Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

9 Ісціна як аснова, мэта пазнання. Крытэрый ісціны .3. Ісціна як аснова, мэта пазнання. Крытэрый ісціны

І

9.3

сціна
– правільнае, праў­дзівае адлюстраванне прадметаў і з’яў рэчаіснасці, мэта духоўнага засваення чалавекам свету. Слова «ісціна» паходзіць ад стараславян­скага «ісць» – сапраўдны, несум­ненны, праўдзівы. Ісціна – гэта быццё, тое, што ёсць. Такім чынам, ісціна – гэта тое, што адкрыта для чалавечага пазнання.

Праблема ісціны з’яўляецца ключавой у філасофіі пазнання. Усе праблемы філасофскай тэорыі пазнання датычаць альбо сродкаў і шляхоў дасягнення ісціны, альбо формаў існавання ісціны, формаў яе рэалізацыі, структуры пазнавальных адносін. Усе яны канцэнтруюцца вакол дадзенай праблемы, канкрэтызуюць і дапаўняюць яе.

У тэорыі пазнання – гнасеалогіі – існуюць розныя разуменні ісціны. У найбольш старажытнай, класічнай канцэпцыі ісціны, з якой пачынаецца тэарэтычнае даследаванне ісціны, выдзяляецца галоўнае палажэнне, згодна з якім ісціна ёсць адпаведнасць думак рэчаіснасці. Першыя спробы даследавання гэтай канцэпцыі былі зроблены Платонам і Арыстоцелем. Класічнае разуменне ісціны раздзялялі Фама Аквінскі, П. Гольбах, Г. Ге­гель, Л. Феербах, К. Маркс, яго раздзяляюць многія філосафы ХХ стагоддзя.

Сучасная трактоўка ісціны ўключае ў сябе наступныя моманты. Па-першае, паняцце «рэчаіснасць» тлумачыцца перш за ўсё як аб’ектыў­ная рэальнасць, існуючая да і незалежна ад нашай свядомасці, якая скла­даецца не толькі са з’яў, але і з сутнасцей, што хаваюцца за імі і выяў­ляюцца ў іх. Па-другое, у «рэчаіснасць» уваходзіць таксама і суб’ектыўная рэчаіснасць, у ісціне пазнаецца і адлюстроўваецца і духоўная рэальнасць. Па-трэцяе, пазнанне, яго вынік – ісціна, а таксама сам аб’ект разумеюцца як неразрыўна звязаныя з прадметна-пачуццёвай дзейнасцю чалавека, з практыкай; аб’ект задаецца праз практыку; ісціна, г. зн. дакладныя веды сутнасці яе праяваў, узнаўляецца на практыцы. Чацвёртае, ісціна ёсць працэс, яна з’яўляецца не толькі статычным, але і дынамічным утварэннем.

Характарнай рысай ісціны з’яўляецца наяўнасць у ёй аб’ектыўнага і суб’ектыўнага бакоў. Аб’ектыўнасць ісціны заключаецца ў тым, што сапраўдны змест чалавечых уяўленняў не залежыць ні ад чалавека, ні ад чалавецтва, суб’ектыўнасць – у тым, што яна не існуе без чалавека і чалавецтва.

З разумення ісціны як аб’ектыўнай, не залежнай ад індывідаў, класаў, чалавецтва, вынікае яе канкрэтнасць. Канкрэтнасць ісціны – гэта залеж­насць ведаў ад сувязяў і ўзаемадзеянняў, уласцівых тым ці іншым з’явам, ад умоў, месца і часу, у якіх яны існуюць і развіваюцца. Ісціна заўсёды канкрэтная, абстрактнай ісціны няма. Канкрэтнасць уключаецца ў аб’ек­тыўную ісціну. У выніку паняцце ісціны над’емнае ад яе развіцця, ад па­няцця творчасці, неабходнага для далейшай распрацоўкі і развіцця ведаў.

Аб’ектыўная ісціна мае тры аспекты: быційны, аксіялагічны, праксіяла­гічны. Быційны аспект звязаны з фіксацыяй у ёй быцця, як прадметна-субстратнага, так і духоўнага, калі аб’ектам пазнання індывіда становіцца духоўны свет іншага чалавека, устаноўленыя тэорыі, сістэма дагматаў. Само ж быццё з’яўляецца дадзеным суб’екту як аб’ект, г.зн. як аб’ектыўная рэальнасць, хоць і звязаная з суб’ектам, але яна знаходзіцца па-за суб’ек­там пазнання. Аксіялагічны аспект ісціны заключаецца ў маральна-этыч­най, эстэтычнай і праксіялагічнай яе напоўненасці, у цеснай сувязі з сэн­сам жыцця, з яе каштоўнасцю для ўсёй, у тым ліку практычнай, дзейнасці чалавека. Праксіялагічны аспект ісціны дэманструе уключанасць у ісціну моманту яе сувязі з практыкай. Вядучым, асноўным аспектам ісціны з’яў­ляецца быційны аспект.

