Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

8.3. Актыўна-творчы характар свядомасці. Свядомасць і самасвядомасць

Актыўна-творчы характар свядомасці. Свядомасць і самасвядомасць

8.3

Змест сувязей свядомасці чалавека з функцыянаваннем моз­га дапамагае знайсці навуковыя падыходы да раскрыцця творчых функцый свядомай дзейнасці. Да творчых функцый свядомасці можна аднесці: 1) чаканне; 2) выпрацоўку плана дзеянняў; 3) кіраванне дзеяннямі, скіраванымі на вырашэнне пэўнай задачы; 4) прадбачанне будучага (прагназаванне); 5) фарміраванне гіпотэз, здагадак, меркаванняў; 6) здольнасць чалавека да актыўна-пераўтваральнай дзейнасці. Іх даследаванне сведчыць, што ў псіхіцы чалавека побач са свядомасцю існуе неўсвядомленае (падсвядо­масць). Да першага віду адносяць усе прыстасавальныя рэакцыі, якія маюць вельмі асабістае, індывідуальнае прызначэнне, у тым ліку адценні эмоцый і іх знешняе праяўленне, аўтаматызаваныя навыкі.

Да бессвядомага віду дзейнасці мозга можна аднесці творчае «азарэнне», інтуіцыю, фарміраванне зусім новых, а найчасцей парадак­сальных задач, пытанняў, гіпотэз, вырашэнняў, пунктаў погляду.

Па-за мовай мысленне як здольнасць аперыраваць ведамі, асэн­соўваць іх змест (значэнне) не можа ні фарміравацца, ні функцыяна­ваць. Слова паўстае перад намі як агульнае, а рэч заўсёды аднаасобная. У матэрыяльнай (знакавай) форме слоў і іх сувязі (сказах, фразах, асоб­ных суджэннях, паняццях) фіксіруецца, актывізуецца накоплены вопыт узаемадзеяння са светам прадметаў, вопыт чалавечых сродкаў адносін, ажыццяўляецца знаходжанне прычынна-выніковых і прасторава-часавых узаемаадносін. Паняційнае, абстрактнае мысленне адчужаецца ад рэаль­нага існавання рэчаў, «надбудоўваецца» над пачуццёва-практычным во­пытам чалавека, арганізуючы яго. Інакш кажучы, «...мова,– як адзначаў Гегель, – робіць людзей здольнымі спасцігаць рэчы як усеагульныя, здоль­нымі дасягаць свядомасці сваёй уласнай усеагульнасці, здольнымі выказ­ваць сваё «Я». Мысленне і мова – непарыўна звязаныя паміж сабой з’явы – першае як вышэйшая форма адлюстравання рэчаіснасці, а дру­гая – як матэрыяльная форма ажыццяўлення мысліцельнай дзейнасці.

Асаблівая роля ў інтэлектуальным механізме перапрацоўкі інфарма­цыі, атрымання ведаў належыць эмоцыям і волі. Эмоцыі – вынік ацэнкі самім жа арганізмам сваіх адносін з навакольным. Яны падкрэслена суб’ектыўныя, вельмі «прадузята» ацэньваюць падзеі і даводзяць гэту ацэнку да арганізма на мове перажыванняў і таму выконваюць самыя простыя і жыццёва важныя функцыі, з’яўляючыся своеасаблівым «перад­мысленнем». Эмоцыі ж не толькі актывізуюць мысліцельныя працэсы, як усвядомленыя, так і неўсвядомленыя. Яны ўваходзяць у іх структуру і выконваюць у некаторых адносінах эўрыстычную ролю.

Непасрэдным працягам механізму эмоцый выступаюць валявыя пра­цэсы. Воля – спосаб сувязі выбіральна-арыентаванай дзейнасці псіхікі і практычных паводзінаў (дзеянняў, учынкаў) чалавека, індывіда. Яна ёсць важнейшы састаўны элемент свядомасці.

Прадметна-пераўтваральная дзейнасць людзей у працэсе сацыяль­най эвалюцыі выпрацавала здольнасць чалавечай псіхікі ствараць ідэаль­ныя мадэлі ажыццяўляемага, здзяйсняць мысленны адыход за межы непасрэдна ўспрымаемага. Інтэлектуальным механізмам гэтага з’яўляецца ўяўленне – стварэнне розных тыпаў мадэльных канструкцый у самой свядомасці шляхам складанай аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці.

Важнейшай функцыяй свядомасці з’яўляецца ацэнка з’яў рэчаіснасці, у тым ліку і таго, што ажыццяўляецца самім чалавекам (самаацэнка), прадстаўнікамі грамадска-сацыяльных груп і інстытутаў улады, грамад­ствам у цэлым, вынікаў гістарычнага жыцця людзей. Ацэнка з’яўляецца формай адносін чалавека да рэчаіснасці, да таго, што адбываецца ці, магчыма, адбудзецца. Яна адносна самастойная і аўтаномныя, паколькі перадумовай, крытэрыем ацэнкі выступаюць сам суб’ект, яго патрэбы, інтарэсы, мэты, нормы, ідэалы. Ацэначная функцыя свядомасці грун­туецца на пэўным узроўні культуры суб’екта, яго здольнасці адрозніваць рацыянальна-аб’ектыўную ацэнку ад ацэнак, якія даюцца імгненна, засноў­ваюцца на эмоцыях, пачуццях, схільнасцях, палітычнай кан’юнктуры, настроі і проста на самаадчуванні індывіда. Гэта функцыя свядомасці залежыць ад выхавання і навучання, адукацыі, узроўню агульнай і прафе­сійнай культуры.

Самасвядомасць – неад’емны бок сутнасці развітога чалавека. Яна ўласціва не толькі індывіду, але і грамадству, класу, сацыяльнай групе, нацыі, калі яны падымаюцца да разумення сваіх агульных інтарэсаў, фармулююць свае каштоўнасці, нарматывы паводзінаў і іх крытэрыі, пера­жываюць, пакутуюць, змагаюцца за дасягненне сваіх ідэалаў. Узровень самасвядомасці неаднолькавы, ён адрозніваецца ў розныя перыяды станаўлення і развіцця індывіда і групы, класа і нацыі, грамадства і асобы. Пастаянна змяняюцца ўмовы жыццядзейнасці, ўзбагачаецца вопыт, удасканальваюцца веды і таму самасвядомасць адносная. Інакш кажучы, усё пазнаецца і ацэцьваецца ў параўнанні, у супастаўленні аднаго з дру­гім, і ўсё мае сваю меру. Свядомасць і самасвядомасць дыялектычна ўзаемадзейнічаюць. Веды навакольнага свету і самога сябе, актыўна-дзейсныя адносіны да гэтых ведаў як бы зліваюцца ў адзінае цэлае, вызначаюць цэласнасць свядомасці, паводзінаў, дзейнасці.