- •Вучэбны дапаможнік
- •Прадмова
- •УВодзіны
- •Філасофія і жыццёвы свет чалавека
- •ТЭма 1 фІлАсофІя Як сацЫЯкультурны феномен
- •1 Праблема вызначэння філасофіі. Светапогляд і філасофія 1.1 .1. Праблема вызначэння філасофіі. Светапогляд і філасофія
- •1.2. Спецыфіка праблемнага поля класічнай філасофіі. Прадмет філасофіі і яго гістарычная дынаміка
- •1.3. Функцыі філасофіі
- •ТЭма 2 Гістарычныя тыпы класічнай філасофіі
- •2 Станаўленне філасофіі ў культуры старажытных цывілізацый Усходу 2.1 .1. Станаўленне філасофіі ў культуры старажытных цывілізацый Усходу
- •2 Спецыфіка філасофскай традыцыі старажытнай Індыі, яе культурна-светапоглядныя асновы .2. Спецыфіка філасофскай традыцыі старажытнай Індыі, яе культурна-светапоглядныя асновы
- •2 Асаблівасці філасофскай думкі старажытнага Кітая, яе рацыянальна-прагматычны кірунак .3. Асаблівасці філасофскай думкі старажытнага Кітая, яе рацыянальна-прагматычны кірунак
- •2.4. Характар старажытнагрэчаскай цывілізацыі і асаблівасці антычнай філасофскай традыцыі
- •2 Філасофія і рэлігія. Статус і функцыі філасофіі ў сярэднявечнай еўрапейскай культуры 2.5 .5. Філасофія і рэлігія. Статус і функцыі філасофіі ў сярэднявечнай еўрапейскай культуры
- •2 Філасофія і навука: праблема самавызначэння філасофіі ў новаеўрапейскай культуры 2.6 .6. Філасофія і навука: праблема самавызначэння філасофіі ў новаеўрапейскай культуры
- •2.7. Сацыяльна-гістарычныя і светапоглядныя асновы філасофскай думкі эпохі Асветніцтва
- •2 Нямецкая класічная філасофія і яе роля ў развіцці еўрапейскай філасофскай традыцыі .8. Нямецкая класічная філасофія і яе роля ў развіцці еўрапейскай філасофскай традыцыі
- •ТэМа 3 Станаўленне і асноўныя стратэгіі развіцця посткласічнай філасофіі
- •3.1. Крытыка філасофскай класікі і рацыяналізацыя філасофіі ў творчасці а. Шапенгауэра, с. К’еркегара, ф. Ніцшэ
- •3 Трансфармацыя традыцый класічнай філасофскай спадчыны ў марксізме 3.2 .2. Трансфармацыя традыцый класічнай філасофскай спадчыны ў марксізме
- •3.3. Асноўныя гістарычныя формы пазітывісцкай філасофіі
- •Тэма 4 Філасофія і нацыянальная самасвядомасць. Філасофская думка беларусі. Руская філасофія
- •4.1. Філасофская думка Беларусі
- •Тэма 5 Метафізіка і анталогія
- •5 Катэгорыя «быццё» як пачатак філасофскага аналізу рэчаіснасці .1. Катэгорыя «быццё» як пачатак філасофскага аналізу рэчаіснасці
- •5 5.2 .2. Паняцце субстанцыі. Манізм і дуалізм
- •5.3. Катэгорыя матэрыі. Эвалюцыя поглядаў на матэрыю ў гісторыі філасофіі
- •5 Паняцце руху. Рух і развіццё 5.4 .4. Паняцце руху.Рух і развіццё
- •5.5. Прастора і час як формы быцця матэрыі
- •5.6. Ідэя адзінства свету
- •5.7. Дыялектыка як філасофская тэорыя развіцця, яе прынцыпы, законы і катэгорыі
- •Тэма 6 Філасофія прыроды
- •6 Паняцце прыроды 6.1 .1. Паняцце прыроды
- •ТЭма 7 Праблема чалавека ў філасофіі і навуцы
- •7.1. Праблема сутнасці чалавека ў гісторыі чалавецтва
- •7.2. Дыялектыка асобы і грамадства
- •7.3. Свабода як вышэйшая каштоўнасць быцця асобы
- •7 Жыццё, смерць, бяссмерце ў духоўным вопыце сучаснага чалавецтва 7.4 .4. Жыццё, смерць, бяссмерце ў духоўным вопыце сучаснага чалавецтва
- •7.5. Каштоўнасці і іх роля ў жыцці чалавека
- •ТЭма 8 Свядомасць чалавека як прадмет філасофскага аналізу
- •8 Праблема свядомасці і асноўныя традыцыі яе аналізу ў класічнай філасофіі 8.1 .1. Праблема свядомасці і асноўныя традыцыі яе аналізу ў класічнай філасофіі
