Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_med_lexika.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
05.05.2019
Размер:
1.1 Mб
Скачать

Гутарковы стыль

Гутарковы стыль характарызуецца прастамоўнай лексікай, дыялектызмамі, прафесіяналізмамі, жарганізмамі. Ён вельмі індывідуалізаваны, што робіць дадзены стыль блізкім да публіцыстычнага і мастацкага. Адметнымі асаблівасцямі гутарковага стылю з’яўляецца дыялагічная мова, спрошчанасць, перарывістасць і экспрэсіўнасць. Значную ролю тут адыгрываюць няпоўныя сказы, устаўныя канструкцыі, пабочныя словы. Яшчэ адной прыкметай гутарковага стылю можна назваць наяўнасць выклічнікаў, часціц, дзеяслоўных форм, інфінітыва, форм цяперашняга часу дзеяслова ў значэнні прошлага часу: “Пагаварыў бы са мной трошкі!”

Сферы ўжывання: дыялог, маналог, вітанне, запіска, ліст.

Прыклад:

Харунжы ўспыліў:

- Сам супярэчыш сабе. Пры патуранні тваіх маленькіх вырастаюць гітлеры!

- Яны вырастаюць патураннем дужа сквапных і багатых. І ўціскаюць малых, Толя.

- Ну, а каб ты пры Гітлеру жыў? Галовы сякуць вакол, а ты стогнеш аб адзінках, што не атрымліваюць лістоў. Так?

- Не трэба, Толя, - усё яшчэ спакойна сказаў Андрэй. – Я б не стагнаў, я б сам, першы, страціў галаву. Я таксама не з дробных і ведаю, што права здзекавацца з гонару і сумлення чалавека ні ў каго няма. І калі пачынаюць рабіць такое – чалавек, грамадства мае права ўзяцца за зброю і паўстаць супраць гэтага...

(У. Караткевіч)

Мастацкі стыль

Мастацкі стыль вылучаецца адзінствам камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. Наглядаецца вялікая разнастайнасць вобразна-выяўленчых адзінак, якія павышаюць дзейснасць мовы. Сюды адносяцца эпітэты, параўнанні, метафары, гіпербалы і г.д. Да вобразна-выяўленчых сродкаў належаць рытарычныя фігуры (рытарычныя пытанні, звароты, выклічнік) і стылістычныя – сінтаксічныя фігуры, уласцівыя перш за ўсё паэзіі (інверсія, падваенне, анафара і г.д.).

Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, тут прысутнічаюць дыялектныя словы, тэрміналагічная лексіка, неалагізмы і архаізмы, часам нават вульгарызмы.

Сфера ўжывання: апавяданні, аповесці, раманы, казкі, вершы, быліны і г.д.

Прыклад:

Сэрца на далоні

Яраш, усё такі ж спакойны і велічны, прыветліва ківае ёй галавой. У адказ яна заплюшчвае вочы: маўляў, я ўсё разумею, не турбуйцеся, я на ўсё гатова. Нічога не сказаўшы, ён адыходзіць. Працягвае рукі Машы. Яна спрытна сцягвае пальчаткі і накрывае яго вялікія рукі сурвэткай. Ён садзіцца. Ён адпачывае. Можа, апошні раз прадумвае план аперацыі. А яго памочнікі – урачы і сёстры – не вельмі каб спешліва падключаюць да хворай датчыкі апаратаў: пад спіну, да галавы, да рукі, да нагі... Правады, шлангі звісаюць пад сталом. Шыковічу чамусьці больш за ўсё кінуўся ў вочы і запомніўся маленькі апарацік, які надзелі Зосі на левае вуха. ( Пасля ён даведаўся, што гэта аксігемометр – прыбор, які вызначае насычанасць крыві кіслародам.)

Яраш расказваў яму пра назначэнне многіх апаратаў. Але цяпер у галаве ў Шыковіча ўсё пераблыталася. Ды прыборы і машыны яго ніколі не цікавілі. Цікавяць людзі. Цяпер больш за ўсіх яна, Зося. І ўрачы. Здавалася, злачынна павольна ўсё яны робяць. Хіба можна ў такі момант быць такімі марудамі? Хацелася крыкнуць Антону: “ Чаму ты ўсеўся, як Буда? Падгані іх!”

У самога яго ўсё часцей і мацней б’ецца сэрца. Ён амаль пачынае дрыжаць ад хвалявання і нецярплівасці: хутчэй, хутчэй! Нарэшце Майзіс, першы асістэнт, кідае:

- Гатова, Антон Кузьміч.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]