Існуюць розныя формы ісціны, якія падраздзяляюцца па характары адлюстроўваемага (пазнавальнага) аб’екта, па відах прадметнай рэаль­насці, па ступені паўнаты асваення аб’екта і іншых асновах. Калі звяр­нуцца да характару адлюстроўваемага аб’екта, то рэальнасць, якая атачае чалавека, аказваецца складзенай з матэрыі і духу, якія ўтвараюць адзіную сістэму. Абедзве гэтыя сферы рэальнасці становяцца аб’ектам чалавечага адлюстравання, і інфармацыя пра іх увасабляецца ў ісцінах. Паток інфармацыі, які ідзе ад матэрыяльных сістэм, фарміруе прадметную ісціну, якая затым дыферэнцыруецца на прадметна-фізічную, прадметна-біялагічную і іншыя віды ісціны.

Паняцце «дух» распадаецца на экзістэнцыяльную і рацыяналістычна-пазнавальную рэальнасць. Экзістэнцыяльная рэальнасць уключае ў сябе духоўна-жыццёвыя каштоўнасці людзей і духоўны свет індывідаў. Дасягненне сапраўднага ўяўлення пра дабро, складзенае ў той ці іншай суполцы ці духоўным свеце канкрэтнага чалавека, прыводзіць да выяў­лення экзістэнцыяльнай ісціны.

Аб’ектам асваення індывіда могуць стаць таксама тыя ці іншыя кан­цэпцыі, уключаючы рэлігійныя і прыродазнаўчыя. Пры разглядзе пытання аб адпаведнасці перакананняў індывіда таму ці іншаму комплексу рэлігій­ных дагматаў ці аб слушнасці нашага разумення тэорыі адноснасці можна ўжываць паняцце «ісціннасці», што вядзе да прызнання існавання канцэптуальнай ісціны. Аналагічнае становішча з уяўленнямі таго ці ін­шага суб’екта аб метадах і сродках пазнання, тады вылучаецца яшчэ адна форма ісціны – аперацыянальная.

Існуюць таксама формы ісціны, абумоўленыя спецыфікай відаў пазна­вальнай дзейнасці чалавека: навуковая, звычайная, ці будзённая, мараль­ная і іншыя. У межах навукі існуюць мадыфікацыі навуковай ісціны па галінах навуковых ведаў: матэматыкі, фізікі, біялогіі. Вылучаюцца таксама гістарычная ісціна, мастацкая праўда (у мастацтве) і г. д.

Важнае месца ў тэорыі пазнання займаюць такія формы ісціны, як абсалютная і адносная. Пад абсалютнай ісцінай цяпер разумеюць веды, тоесныя свайму прадмету, і таму не могуць быць адмоўлены пры далей­шым развіцці пазнання. У прымяненні да досыць развітога навуковага тэарэтычнага пазнання абсалютная ісціна – гэта поўныя, вычарпальныя веды аб прадмеце (складанаарганізаванай матэрыяльнай сістэме або цалкам аб свеце), адносная ісціна – гэта няпоўныя веды аб тым жа самым прадмеце.

Рух ад менш поўнай ісціны да больш поўнай, г.зн. працэс яе развіцця, мае моманты ўстойлівасці і моманты зменлівасці. У адзінстве, якое кант­ралюецца аб’ектыўнасцю, яны забяспечваюць рост сапраўднага зместу ведаў. Пры парушэнні гэтага адзінства рост ісціны замаруджваецца або спыняецца. Пры гіпертрафіі моманту ўстойлівасці, абсалютнасці фарміру­ецца дагматызм, фетышызм, культавыя адносіны да аўтарытэту. Абсалю­тызацыя адноснасці ведаў спараджае скептыцызм, агнастыцызм, релятывізм.

У спасціжэнні чалавекам рэчаіснасці істотнае месца займае інтуіцыя, г. зн. непасрэднае пранікненне ў сутнасць рэчы, з’яву без абгрунтавання з дапамогай доказу. Інтуіцыя – непасрэднае спасціжэнне ісціны, якое не абапіраецца на доказы.