- •8 Адлюстравальна-інфармацыйная і сацыяльная прырода свядомасці 8.2 .2. Адлюстравальна-інфармацыйная і сацыяльная прырода свядомасці
- •8.3. Актыўна-творчы характар свядомасці. Свядомасць і самасвядомасць
- •8.4. Грамадская і індывідуальная свядомасць
- •Тэма 9 паЗнаНне як каштоўнасць культуры і прадмет філасофскага аналізу
- •9.1. Спецыфіка пазнавальных адносін чалавека да свету і разнастайнасць філасофскага пазнання
- •9 Суб’ект і аб’ект пазнання. Формы пачуццёвага і рацыянальнага пазнання 9.2 .2. Суб’ект і аб’ект пазнання. Формы пачуццёвага і рацыянальнага пазнання
- •9 Ісціна як аснова, мэта пазнання. Крытэрый ісціны .3. Ісціна як аснова, мэта пазнання. Крытэрый ісціны
- •9 Метады і формы навуковага пазнання .4. Метады і формы навуковага пазнання
- •9 9.5 .5. Формы ненавуковага пазнання
- •Формы ненавуковага пазнання
- •ТэМа 10 Навука, яе кагнітыўны і сацыякультурны статус
- •11.2. Паняцце сацыяльнай рэальнасці. Грамадства як сістэма
- •Паняцце сацыяльнай рэальнасці. Грамадства як сістэма
- •11.3. Паняцце дзейнасці і грамадскіх адносінаў
- •Паняцце дзейнасці і грамадскіх адносінаў
- •Падсістэмы грамадства 11.4
- •11.5. Сацыяльная падсістэма
- •1 11.6 1.6. Палітычная падсістэма
- •11.7. Духоўная падсістэма
- •Тэма 12 АсноЎныя прАблемы пАлІтычнАй фІлАсофІі
- •12.1. Феномен улады ў жыцці грамадства
- •12.2. Палітычная ўлада і сацыяльны інтарэс
- •1 12.3 Дзяржава і грамадзянскае грамадства 2.3. Дзяржава і грамадзянскае грамадства
- •12.4. Палітыка і права. Канцэпцыя прававой дзяржавы
- •12.4 Палітыка і права. Канцэпцыя прававой дзяржавы
- •Тэма 13 філасофскія праблемы сацыяльнай дынамікі
- •13.1. Грамадства як сістэма, што развіваецца
- •1 13.2 Крыніцы і рухаючыя сілы развіцця грамадства 3.2. Крыніцы і рухаючыя сілы развіцця грамадства
- •Тэма 14 ФіЛаСоФіЯ культуры
- •14.1 Паняцце культуры
- •14.1. Паняцце культуры
- •14.2. Традыцыі і навацыі ў дынаміцы культуры
- •Заключэнне Філасофія і каштоЎнасныя прыярытэты ў культуры XXI ст.
ТЭма 1 фІлАсофІя Як сацЫЯкультурны феномен
1 Праблема вызначэння філасофіі. Светапогляд і філасофія 1.1 .1. Праблема вызначэння філасофіі. Светапогляд і філасофія
Чалавек, калі засвойвае і пазнае свет, задумваецца аб тайне светабудовы, сусвету, аб лёсах чалавецтва, аб жыцці і смерці, аб сэнсе жыцця, аб сумленні, аб тым, што ёсць дабро, а што ёсць зло. Гэтыя як і іншыя «вечныя» пытанні, нанава вырашаюцца новымі пакаленнямі, складаюць кола тых пытанняў, якія неабходныя чалавеку для агульнай арыентацыі ў свеце, для разумення свайго месца і ролі ў ім. Адказы на гэтыя «вечныя» пытанні фарміруюць у чалавека агульны погляд на свет, складаюць аснову яго светапогляду. Светапогляд – гэта сістэма поглядаў чалавека на свет, на сябе і сваё месца ў свеце.
Вытокамі філасофіі і рэлігіі ў старажытным свеце былі міфы. У міфалогіі ў цэласным адзінстве былі аб’яднаныя рэальнасць і фантазія, веды і вера, думка і дзеянне, натуральнае і звышнатуральнае. Такая цэласнасць, нерасчлянёнасць свядомасці была гістарычна неабходным спосабам засваення рэчаіснасці старажытнымі людзьмі. Аднак па меры развіцця ведаў, згасання першабытных формаў грамадскага жыцця міфалогія сыходзіць са сцэны грамадскай свядомасці. Але засталіся «вечныя» пытанні – аб паходжанні свету і чалавека, аб жыцці і смерці і г. д. Іх атрымалі ў спадчыну ад міфаў рэлігія і філасофія, толькі адказваюць на іх па-рознаму.
