Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_med_lexika.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
05.05.2019
Размер:
1.1 Mб
Скачать

Гродзенская медыцынская акадэмія

У 1775 – 1781 гг. у Гродне дзейнічала першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі медыцынская школа (акадэмія). Ініцыятарам яе стварэння стаў упраўляючы (падскарбі) дзяржаўнымі маёнткамі (эканоміямі) Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), гродзенскі стараст Антоній Тызенгаўз. Тызенгаўзу удалося зацікавіць караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які адначасова быў і вялікім князем літоўскім, сваімі планамі па вываду краю з эканамічнай і культурнай адсталасці. У іх значная ўвага аддавалася паляпшэнню аховы здароўя. Практыка найму замежных урачоў, якая існавала раней, не магла задаволіць усё большую патрэбу ў іх. Узнікла неабходнасць адкрыцця ўрачэбнай школы, для чаго быў запрошаны з Францыі вядомы вучоны і ўрач Жан Эмануэль Жылібер ( 1741 – 1814).

Пры першым наборы ў акадэмію ўзніклі вялікія цяжкасці. Сярод асоб шляхецкага паходжання не знайшлося жадаючых вывучаць медыцыну. Таму А. Тызенгаўз прыняў смелае на той час рашэнне накіраваць на вучобу дзяцей сялян і служачых з маёнткаў, якімі ён кіраваў. З вялікай цяжкасцю ўдалося сабраць 15 вучняў, якія былі залічаны на казённае ўтрыманне. З іх толькі 2 ведалі лацінскую мову. Дырэктарам акадэміі і адначасова прафесарам медыцыны, хірургіі і прыродазнаўчай гісторыі быў Ж. Э. Жылібер.

У акадэміі, улічваючы патрэбы аховы здароўя, рыхтаваліся па асобных праграмах урачы для эканомій і хірургі для губерній. Побач з чытаннем лекцый шырока практыкавалася абучэнне каля пасцелі хворага. У шпіталі вучні выконвалі медыцынскія маніпуляцыі, даглядалі пацыентаў, праводзілі прасцейшыя лабараторныя доследы. У батанічным садзе яны займаліся вырошчваннем лекавых раслін, рыхтавалі з іх у аптэцы лекі. Акадэмія мела на той час больш чым дастатковую колькасць прафесарска-выкладчыцкіх кадраў. Жылібер клапаціўся аб іх падрыхтоўцы праз ад’юнктуру.

За перыяд існавання Гродзенская медыцынская акадэмія падрыхтавала некалькі дзесяткаў спецыялістаў, якія накіроўваліся на працу ў дзяржаўныя маёнткі ВКЛ. У Гродне захаваўся будынак, спецыяльна пабудаваны для акадэміі.

(Паводле Ф. Ігнатовіча)

ТЭКСТ 10.

Стальное горла

(пераклад А. Віктарава)

Дваццаць чатыры гады майго жыцця я пражыў у вялікім горадзе і думаў, што завірухі выюць толькі ў раманах. І цяпер я марыў аб уездным горадзе – ён знаходзіўся за сорак вёрст ад мяне. Мне вельмі хацелася збегчы з маёй бальніцы туды. Там была электрычнасць, чатыры ўрачы, з імі можна было параіцца, ды і не так страшна. Але збегчы не было ніякай магчымасці, тым больш, што я і сам разумеў – гэта маладушша. Бо менавіта для гэтага я вучыўся на медыцынскім факультэце...

“... Ну, а калі прывязуць жанчыну і ў яе няправільныя роды? Ці, да слова, хворага, а ў яго ўшчэмленая кіла? Што я буду рабіць? Сорак восем дзён назад я скончыў факультэт з адзнакай, але адзнака сама па сабе, а кіла сама па сабе. Аднаго разу я бачыў, як прафесар рабіў аперацыю ўшчэмленай кілы. Ён рабіў, а я сядзеў у амфітэатры. І толькі...”

Халодны пот бег па мне ўздоўж хрыбетніцы пры думцы пра кілу. Кожны дзень я сядзеў у адной і той жа позе: пад левай рукой у мяне ляжалі ўсе дапаможнікі па аперацыйнаму акушэрству. А справа дзесяць розных тамоў па аперацыйнай хірургіі, з малюнкамі. Я крактаў, курыў, піў чорную халодную гарбату.

