Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_med_lexika.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
05.05.2019
Размер:
1.1 Mб
Скачать

Чаму трэба дбаць аб чыстаце1

Хто быў у нашых беларускіх вёсках, той знае, у якой нечыстаце жыве наш цёмны мужык. Зямля ў хатах нашых мужыкоў найбольш з гліны сырая. Пакоёў у мужыкоў німа: адна хата служыць і кухнею, і сталоваю, і ўсім, што хочэш. Мала таго, што ў хаці таўчэцца чалавек 8-10 сямьі: ацеліцца зімою карова, або свіньня апаросіцца, – ў хату возьмуць і целя, і цётку Хаўроню с парасятамі прыстрояць пад палком. Я ўжо не кажу пра кур, што ўсю зіму гуляюць па хаце. Пасля ўсяго гэтага і ня дзіва, што ранкам, як растрасуць сеннікі і дзяругі, у хаце ня толькі сякера за пяць злотых, а і склют будзе трымацца на паветры.

Ды ўжо наш мужык так уцягнуўся ў гразь, што чыстаты ён як бы сароміцца.

  • Ці я пан? – скажэ ён і носіць на сабе гразі на цэлы корх.

А другі скажэ:

- Мядзьведзь ніколі ня мыецца, а дуж і здароў.

І калі ўмыецца раз у тыдзень, то і то ён зробіць вялікую ласку.

А паглядзіце толькі, як у нас мыюцца. Можна сьмела сказаць, што палова нашых беларусоў (а іх 8 мільёнаў 300 тысяч) мыюцца проста з рота: набярэ ў рот вады, памочыць трохі рукі, разшмаруе гразь на твары,- і гэта называецца ўмыўся! Уціраецца ён крысам, рукавом, якім-нібудзь хвартухом, ці так чым папала; а такім спосабам можна лёгка папсаваць вочы, запарушыць іх, зараніць якую-нібудзь нечыстату і праз гэта астацца сьляпым.

На чыстату рук сусім мала глядзяць; абатруць іх крыху аб халат і за хлеб. А рукамі мы бярэм уселякія рэчы – чыстыя і ня чыстыя, – і есьці, не памыўшы рукі, вельмі страшна: праз гэта лёгка можна захварэць, дастаць лішаёў, верэдоў, ці якой заразнай хваробы.

Робіцца гэта вось чаму. Прычына ўсіх заразных хвароб тая, што ў кроў, у кішкі, у цела чалавека пападаюць гэтакіе маленечкіе, голым вокам нявідзімые жывёлачкі, што называюцца бактэрьямі. Гэтыя бактэрыі лёгка прыстаюць да нячыстых рук і, калі не памыеш рук прад ядою, то бактэрыі заразы пяройдуць на хлеб, ці другую страву, ды адтуль у кішкі. Такім спосабам можна заразіцца тыфусам, халерай, а нават і сухотамі. Часта зараза праз скуру можэ папасьці проста ў цела; так сама праз якую рану. Гэтак лёгка робіцца гніцьцё цела; заражаюцца людзі рожаю, сыбірскаю язваю; калі пападзе слюна шалёнай сабакі, можна ашалець.

Да гэтых хвароб вельмі часта можна недапусьціць, калі будзеце дбаць аю чыстаце ў хаці, а чыстаце цела, рук.

Да чыстаты трэба прывучаць малых дзяцей, але і старые павінны даваць дзеткам добры прыклад чыстаты.

Ўсякае дзела пачынаецца з малога, што можэ кожны вельмі лёгка зрабіць. Вось чаму на сам перад трэба канешне завесьці ў кожнай хаці рукамойнік ды не шкадаваць часу і вады на мыцьце рук.

(Газета “Наша Ніва” №1 1908 год)

ТЭКСТ 5.

Здымайце на ноч заручальны пярсцёнак

...Кожная жанчына вельмі беражліва адносіцца да сваіх упрыгажэнняў. А даўным-даўно пярсцёнкі з’явіліся як характэрны знак або ўладальніцкае кляймо. Самыя раннія ўспаміналіся ў старажытнаіндыйскім эпасе ХІ стагоддзя да нашай эры.

