элементамі і часткамі цэлага адбываецца і ўзаемадзеянне аб’ектаў з вонкавым атачэннем. Узаемадзеянне прыводзіць да змянення ўласцівасцяў, адносін, стану аб’екта. Змяненне абазначаецца ў філасофіі паняццем руху.

У гісторыі філасофіі пастаянна ўзнімалася пытанне, ці з’яўляецца рух атрыбутам, г. зн. усеагульнай, неад’емнай, універсальнай уласцівасцю матэрыі ці толькі яе модусам, г.зн. прыватнай уласцівасцю, якая можа быць, а можа і не быць. Вытокі дыялектычнага разумення руху ўзыходзяць да Геракліта, які ў вобразнай форме выказаў думку пра тое, што матэры­яльная першааснова пастаянна тоесная сабе і ў той жа час знаходзіцца ў стане пастаяннага змянення. Антычная філасофія ў асобе Геракліта і Эпікура выявіла крыніцу ўсякага руху ў супярэчнасці ўнутраных працэсаў.

У той жа час цяжкасці спасціжэння працэсу руху ў логіцы паняццяў праз лагічны доказ прывялі антычнага філосафа і матэматыка Зянона да фармулявання апорый, цяжкавырашальных праблем, якія, у процівагу пачуццёвым уражанням, прымушалі засумнявацца ў руху як у атрыбуце матэрыі.

Мысліцелі эпохі Адраджэння былі ўпэўнены, што ўсякае быццё, ад Сусвету да найдрабнейшых часціц, прыводзіцца ў рух уласцівай яму ду­шой. Пераважнае развіццё механікі ў XVII–XVIII стст. прывяло да таго, што рух сталі разглядаць толькі як механічны рух, г. зн. простае прасторавае перамяшчэнне. Абмежаванасць метафізічных уяўленняў была звязана з адносінамі да руху як модусу з перакананнем у неабходнасці перша­штуршка.

Філосафы-матэрыялісты XVIII ст., такія як Д. Толанд і Д. Дзідро пры­знавалі рух атрыбутам матэрыі і разумелі яго як усеагульную ўнутраную актыўнасць.

У сучаснай філасофіі паняцце руху тлумачыцца ў шырокім сэнсе як уяўленне аб любым змяненні.

Рух характарызуецца такімі прыкметамі, як усеагульнасць, універ­сальнасць, супярэчнасць, атрыбутыўнасць, абсалютнасць і бесперапын­насць. Адны бачаць асноўную супярэчнасць ва ўзнікненні і знішчэнні, дру­гія – у супярэчнасці прасторы і часу, трэція – у супярэчнасці ўстойлівасці і зменлівасці.

Працэсы, звязаныя з пераўтварэннем якасці прадметаў, са з’яў­леннем новага якаснага стану,– гэты стан быццам разгортваюць патэн­цыяльныя магчымасці, схаваныя і неразгорнутыя ў папярэднім якасным стане,– характарызуюцца як развіццё. «Паняцце развіцця, – адзначаў Ул. Салаўёў, – з пачатку цяперашняга, XVIII стагоддзя, увайшло не толькі ў навуку, але і ў звычайнае мысленне».

Выдзяляюцца дзве разнавіднасці працэсаў развіцця. Першая разна­віднасць – гэта працэсы якасных пераўтварэнняў, якія не выходзяць за рамкі адпаведнага віду матэрыі, пэўнага віду яе арганізацыі. Другая разна­віднасць – гэта працэсы пераходу ад аднаго ўзроўню да другога.

Развіццё таксама падраздзяляецца на прагрэс, пры якім мае месца ўскладненне структуры, павышэнне ўзроўню арганізацыі прадмета ці з’я­вы, і рэгрэс, калі рух адбываецца ў адваротным кірунку, ад больш да­сканалых і развітых форм да менш дасканалых.