Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_med_lexika.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
05.05.2019
Размер:
1.1 Mб
Скачать

Грум-Гржымайла Кандрат Іванавіч

(1794 – 1874)

Кандрат Грум-Гржымайла дэталёва распрацаваў ўласную методыку аперацыі пахвінных кіл. Свае навуковыя здабыткі ён сабраў у працы “Манаграфія аб радыкальным лячэнні пахвіннамашонкавых кіл, асабліва па спосабе, заснаваным на 27 аперацыях, з падрабязнай анатамічнай, фізіялагічнай і паталагічнай развагай аб пахвінных кілах наогул і практычным разборам най1галоўнейшых методык радыкальнага лячэння”. Гэта была першая манаграфія па ваенна-палявой хірургіі.

У Магілёве К. Грум-Гржымайла правёў першую на тэрыторыі Расійскай дзяржавы пластычную аперацыю з нагоды заячай губы. Таксама ён першым зрабіў аперацыю на мачавым пузыры.

Наркевіч-Ёдка Якаў Антонавіч

(1847 – 1905)

Талент і працаздольнасць Якава Наркевіча-Ёдкі былі неверагоднымі. Менавіта ён адкрыўновы метад электрамасажа і электратэрапіі пры лячэнні неўралагічных хворых. Распрацаваная Наркевічам-Ёдкам методыка электрамасажа засноўвалася на ўздзеянні другасных індукцыйных токаў на абраныя цэнтры нервовай сістэмы, што дазволіла вылечваць шматлікія захворванні. У Рыжскім інстытуце фізіятэрапіі яго спосаб лячэння электрычнасцю атрымаў назву “сістэма Ёдкі”.

Якаў Наркевіч-Ёдка адным з першым у свеце стаў ужываць метад “электраграфіі”, г.з. ён выкарыстаў электрычнасць для фатаграфавання органаў чалавека. У 1894 годзе навукоўцы Парыжа засведчылі стварэнне Наркевічам-Ёдкам новага раздзелу навукі.

Пелікан Венцэслаў

(1790 – 1873)

Таленту В. Пелікана належыць з’яўленне ў медыцыне многіх анатамічных і хірургічных прылад: дугападобнай выгнутай пілы, якая пры перапілоўванні не траўміравала мяккіх тканак; металічных дужак для аперацыі заячай губы; фрэз для трэпанацыі чэрапа і інш.

Венцлаў Пелікан напісаў і выдаў у 1812 годзе падручнік па мікалогіі, прапанаваў пры трэпанацыі чэрапа не рассякаць крыжападобна цвёрдую мазгавую абалонку (як гэта было прынята тады ў хірургаў), а ў выпадках субдуральных гематом наносіць некалькі адтулін у яе зоне, праз якія адсмоктваць кроў і яе згусткі, што засцерагала ад мазгавых кіл і інш.

У галіне хірургіі В. Пелікан апісаў выпадкі лячэння анеўрызма падкаленкавай ямкі, запаленні вен. Ён перавязваў падуздышную, сцегнавую і агульную сонную артэрыі, апярэдзіўшы ў гэтай галіне медыцыны У Опеля, які лічыцца другім аўтарам рэдукаванага кровазвароту.

Пракапчук Андрэй Якаўлевіч

(1896 – 1970)

Скончыў Слонімскае гарадское вучылішча. У час 1-ай Сусветнай вайны працаваў у шпіталі санітарам, а затым заканчвае курсы ротных фельчараў. У 1920 годзе А. Пракапчук паступае на медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта. Яго адразу залічваюць на чацвёрты курс. Пасля заканчэння універсітэта працаваў у Пяцігорскай гразелячэбніцы. Тут ён пачаў навуковыя даследаванні, якія павінны былі вызначыць дозу ўжывання лекавай гразі. Пра сваю работу малады навуковец паведаміў у навуковых выданнях. “Русский вестник дерматологии надрукаваў яго артыкул аб аміятрофіях, а часопіс “Курортное дело “ змясціў грунтоўную працу “Лячэнне пранцаў на каўказскіх мінеральных водах”. Работы былі па заслугах ацэнены, і А. Пракапчуку прапанавалі пасаду ўрача Мінводаў.

У 1927 годзе наш зямляк вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у Беларускім дзяржаўным універсітэце на медыцынскім факультэце ў якасці намесніка дэкана. Стажыраваўся ў Сарбоне (Францыя) па курсе дэрматалогіі і венералогіі, а таксама ў Пастэраўскім інстытуце па сералогіі. У час знаходжання ў Францыі надрукаваў шэраг навуковых артыкулаў. Вярнуўшыя ў Савецкі Саюз, абараніў у Ленінградзе доктарскую дысертацыю.

Андрэй Якаўлевіч Пракапчук з’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац, распрацаваў і ўкараніў у практыку метад лячэння чырвонай ваўчанкі акрыхінам. Пад яго кіраўніцтвам было напісана і абаронена дваццаць пяць кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]