Рэлігія – форма светапогляду, у якім свет у свядомасці чалавека падвойваецца на гэты (зямны, рэальны, натуральны) і той (нябесны, звышнатуральны, звышпачуццёвы), прычым звышнатуральныя сілы ў выглядзе багоў адыгрываюць галоўную ролю ў светабудове і ў жыцці людзей.
У адрозненне ад рэлігіі, філасофія імкнецца абаперціся на навуку: догме супрацьстаіць сумненне, эмоцыям – інтэлект, веры – логіка. Філасофскія веды абгрунтоўваюць адпаведны светапогляд. Філасофія выступае, такім чынам, яго тэарэтычнай асновай.
Першыя старажытнагрэчаскія філосафы прадметам вывучэння зрабілі прыроду – разглядалі праблемы ўзнікнення і будовы свету, шукалі першааснову ўсяго існага, з якой усё ўзнікае і ў якую ўсё ператвараецца. Паварот ад космасу да чалавека здзейсніў Сакрат (470–399 гг. да н. э.), які паставіў праблемы сэнсу чалавечага жыцця і смерці і інш. З той пары філасофія ставіць перад сабой двухадзіную задачу – даследаванне свету і чалавека ў іх узаемасувязі, узаемаадносінах.Усю тэарэтычную дзейнасць людзей можна было б, не вельмі адхіляючыся ад ісціны, ахарактарызаваць формулай «С–З–В» – свядомасць, зман, вера. Гэта значыць, што працэс разважання, якім бы ён хаатычным ні быў, толькі з выгляду падаецца зразумелым і своечасовым. На паверку ж у ім ёсць пастаянны нязменны стрыжань. Прызначэнне філасофіі – стварэнне цэласнага светаразумення, тлумачэнне аб’ектыўнай рэальнасці і гранічных асноў чалавечых дзеянняў у сістэме лагічных катэгорый і законаў.
У чым жа заключаецца своеасаблівасць філасофіі?
Першае – яна валодае ўсеагульнасцю і абстрактнасцю.
Другая характэрная асаблівасць філасофіі – наяўнасць у ёй значнага каштоўнаснага кампаненту. Гэта азначае, што філасофія, будучы рэфлексіяй над усёй культурай, валодае аксіялагічным аспектам, што яна ёсць такім складаным духоўным утварэннем, якое мусіць сцвярджаць гуманістычныя ідэалы: Ісціну, Дабро, Справядлівасць, фарміраваць цэласны светапогляд асобы.
Трэцяя адметная рыса філасофіі заключаецца ў яе асаблівай рэфлексіўнасці (адбітку). Яна рэфлексуе саму духоўную дзейнасць, даследуе і паказвае, як вывучаюцца працэсы рэчаіснасці, з’яўляецца вынікам самасвядомасці ўсёй навукі, гранічнай асновай духоўнай культуры.
З прычыны гэтых асаблівасцей філасофія з’яўляецца інтэгратарам усёй духоўнай культуры. Менавіта філасофская сістэма ў адрозненне ад навуковай тэорыі не схільна выдзяляць групу фактараў, а прэтэндуе на ўсеагульную значнасць свайго прынцыпу.
Нягледзячы на тое, што філасофія і навука – розныя формы грамадскай свядомасці, паміж імі існуе цесная ўзаемасувязь – як актуальная, так і генетычная. Філософію нельга атаясамліваць з навукай, але можна гаварыць пра навуковасць філасофіі. Гэта справядліва, хоць у адносінах не ўсіх філасофскіх сістэм, а толькі тых, якія прынята называць матэрыялістычнымі.
Як спецыялізаваная тэарэтычная аснова светапогляду, філасофія валодае шэрагам несумненных прыкмет навуковых ведаў: 1) сістэмнасцю, 2) фіксаваннем у лагічных катэгорыях і законах, 3) доказнасцю, 4) аб’ектыўнай праўдзівасцю.
Філасофія заўсёды звяртаецца да дасягненняў іншых навук, абапіраючыся на якія яна будуе агульную карціну свету. Пра цесную сувязь філасофіі і навукі В. І. Вярнадскі сказаў: «Дакладнае і глыбокае лагічнае вывучэнне паняццяў ёсць аснова і сама сутнасць філасофскага мыслення. Гэта тая сіла – аналіз паняццяў- якімі філасофія самым глыбокім чынам уплывае на навуку».
Філасофія ўзнікла і развівалася як сістэма тэарэтычнах ведаў. Па меры ўскладнення прадмета і спосабу пазнання свету фарміраваўся апарат філасофскіх ведаў: паняцці, прынцыпы, катэгорыі, законы. Так філасофія з вучэння, якое ўяўляе сабой сукупнасць ідэй, ператваралася ў тэорыю, у навуку і, адпаведна, у метадалогію.
