Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мартынаў М.І. Філасофія.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
672.41 Кб
Скачать

Тэма 5 Метафізіка і анталогія

5 Катэгорыя «быццё» як пачатак філасофскага аналізу рэчаіснасці .1. Катэгорыя «быццё» як пачатак філасофскага аналізу рэчаіснасці

Н

5.1

айбольш раннія спробы па-філасофску асэнсаваць праблему быцця выяўляюцца ўжо ў старажытнаіндыйскай і старажытнакітайскай філасо­фіі. У творах стражытнаіндый­скіх філосафаў змяшчаюцца ідэі пра цэласную духоўную субстанцыю, пра бессмяротную душу, а таксама ўяўленні пра свет, у ад­паведнасці з якімі аснову ўсяго існага складаюць натуральныя пачаткі. У філасофіі Старажытнага Кітая вялікая ўвага надавалася быццю чала­века і грамадскаму быццю і значна меншая першаасновам прыроды.

Антычныя філосафы таксама шукалі вытокі існага. Першым з філо­сафаў, які выдзеліў быццё як катэгорыю і зрабіў яе прадметам спецыяль­нага філасофскага аналізу, быў Парменід. Ён выказаў ідэю аб нязменнай сутнасці сапраўднага быцця, г. зн. Быцця ў іншым значэнні. Быццё, існае – гэта нешта рэальнае, яно «Ёсць»; яму супрацьстаіць небыццё, няіснае, «Не ёсць». Быццё адзінае, няспыннае, нерухомае, дасканалае, яно не ўзнікла і не падвяргаецца гібелі, таму што акрамя яго нічога няма і не можа быць. Мысліць можна толькі быццё, г. зн. тое, што існуе; ніякім чынам не­льга падумаць пра тое, чаго няма, чаго не існуе.

Дыялектычны падыход да разумення быцця ўпершыню праявіўся ў Геракліта (554–483 гг. да н. э.), які разглядаў увесь свет у пастаянным станаўленні і змяненні. Платон (427–347 гг. да н. э.) упершыню ў гісторыі філасофіі ўказаў на тое, што быццём валодае не толькі матэрыяльнае, але і ідэальнае. Ён выдзяляў «сапраўднае быццё» – «свет аб’ектыўна існу­ючых ідэй», якія супрацьпастаўляў «пачуццёваму быццю». Платон таксама ўказваў і на быццё паняццяў, самастойна існуючых у чалавечай свядомасці.

У сярэдневяковай хрысціянскай філасофіі выдзяляецца «сапраўднае быццё» – быццё Бога і «несапраўднае», створанае Богам быццё. Філо­сафы-матэрыялісты XVII–XVIII стст. нярэдка звязвалі разуменне быцця з фізічнай рэальнасцю, ад чаго адбывалася «натуралізацыя» быцця. Новы час і эпоха класічнай нямецкай філасофіі прыўнеслі больш глыбокі змест у разуменне праблемы быцця, выдзеліўшы такія філасофскія катэгорыі, як «субстанцыя», «свабодная, чыстая дзейнасць абсалютнага «Я», «ідэя, якая аб’ектыўна развіваецца» і г. д.

ХХ ст. да краёў пашырыла трактоўку быцця, звязала яго разуменне з гістарызмам, чалавечым існаваннем, каштоўнасцямі і мовай. А такая філасофская школа, як неапазітывізм, наогул патлумачыла праблему быцця ў філасофіі як псеўдапраблему, мяркуючы, што ранейшая навука аб быцці ёсць прадмет прыватных навук, але толькі не філасофіі.

