Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

8.4. Грамадская і індывідуальная свядомасць

П

Грамадская і індывідуальная свядомасць

8.4

аколькі грамадская свядомасць з’яўляецца прадуктам духоўнай дзей­насці людзей, яна не існуе па-за і неза­лежна ад індывідуальнай свядомасці. Індывідуальная свядомасць чала­века – гэта яго духоўны свет, які бесперапынна развіваецца, абага­чаецца, змяняецца. Яна складваецца ў працэсе засваення ведаў і ўключае ў сябе пачуцці, ідэалы, інтарэсы, валявыя якасці, погляды.

Грамадская свядомасць як бы ўбірае, паглынае духоўныя дасягненні асобных людзей, а індывідуальнае – нясе ў сабе рысы грамадскага. Грамадская і індывідуальная свядомасць суадносяцца як агульная і адзіночная. Індывідуальная свядомасць – гэта адзіночная свядомасць, у якой у кожным асобным выпадку своеасабліва спалучаюцца рысы, агульныя для свядомасці дадзенай эпохі, рысы асаблівыя, звязаныя з сацыяльнай прыналежнасцю асобы, і індывідуальныя рысы, абумоў­леныя выхаваннем, здольнасцямі і абставінамі асабістага жыцця індывіда.

Індывідуальная і грамадская свядомасць існуюць у дыялектычным адзінстве. Фарміраванне індывідуальнай свядомасці адбываецца пад уп­лывам умоў жыцця індывіда і ў выніку яго актыўнага ўзаемадзеяння з ін­шымі людзьмі, з навакольным сацыяльным асяроддзем, куды ўваходзіць і грамадская свядомасць. Можна выдзеліць два асноўныя моманты, якія характарызуюць значэнне свядомасці для фарміравання індывідуальнага.

Па-першае, менавіта сувязь з грамадскай свядомасцю дазваляе ад­люстроўваць рэчаіснасць у форме індывідуальнага (ідэальнага). Як вядо­ма, ідэальнае ёсць не што іншае, як матэрыяльнае, перасаджанае ў чала­вечую галаву і пераўтворанае ў ёй. Каб правільна зразумець гэта пала­жэнне, – неабходна ўлічваць, што «чалавечая галава» існуе ў грамадстве, што, ізаляваная ад грамадства, ад грамадскай свядомасці, яна не здольна «па-чалавечаму» ператвараць матэрыяльнае ў ідэальнае. Ідэальнае існуе толькі будучы прывязаным да трох пунктаў: аб’екту, чалавеку і грамадскай свядомасці, якое акумулюе ў сабе сацыяльна выпрацаваныя папярэднім развіцём чалавецтва формы адлюстравання рэчаіснасці. Сродкам сувязі індывідуальнай і грамадскай свядомасці з’яўляецца мова. Засваенне мо­вы, замацаваных у ёй значэнняў і ёсць лінія станаўлення індывідуальнай свядомасці з яе здольнасцю дзейнасці ў духоўным плане.

Па-другое, з дапамогай грамадскай свядомасці чалавек атрымлівае неабходныя веды, засвойвае культуру, ідэалогію, сістэму каштоўнасцей, нормаў і г. д. Грамадская свядомасць стварае атмасферу, у якой ажыццяў­ляюцца практычная дзейнасць, штодзённае жыццё людзей, адлюстроў­ваюцца вялікія і малыя праблемы, якія ўзнікаюць у жыцці асобных калектываў, нацый, усяго грамадства.

Свядомасць асобы па сутнасці сваёй з’яўляецца свядомасцю грамадскай, паколькі ўсякі індывід з’яўляецца прадуктам грамадскіх умоў свайго часу.

Адносіны індывідуальнай свядомасці да грамадскай апасродкаваны шматлікімі абставінамі: узростам, адукацыяй, спосабам жыцця і харак­тарам дзейнасці індывіда, яго патрэбамі, інтарэсамі, узроўнем культуры і г. д. Таму засваенне індывідам грамадскай свядомасці з’яўляецца выбі­ральным, і ў гэтым адборы таксама праяўляецца індывідуальнасць чалавека.

У грамадскую свядомасць індывідуальнае ўваходзіць не ва ўсім аб’ёме, а часткова, асобнымі сваімі бакамі, момантамі. Грамадская свядомасць захоўвае тое, што іх радніць, тое, што для іх з’яўляецца агульным, паўтаральным, характэрным.

Індывідуальная і грамадская свядомасць гістарычна ўзнікаюць адна­часова, паколькі чалавек з самага пачатку з’яўляецца па сваёй сутнасці істотай грамадскай. Грамадская свядомасць фарміруецца на працягу ўсяго перыяду развіцця грамадства.

Вызначальная роля грамадскай свядомасці ў адносінах да індывідуальнага з’яўляецца аб’ектыўнай заканамернасцю, якая праяўляецца перш за ўсё ў тым, што індывідуальная свядомасць у асноўным, галоўным, можа супадаць ці не супадаць з грамадскім. У сваю чаргу несупадзенне індывідуальнай свядомасці з грамадскай мае дваісты характар: яна ці апераджае грамадскую свядомасць, ці адстае ад яго. Але ва ўзаемадзеянні грамадскай і індывідуальнай свядомасці вяду­чым выступае першае. Яна з’яўляецца перадумовай узнікнення індыві­дуальнай свядомасці, умовай фарміравання духоўнага свету чалавека. Сваім ідэалагічным бокам грамадская свядомасць вызначае сацыяльную накіраванасць духоўнага жыцця чалавека, яго светаадчуванне і света­разуменне.

Другой важнейшай заканамернасцю развіцця духоўнага жыцця гра­мадства з’яўляецца супярэчлівы характар узаемадзеяння грамадскай і ін­дывідуальнай свядомасці. Супярэчлівае ўзаемадзеянне паміж грамадскай і індывідуальнай свядомасцю праяўляецца ў тым, што першае ўяўляе сабой бесперапынны духоўны працэс, у той час як другое развіваецца з перапынкамі.

Да заканамернасці развіцця грамадскай і індывідуальнай свядомасці адносіцца іх выбіральны характар. Грамадская і індывідуальная свядо­масць бесперапынна ўзаемадзейнічае з грамадскім быццём, навакольным асяроддзем. Бесперапынна адбываецца паток успрыняцця ўражанняў гра­мадствам, класам, калектывам, індывідам. І калі б усе ўражанні паглы­наліся, засвойваліся, тады б не было аніякай магчымасці аддзяліць галоў­нае ад пабочнага. Адбываецца такім чынам зацікаўленае адлюстраванне, выбіральны адбор вынікаў адлюстравання.

Узаемадзеянне грамадскай і індывідуальнай свядомасці – працэс дыялектычны. Калі грамадская свядомасць з’яўляецца ўмовай фармі­равання індывідуальнай свядомасці, то апошняя ў сваю чаргу абагачае грамадскую свядомасць, служыць яго развіццю.