Працэс станаўлення філасофіі як вучэння аб універсальных прынцыпах і законах быцця ператвараўся ў спосаб фарміравання навуковых ведаў наогул: аб’ектыўны свет (аб’ект, які ўтрымлівае веды) – паняцці (мова навукі, без якой яна існаваць не можа) – прынцыпы (асновы навукі) – законы (логіка навукі, структурныя асновы пабудовы ведаў як сістэмы) – тэорыя (сістэма сувязі, паняццяў, прынцыпаў і законаў, якія ўяўляюць сабой адзіную канцэпцыю) – метад (спосаб пазнання, які абапіраецца на законы і прынцыпы) – навука (арганічнацэласнае вучэнне, зместам якога з’яўляюцца прынцыпы, катэгорыі і законы свету).
Вывад: фундаментальныя філософскія паняцці ў логіцы філасофскага вучэння заключаюць у сабе па сутнасці законы развіцця і з’яўляюцца ключом, метадалагічнай асновай развіцця канкрэтна-навуковых ведаў, вызначэнне іх стратэгіі.
Аднак філасофія адрозніваецца ад прыватна-навуковых ведаў:
– яе прадметам з’яўляюцца універсальныя ўсеагульныя законы і прынцыпы быцця;
– філасофія даследуе праблему субстанцыі свету як прычыны і сутнасці яе формаў, сістэм і працэсаў прыроды, грамадства і мыслення (свядомасці);
– зместам катэгорый філасофіі з’яўляюцца універсальныя, істотныя сувязі быцця;
– філасофія з’яўляецца метадалогіяй навуковага пазнання – спосабам асваення свету на аснове ўніверсальных прынцыпаў і законаў, тэарэтычнай асновай сінтэзу прыватнанавуковых ведаў у навуковую карціну свету. У працэсе развіцця ведаў аб свеце адбываецца ўзаемаабагачэнне як філасофіі, так і прыватных навук.
Такім чынам, суадносіны філасофскіх і прыватнанавуковых ведаў заключаюцца ў наступным: з аднаго боку, філасофія, прадметам якой з’яўляецца ўсеагульнае, выступае тэарэтычным абагульненнем эмпірычных, канкрэтных ведаў прыродазнаўчых навук.
З іншага боку, філасофія выступае метадалогіяй прыродазнаўчых навук, выпрацоўвае падыход да разгляду эмпірычных фактаў. У гэтым заключаецца дыялектычнасць, узаемазалежнасць і ўзаемадзеянне філасофіі і прыродазнаўства, абстрактных і канкрэтных ведаў.
Любыя навуковыя веды, якія абапіраюцца на законы і прынцыпы, уяўляюць сабой адзінства тэорыі і метаду: з аднаго боку, сама тэорыя, логіка, якая вызначана гэтымі законамі, становіцца метадам даследавання, з іншага боку,– гэта тэорыя сваім зместам дапамагае выпрацоўцы новых метадаў і спосабаў даследавання праблем. Тэорыя – сістэма ідэй, поглядаў, скіраваных на пазнанне, тлумачэнне з’яў, працэсаў аб’ектыўнага свету – адказвае на пытанне, што з’яўляецца прадметам даследавання, раскрывае яго прыроду, сутнасць, усебаковыя сувязі.
Метад – спосаб і сродак пазнання і практычнага змянення з’яў і працэсаў, які адпавядае законам і прынцыпам, што дзейнічаюць у сферы гэтых з’яў. Метад адказвае на пытанне: як пазнаць свет?
Як метадалагічная аснова прыватных ведаў і тэорыя, логікай якой з’яўляюцца універсальныя законы і прынцыпы адзінства, сувязі і развіцця, філасофія дапамагае:
– вызначыць стратэгію, напрамкі навуковых даследаванняў;
– выдзеліць фундаментальныя праблемы, якія раскрываюць сутнасць, аснову, прычыну, сувязі свету як цэласнасці, і якія з’яўляюцца асновай (непасрэдна ці апасродкавана) зместу навуковых паняццяў, ідэй, тэорый;
– вылучаць навуковыя прадбачанні і прагноз, які абапіраецца на філасофскую метадалогію;
– фармуляваць навуковыя метады, якія грунтуюцца на прынцыпах, законах філасофіі, як тэорыі і метадалогіі.
Зыходным пачаткам філасофскага аналізу, даследавання, вывучэння становяцца, такім чынам, вынікі багатага і разнастайнага вопыту духоўна-практычнага асваення чалавекам рэчаіснасці (звычайнай, рэлігійна-міфалагічнай, мастацкай, навуковай). Філасофія быццам зводзіць разам усе веды аб адзінкавым, канкрэтным, адметным, спецыфічным, заканамерным у абагульнена схематызаванае адлюстраванне рэчаіснасці.