Разглядам пытанняў, якія датычаць праблем быцця і небыцця, існа­вання і неіснавання, а таксама выяўленнем сутнасці ўсяго таго, што вало­дае гэтай якасцю, якасцю быць, існаваць, займаецца асобная навука – ан­талогія. Гэта асобная галіна філасофскіх ведаў. Тэрмін «анталогія» аба­значае «вучэнне аб існым». У філасофіі ён ужываецца з XVII ст. У рацыя­налістаў XVII–XVIII стстс. анталогія ёсць не што іншае, як метафізіка быц­ця і рэчаў, з’яўляецца асновай метафізікі ўвогуле. І. Кант лічыў анталогію беззмястоўнай метафізікай і замяніў яе сваёй трансцэдэнтальнай філасо­фіяй. У Г. Гегеля анталогія з’яўляецца толькі вучэннем аб абстрактных вызначэннях сутнасці. Пасля Гегеля анталагічныя вучэнні сустракаюцца вельмі рэдка. У ХХ ст. у працэсе адыходу ад неакантыянства і павароту да метафізікі анталогія зноў адраджаецца: у Г. Якобі і Н. Гартмана – як строга прадметная філасофія быцця, а у М. Хайдэгера і К. Ясперса – у сэнсе фундаментальнай анталогіі.

Розніца паміж старой і сучаснай формамі анталогіі заключаецца ў тым, што першая разглядала ўвесь свет у яго адносінах да чалаве­ка, г. зн. усе формы і сувязі рэальнага свету з яго багаццем пераходаў – як прыстасаваныя да чалавека. Чалавек дзякуючы гэтаму становіцца кан­чатковай мэтай сусветнага парадку. Яна абмяжоўвала сферу рэальнага толькі матэрыяльным, пазачасавае ўсеагульнае лічылася быццём вышэй­шага парадку, нават адзіна сапраўдным быццём. Новая анталогія выпра-цавала надзвычай шырокае паняцце рэальнасці, надаўшы поўную рэаль­насць духу і спрабуючы з гэтай пазіцыі вызначыць аўтаномнае быццё духу і яго актыўнасць у адносінах да актыўнага быцця астатняга свету. Вялікае месца ў новай анталогіі займае катэгарыяльны аналіз.

Філасофскае асэнсаванне свету ў анталогіі (вучэнне аб існуючым быцці) ажыццяўляецца з дапамогай катэгорый як гранічна агульных паняц­цяў: «быццё» і «небыццё». Усё, што існуе, складае быццё. Тое, што не іс­нуе, адносіцца да небыцця. У філасофскай літаратуры ў якасці сінонімаў паняцця «быццё» ўжываюцца паняцці «існаванне», «свет», «космас», «рэчаіснасць», «рэальнасць». Сінонімамі «небыццё» служаць паняцці «неіснаванне», «нішто».

Усё існуючае ў свеце мае адну рысу – яно ёсць, яно існуе: галактыкі, планеты, расліны, жывёлы, людзі, грамадства, культура. У гэты ж час усё існуючае мае розныя спосабы і формы існавання. У гэтым заключаецца філасофскі прынцып шматграннасці свету. Філасофія імкнецца высветліць пытанне аб існаванні як свету, так і чалавека. Таму яна мае патрэбу ў аса­блівай катэгорыі, якая фіксуе існаванне свету, чалавека і свядомасці – ка­тэгорыі быцця. Філосафы зыходзілі з таго, што такая ідэя дазваляе мыс­ленна аб’яднаць самые розныя прадметы і з’явы свету ўсяго толькі па адной прыкмеце – іх аб’ектыўным існаванні. Прырода і грамадства, людзі і іх дзеянні, думкі, пачуцці, існуюць і ўтвараюць цэласнае адзінства свету.

Быццё – філасофская катэгорыя, з дапамогай якой усведамляецца ўсеагульная сувязь паміж усім існым: прыродным, сацыяльным, духоўным.

Да матэрыяльнага быцця адносяць фізічны, прыродны свет, свет рэчаў.

Да ідэальнага быцця адносяць духоўны свет, свет свядомасці, свет ідэй.

Быцця самога па сабе, без субстанцыі, без матэрыі няма.

Усе іншыя раздзелы філасофскіх ведаў, якія маюць важны філасофскі змест, угрунтаваны на анталогіі, якая ў сваю чаргу складае аснову любога філасофскага светапогляду і тым самым у многім прадвызначае разуменне і інтэрпрэтацыю іншых, не ўваходзячых у анталогію філасофскіх і светапоглядных праблем.