Старажытныя грэкі, хаваючы супляменніка, лічылі, што ў замагільным жыцці пярсцёнкі стануць духоўнымі путамі, і сачылі, каб на мёртвым іх не засталося. Душа ж, верылі яны, можа затрымацца нават у мязяніку і не мець спакою.

Цірольцы былі перакананыя, што жанчыне, якая павінна была нарадзіць, каб адхіліць дэманаў, ні пры якіх абставінах не трэба здымаць з пальца шлюбны пярсцёнак, інакш вядзьмаркі атрымаюць над ёй уладу. А ў скандынаваў пярсцёнак, які надзявалі ў выпадку жалобы, з’яўляецца на самой справе амулетам і павінен засцерагаць чалавека ад любой шкоды, якую можа нанесці яму душа нябожчыка.

Сучасныя рамантычныя адносіны да пярсцёнкаў сфарміраваліся ў XVII-XIX стагоддзях. Тады і з’явіліся памятныя і шлюбныя пярсцёнкі.

Традыцыя насіць шлюбны пярсцёнак на пярсценцы прыйшла з берагоў Ніла. Старажытныя егіпцяне лічылі, што чыцвёрты палец асаблівым нервам ці крывяносным сасудам злучаны з сэрцам. Хрысціянства не стала абвяргаць гэта паганскае вераванне, узаконіла яго царкоўным рытуалам і боскім благаслаўленнем – выгравіраваным на пярсцёнку тэкстам.

У Еўропе шлюбны пярсцёнак пераходзіць у спадчыну ад маці да старэйшай дачкі. Вузкі шлюбны пярсцёнак з брыльянтам прынята падносіць у дзень заручынаў, а пярсцёнак, што надзяваецца пры рэгістрацыі шлюбу, павінен усё ж быць у выглядзе няспыннага кола (навошта спакушаць злога духа, які імкнецца ўнесці разлад паміж мужам і жонкай?).

Адзначаючы сярэбранае вяселле – праз 25 гадоў, мужу і жонцы належыць побач з залатым шлюбным пярсцёнкам надзець сярэбраны.

Адно з новаўвядзенняў – пярсцёнак як знак разводу на персцянцы або мязяніку левай рукі. Даволі бяскрыўдны звычай, калі толькі не збярэцца вельмі вялікая калекцыя такіх упрыгажэнняў, тады пальчыку прыйдзецца цяжкавата.

Між тым, на руках мноства адчувальных кропак, звязаных з унутранымі органамі. Яшчэ ў старажытным Кітаі спецыялісты акупунктуры ведалі кропкі на чацвёртым пальцы, які адказвае за работу наднырачнікаў, падстраўнікавай і малочнай залоз. Калі ўвесці іголкі ў пэўныя месцы на трэцім пальцы рукі, можна ўздзейнічаць на сасуды. А стымуляцыя кропак на другім пальцы ўплывае на работу нервовай сістэмы.

Даследаванні, праведзеныя нашымі сучаснікамі – спецыялістамі ў галіне ўсходняй медыцыны, паказалі: цесныя “абдымкі” пярсцёнка шкодныя, асабліва калі яго носяць не здымаючы. Шлюбны пярсцёнак на персцянцы можа правакаваць мастапатыю, захворванне палавых органаў і эндакрынных залоз. Пярсцёнак на сярэднім пальцы – атэрасклероз, гіпертанію, на паказніку – астэахандроз і радыкуліт, пярсцёнак, які шчыльна сядзіць на мязяніку – паталогію дванасткі. Таму ўрачы рэкаменндуюць здымаць на ноч нават шлюбны пярсцёнак. А калі вы верыце магам, скарыстайце іхнюю параду: не хавайце пярсцёнкі з камянямі ад святла – няхай падзараджаюцца ад сонечных промняў і потым дораць сваю энергію вам.

ТЭКСТ 6.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]