Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

5 5.2 .2. Паняцце субстанцыі. Манізм і дуалізм

Г

Паняцце субстанцыі. Манізм і дуалізм

5.2

ранічна агульнай прыкметай катэ­горыі «быцця» з’яўляецца існаванне, улас­цівае любым рэчам, з’явам, працэсам, ста­ну рэчаіснасці. Аднак нават простая кан­статацыя наяўнасці чаго б то ні было цягне за сабой новыя пытанні, важнейшыя з якіх датычаць першапрычын быцця, наяўнасці ці адсутнасці адзінай, агульнай перша­асновы ўсяго існага.

У гісторыі філасофіі для абазначэння такой першаасновы, якая для свайго існавання не мае патрэбы ні ў чым, акрамя самой сябе, выкарыс­тоўваецца гранічна шырокая катэгорыя «субстанцыя» (у перакладзе з ла­цінскай – сутнасць; тое, што ляжыць у аснове). Субстанцыя – аб’ектыўная рэальнасць у аспекце ўсіх форм яе самаразвіцця, усёй разнастайнасці з’яў прыроды і гісторыі, уключаючы чалавека і яго свядомасць, і таму з’яў­ляецца фундаментальнай катэгорыяй навуковага пазнання.

Прадстаўнікі першых філасофскіх школ у якасці першаасновы разу­мелі рэчыва, з якога складаюцца ўсе рэчы. Як правіла, справа зводзілася да калісьці агульнапрынятых першастыхій: зямлі, вады, агню, паветра ці ўяўных канструкцыях, першапрычын – апейронаў, атамам. Пазней паняц­це субстанцыі пашырылася да нейкай крайняй асновы – пастаяннага, адносна ўстойлівага, таго, што існуе незалежна ад чаго б то ні было, да якога зводзілася ўся разнастайнасць і зменлівасць успрымальнага свету. Такімі асновамі ў філасофіі галоўным чынам выступалі матэрыя, Бог, свя­домасць, ідэя, флагістон, эфір і г. д. Да тэарэтычных характарыстык суб­станцыі адносяцца: самадэтэрмінацыя (вызначае сама сябе, нествараль­ная і незнішчальная), універсальнасць (абазначае ўстойлівую, пастаянную і абсалютную, ні ад чаго не залежную першааснову), каўзальнасць (уклю­чае ў сябе ўсеагульную прычынную абумоўленасць усіх з’яў), маністыч­насць (мяркуе адзіную першааснову), цэласнасць (указвае на адзінства сутнасці і існавання).

Розныя філасофскія вучэнні па-рознаму выкарыстоўваюць ідэю суб­станцыі, у залежнасці ад таго, як яны адказваюць на пытанне аб адзінстве свету і яго паходжанні. Тыя з іх, якія зыходзяць з прыярытэту адной нейкай субстанцыі, і, абапіраючыся на яе, выстройваюць астатнюю карціну свету ў разнастайнасці яго рэчаў і з’яў, атрымалі назву «філасофскі манізм». Калі ў якасці першаасновы бяруцца дзве субстанцыі, то такая філасоф­ская пазіцыя называецца дуалізмам, калі больш дзвюх – плюралізмам.

З пункту гледжання сучасных навуковых уяўленняў аб паходжанні і сутнасці свету, а таксама барацьбы розных, найбольш значных у гісторыі філасофіі поглядаў на праблему першаасновы трэба выдзеліць два най­больш распаўсюджаныя падыходы да разумення прыроды субстанцыі – матэрыялістычны і ідэалістычны.

Першы падыход, характарызуемы як матэрыялістычны манізм, мяр­куе, што свет адзіны і недзялімы, ён спрадвечна матэрыяльны, і менавіта матэрыяльнасць ляжыць у аснове яго адзінства. Дух, свядомасць, ідэаль­нае ў гэтых канцэпцыях не валодаюць субстанцыянальнай прыродай і выводзяцца з матэрыяльнага як яго ўласцівасці і праявы. Такія падыходы ў найбольш развітым выглядзе характэрны для прадстаўнікоў матэрыя­лізму еўрапейскага Асветніцтва XVIII ст., К. Маркса і яго паслядоўнікаў.

Ідэалістычны манізм, наадварот, прызнае матэрыю вытворнай ад ча­госьці ідэальнага, што валодае вечным існаваннем, незнішчальнасцю і першаасновай любога быцця. Пры гэтым выдзяляюцца аб’ектыўна-ідэалістычны манізм (напрыклад, у Платона першаасновай быцця з’яўля­юцца вечныя ідэі, у сярэдневяковай філасофіі – Бог, у Гегеля – нестваральная «абсалютная ідэя» ў самаразвіцці) і суб’ектыўна-ідэалістычны манізм (філасофскае вучэнне Д. Берклі).