Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_med_lexika.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
05.05.2019
Размер:
1.1 Mб
Скачать

2. Якія вылучаюць дыялектныя групы на тэрыторыі Беларусі?

3. Асаблівасці беларускай лацінкі? паўтарэнне

ФАНЕТЫКА. АРФАГРАФІЯ. АРФАЭПІЯ. МАРФАЛОГІЯ.

Беларускі алфавіт.

Беларускі алфавіт змяшчае 32 літары: Аа Бб Вв Гг Дд (Дж, дж, Дз, дз) Ее Ёё Жж Зз Іі Йй Кк Лл Мм Нн Оо Пп Рр Сс Тт Уу Ўў Фф Хх Цц Чч Шш Ыы Ьь Ээ Юю Яя

Дыграфы дж і дз абазначаюць афрыкаты [дж], [дз’]. Апостраф ( ) – надрадковы знак і літарай не з’яўляецца.

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных.

У беларускай мове пішуцца спалучэнні зн, сн, сл, нц, рн, рц замест здн, стн, стл, лнц, рдн, рдц: позна, посны, шчаслівы, сонца, міласэрны, сэрца. Выключэнне: фарпостны, аванпостны, кантрастны, баластны.

Правапіс літар о, э, а.

Літары о, э ў беларускай мове пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам на іх месцы пішацца а: дом – дамы, золатазалаты, крэпасцькрапасны, шэрсцьшарсцяны. Выключэнне складаюць словы іншамоўнага паходжання: трыо, адажыо, тэлевізар, дэбют.

Правапіс літар е, ё, я.

У першым складзе перад націскам на месцы літары е пішацца я: лес – лясы, дзеці – дзяцей. Ва ўсіх астатніх складах як перад, так і пасля націску пішацца е: перамога, певень. Выключэнне складаюць словы: дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворныя ад іх.

Ва ўласных імёнах, імёнах па бацьку, прозвішчах пачатковае я захоўваецца незалежна ад месца націску: Янук – Янука.

У словах іншамоўнага паходжання ў першым складзе перад націскам пішацца е: герой, мелодыя.

Літара ё бывае толькі пад націскам: пялёсткі, зёлкі.

Правапіс літар і, й, ы.

Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то замест і пішацца й: знайсці, перайшоў.

Калі і ўтварае поўны склад, то пішацца нязменна: заігрываць, заінець. Калі прыстаўка канчаецца на зычную, то замест і пішацца ы: сысці, сыграць. Пасля прыставак і часціц між-, звыш-, пан-, суб-, транс-, контр- галосная і захоўваецца: міжінтэрнацыянальны, звышімгненны, панісламізм, субінстанцыя.

Правапіс літар у, ў.

Літара у пішацца:

У пачатку сказа: У кожнай куранёўскай хаце ў кутку, пад ручнікамі – як прусакі якія ў золаце ( Мележ).

У пачатку слова, калі гэта слова стаіць пасля зычнай або знака прыпынку: І раптам ён убачыў зусім іншае ( Арлоў); Сама, усё яна сама ( Брыль).

У сярэдзіне або на канцы слова пасля зычнай: дума, па-добраму.

У пачатку ўласных назваў: да Ульяны, на Уздзеншчыне, мая Унеча.

У пачатку іншамоўных слоў: навая уніформа, ва універсітэце.

У сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у ўтварае самастойны склад: акварыум, прэзідыум.

Калі у ў сярэдзіне слова не ўтварае самастойнага склада, то пішацца ў: аўдыенцыя, аўдыторыя.

Літара ў пішацца:

Пасля галосных у пачатку слова ( калі паміж словамі няма знака прыпынку), у сярэдзіне і ў канцы слова: прыехалі ўвечары, поўны.

Пасля галосных у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае самастойнага склада: каўчук, маўзер.

Пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную: беларуска-ўкраінскі, майстры-ўмельцы. Супрацоўнікі аддзела аховы Гомеля знайшлі выкрадзеную “Аўдзі” ў пасёлку Касцюкоўка. ( “Звязда”)

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

Спалучэнне іё (ыё) пішацца пад націскам: ідыёма, біёлаг. Не пад націскам пішацца ія (ыя): піянер, біялогія. Выключэнне: радыё.

Спалучэнне іе перадаецца, як іе (ые), (ыэ); ео пад націскам, як ео (эо) і не пад націскам – еа (эа): гігіена, абітурыент, валеалогія, Адэон.

Спалучэнні [йа], [йо], [йэ] перадаюцца адпаведна літарамі я, ё, е: маянэз, маёр, фае.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]