Выдатна памятаю гэтую ноч – 29 лістапада, я прачнуўся ад грукату ў дзверы. Да мяне прывезлі ў адзінаццаць гадзін ночы дзяўчынку. Ямкі ўцягваліся ў горле дзяўчынкі пры кожным уздыху, жылы надуваліся, а твар адліваў з ружовага ў ліловы колер. Гэтую расфарбоўку я адразу зразумеў і ацаніў. І таму першы свой дыягназ паставіў вельмі дакладна і, галоўнае, адначасова з акушэркамі – яны ж былі вопытныя. “У дзяўчынкі дыфцярыкавы круп, горла ўжо забіта плёнкамі і хутка закрыецца наглуха...”

Унутры ў мяне ўсё знерухомела, але я змог выразна сказаць:

- Стэрылізуйце нож, нажніцы, кручкі, шчупень.

Праз хвіліну я перабег двор, уляцеў да сябе ў пакой і, лічачы хвіліны, схапіўся за кнігу, перагартаў яе, знайшоў малюнак трахеатаміі. На ім усё было ясна і проста: горла раскрыта, нож усаджаны ў дыхальнае горла. Я стаў чытаць тэкст, але нічога не разумеў, словы неяк скакалі ў вачах. Я ніколі не бачыў, як робяць трахеатамію, і адчуваў, які вялікі цяжар зваліўся на мае плечы. Я вярнуўся ў бальніцу.

- Гатова, – сказаў фельчар.

Мы засталіся адныя ў аперацыйнай. Персанал, я і Ліда – дзяўчынка. Яна, галюткая, сядзела на стале і бязгучна плакала... Горла яе вымылі, змазалі ёдам, і я ўзяў нож, пры гэтым падумаў: “Што я раблю?” Было вельмі ціха ў аперацыйнай. Я правёў нажом вертыкальную рысу па пухкім белым горле. Не з’явілася ні кроплі крыві. Я другі раз правёў нажом па белай паласе, якая выступала між парэзанай скуры. Зноў без крыві. Павольна намагаючыся ўспомніць малюнкі ў атласах, я стаў пры дапамозе тупога шчупеня раздзяляць тонкія тканкі. І тады аднекуль з нізу раны хлынула цёмная кроў, імгненна заліла ўсю рану і пацякла па шыі. Фельчар тампонам стаў выціраць яе, але яна не спынялася. Успамінаючы ўсё, што я бачыў ва універсітэце, я сціскачом стаў заціскаць краі раны, але нічога не выходзіла.

Мне стала холадна, і лоб мой змакрэў. У шалёнай роспачы я тыкнуў сціскач наўздагад, некуды каля раны, зашчоўкнуў яго, і кроў адразу перастала цячы. Рану мы адсмакталі камякамі нітніцы, і яна з’явілася перада мной чыстай і зусім незразумелай. Ніякага дыхальнага горла нідзе не было. “Пакласці нож, сказаць – не ведаю, што рабіць далей”, – так я падумаў, і мне ўявіліся вочы маці. Я зноў падняў нож і бессэнсоўна, глыбока і рэзка паласнуў па горле Ліду. Тканкі разышліся, і нечакана перада мной з’явілася дыхальнае горла.

Я ўтыкнуў нож у горла, затым уклаў у яго срэбраную трубку. Яна спрытна ўвайшла, але Ліда заставалася нерухомай. Паветра не ішло да яе ў горла, як гэта трэба было. Я глыбока ўздыхнуў і спыніўся, больш не было чаго рабіць. Мне хацелася прасіць прабачэння ў каго-небудзь, што я паступіў на медыцынскі факультэт. Стаяла маўчанне. Я бачыў, як Ліда сінела. Я хацеў усё кінуць і заплакаць, як раптам Ліда здрыганулася, фантанам выкінула агідныя згусткі праз трубку, і паветра са свістам пайшло да яе ў горла; потым дзяўчынка задыхала і пачала плакаць.

Я ўбачыў шчаслівыя вочы акушэрак, і адна з іх мне сказала:

- Ну і выдатна ж вы зрабілі аперацыю, доктар!

(Паводле М. Булгакава)

ТЭКСТ 11.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]