Зман – ненаўмысная неадпаведнасць суджэнняў ці паняццяў аб’екта. Размежаваннем ісціны ад зману з’яўляецца практыка.

Вера – бяздоказнае прызнанне ісціннасці той ці іншай з’явы, вера ў звышнатуральнае, тое, што нельга спасцігнуць чалавечым розумам (Бога, ангелаў) – састаўная частка ўсякай рэлігійнай сістэмы, цэнтральная светапоглядная і адначасова псіхалагічная ўстаноўка, якая ўключае, па-першае, прыняцце пэўных сцвярджэнняў (дагматаў), напрыклад, аб быцці і прыродзе боства, пра тое, што ёсць дабро і зло, у рашучасць прытрым­лівацца гэтых дагматаў насуперак усім сумненням, па-другое, асабісты давер да Бога, бо толькі Ён найлепшым чынам можа ўладкаваць жыццё веруючага, даць яму правільны кірунак ва ўсім і ўратаваць у кожнай канкрэтнай сітуацыі; па-трэцяе, асабістую вернасць Богу, на служэнне Яму веруючы аддае сябе.

Антыподам ісціны з’яўляецца няпраўда, мана – наўмыснае ўзвя­дзенне заведама няправільных уяўленняў у ісціну. Хлусня ўкаранілася ў штодзённым і сацыяльным жыцці, яна ёсць функцыя любых чалавечых камунікацый, пры якіх ажыццяўляецца «сустрэча» інтарэсаў індывідаў і сацыяльных груп. Паняцце «хлусня» аказваецца блізкім па сэнсе да паняцця «дэзінфармацыя», якое абазначае перадачу аб’ектыўна непраў­дзівых ведаў як ісцінных ці аб’ектыўна ісцінных ведаў як непраўдзівых. Хлусня заўсёды звязана з наўмыснасцю суб’екта, дэзінфармацыя можа быць усвядомленай ці неўсвядомленай.

Ад гэтых паняццяў трэба адрозніваць ману, пад якой трэба разумець веды, якія не адпавядаюць свайму прадмету і не супадаюць з ім. Зман ёсць наўмысная неадпаведнасць суджэнняў ці паняццяў аб’екту, ён можа спараджацца як дэзінфармацыяй, так і іншымі фактарамі. Будучы неадэк­ватнай формай ведаў, ён мае сваёй галоўнай крыніцай абмежавансць, неразвітасць ці непаўнацэннасць грамадска-гістарычнай практыкі і самога пазнання. Зман па сваёй сутнасці ёсць скажонае адлюстраванне рэчаіс­насці, якое ўзнікае як абсалютызацыя вынікаў пазнання асобных яе бакоў.

Зман разнастайны па сваіх формах. Адрозніваецца зман навуковы і ненавуковы, эмпірычны і тэарэтычны, рэлігійны і філасофскі, да якога адносяцца эмпірызм, рацыяналізм, сафістыка, эклектыка, дагматызм, релятывізм.

Праблема адмежавання ісціны ад зману мела месца ва ўсе перыяды развіцця філасофіі. Адны філосафы лічылі, што нельга знайсці трывалага падмурку, з дапамогай якога можна было б вырашыць пытанне аб аб’ек­тыўнай сапраўднасці ведаў, таму схіляліся да скептыцызму і агнасты­цызму. «Мудрасць і веды не з’яўляюцца справай чалавечай – з жалем сцвярджаў «бацька» скептыцызму Пірон, – і шукаць іх трэба толькі ў багоў». Іншыя спрабавалі ўсё-такі выйсці на рэальна дасягальны, зямны, а не нябёсны крытэрый (ад грэч. kriterion – прыкмета, мерка) ісціны. Найбольш вядомай і распаўсюджанай з’яўляецца класічная канцэпцыя ісціны, прапанаваная Арыстоцелем. Пад ісцінай тут трэба разумець адпа­веднасць уяўленняў ці сцвярджэнняў рэальнаму становішчу спраў. Сучасная філасофія ведае таксама кагерэнтную, прагматысцкую і блізкую да яе марксісцкую канцэпцыі. Існуе таксама шэраг не такіх ужо распаў­сюджаных, часам даволі экзатычных, падыходаў да вызначэння крытэ­рыю. У выніку можна бачыць, што пытанне пра яго не такое адназначнае, як гэта часта паказвалі прыхільнікі той ці іншай канцэпцыі; для даслед­чыкаў тут па-ранейшаму самае шырокае поле дзейнасці.