Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_med_lexika.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
05.05.2019
Размер:
1.1 Mб
Скачать

Правапіс зацвярдзелых зычных.

Паводле наяўнасці ці адсутнасці змякчэння зычныя падзяляюцца на цвёрдыя і мяккія, якія ў большасці выпадкаў утвараюць пары [c] – [c’], [м] – [м’], [в] – [в’] і інш. Цвёрдыя [ж], [ш], [ч], [ц], [р], [дж] не маюць адпаведных пар мяккіх гукаў і называюцца зацвярдзелымі. Пасля іх пішуцца галосныя а, о, у, э, ы: жыта, шыпшына, чай, цэгла, рух, джала.

Зычныя д – дз, т – ц і іх правапіс.

У беларускай мове цвёрдым зычным гукам [д], [т] адпавядаюць мяккія [дз’], [ц’], якія на пісьме перадаюцца літарамі дз, ц перад галоснымі і, я, е, ё, ю, мяккімі [в’] і [м’], мяккім знакам: народ – у народзе, плот – на плоце, цвёрды, Дзмітрый.

Правапіс мяккага знака і апострафа.

Мяккі знак пішацца:

на канцы слова: дзень, скакаць;

у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным: бацька, пісьмо, цьмяны;

пасля мяккага [л’] перад любым зычным: барэльеф, гульня, Польшча.

Мяккі знак пішацца:

пасля мяккага н перад суфіксам -к-: вішнявішанька, песняпесенька;

пасля мяккага н перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца мяккім знакам: рэмень – раменьчык, камень – каменьчык;

у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-ай асобы множнага ліку –ма, канчаткам –це ў форме 2-ой асобы множнага ліку, калі ў форме адзіночнага ліку гэтыя дзеясловы канчаюцца на мяккі знак: кіньма, злазьце;

перад суфіксам –ся ў зваротных дзеясловах, калі адпаведны незваротны дзеяслоў канчаецца на мяккі знак: застанься, сустрэнься;

перад канчаткамі –мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку: коньмі, дзецьмі;

перад суфіксам -ск- у прыметніках і ўласных назвах, утвораных ад назваў месяцаў, якія канчаюцца на мяккі н (а таксама слова восеньскі): ліпеньскі, жнівеньскі, Чэрвеньскі (раён);

у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, дзесьці, калісьці, а таксама ў слове ледзьве;

у складаных лічэбніках: пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот.

Правапіс прыстаўных гукаў.

У беларускай мове ёсць чатыры прыстаўныя гукі: галосныя і, а і зычныя в, г.

Прыстаўное а пішацца ў словах аржаны, амшара, амшанік.

Прыстаўное і пішацца перад збегам зычных, які пачынаецца з м, л або р. Прычым, перад м заўсёды, а перад л, р толькі калі папярэдняе слова не заканчваецца на галосную літару: імгла, іржавы, ільдзіна; блакітная льдзіна.

Прыстаўное в пішацца:

- перад пачатковым націскным о і пасля прыставак: вобласць, восень, завочны. Калі націск з о пераходзіць на іншы склад і на месцы о становіцца а, то прыстаўное в не пішацца: абласны, асенні;

- у словах вока, востры, восьмы, навокал в пішацца заўсёды: вачаняты, вастрэйшы, васьмі, наваколле;

- перад каранёвым у ў пачатку і сярэдзіне слова пад націскам і ў вытворных ад іх словах не пад націскам: вус, вуліца, навука; вусаты, навуковец;

у сярэдзіне некаторых слоў перад націскным о, у: Лявон, павук, Тадэвуш, Радзівон, Навум

Прыстаўное г пішацца ў словах гэты, гэтулькі, адгэтуль, гэй, гоп.

Правапіс складаных слоў.

Складанае словаслова, якое складаецца з дзвюх ці больш асноў. Складаныя словы ўтвараюцца шляхам спалучэння пры дапамозе злучальных галосных ці без іх некалькіх слоў ці асноў: гукаперайманне, трохвугольнік, цёмна-зялёны.

У складаных словах могуць быцть два націскіасноўны і дадатковы- пабочны. Пабочны націск маюць словы, у якіх асноўны націск прыпадае не на першы склад другой часткі: чорнавалосы, новабудоўля. Калі ж націск падае на першы склад другой часткі, то ў першай частцы пішацца а: даўганосы, раўнамерны. Літара я пішацца ў першым перад націскным складзе: сінявокі, землямер; е – у словах, дзе націск падае на любы склад другой часткі, акрамя першага усенародны, жыццесцвярджальны.

Складаныя словы, у якіх першая частка лічэбнік адзін (адна), пішуцца як простыя словы незалежна ад націску ў другой частцы: аднагадовы, адназначны.

Пішуцца разам складанаскарочаныя словы ( райком, універмаг); іншамоўныя словы з пачатковымі агра-, аэра-, авія-, вела-, кіна-, фота- і іншыя: аграфірма, аэрастат, авіябаза, велапрабег, кінастужка, фотакамера; складаныя назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік: двухпавярховы, трыццацітонны; парадкавыя лічэбнікі на –дзесяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны: пяцідзесяты, трохсоты, дваццацітысячны, шасцідзесяцімільённы; пачатковае паў- з агульнымі назоўнікамі: паўфінал, паўгадзіны; прыслоўі са словамі што: штогод, штодзень.

Пішуцца праз дэфіс словы, якія складаюцца з двух і болей самастойных назоўнікаў ці прыметнікаў: вагон-рэстаран, беларуска-ўкраінскі, бела-зялёна-белы; складаныя адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-кіламетр; складаныя ўласныя імёны: Дунін-Марцінкевіч, Буда-Кашалёва; складаныя прыметнікі, утвораныя ад напрамкаў свету: паўночна-заходні, паўднёва-ўсходні. Калі ж у складаным прыметніку першая частка ўтворана ад назвы напрамку свету, а другая – ад іншага назоўніка, то праз злучок пішуцца толькі ўласныя назвы: Паўднёва-Афрыканская рэспубліка, але ўсходнеславянскі.

Частка слова паў- пішацца праз дэфіс, калі стаіць перад уласным імем: паў-Гродна, паў-Беларусі. З агульнымі назоўнікамі пішацца злітна: паўцукеркі, паўяблыка.

Ужыванне вялікай літары.

З вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, геаграфічныя і астранамічныя назвы, назвы кніг, газет, часопісаў, прадпрыемстваў і інш: Янка Купала, Гродна, кот Мурзік, аповесць “ Жураўліны крык”, калгас “ Зара”

З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -аў-), -ін- (-ын-) ад уласных імён людзей і клічак жывёл: Віктаравы рэчы, Багдановічавы творы, Мурчына талерка.

З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -аўск-, -еўск-, -інск-, калі яны ўваходзяць у склад назваў, роўных па сэнсу назвам са словамі “імя”, “памяці”: Купалаўская прэмія (прэмія імя Купалы), Коласаўскім чытанні ( чытанні імя Коласа).

З вялікай літары пішацца кожнае слова ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў: Кабінет Міністраў; у назвах вышэйшых пасад: Старшыня Вярхоўнага Суда; у назвах некаторых сусветных арганізацый Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

З вялікай літары пішацца першае слова ў назвах свят і знамянальных дат: Новы год, Дзень настаўніка; у назвах навуковых і навучальных устаноў: Міністэрства аховы здароўя, Гродзенскі медыцынскі універсітэт.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]