Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_med_lexika.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
05.05.2019
Размер:
1.1 Mб
Скачать

Твардоўскі і вучань

...Твардоўскі хадзіў у школу ў Полацку, вучыўся добра, ды толькі не слухаўся настаўнікаў, пакрыёма чытаў забароненыя кніжкі і такім чынам дойшоў да таго, што зусім не баяўся смяртэльных грахоў. Нарэшце навучыўся чарнакніжніцтву і душу сваю прадаў злому духу, а прафесары і ксёндз-прэфект нічога пра гэта не ведалі і зрабілі яго выхавальнікам некалькіх шкаляроў з пачатковых класаў.

Твардоўскі ў вольны ад заняткаў час разважаў даручаных яму вучняў, сяды-тады паказваючы ім дзіўныя рэчы. Аднаго дня надвор’е было яснае і ціхае, вучні ў пакоі з адчыненага акна пускалі ў паветра мыльныя шарыкі, Твардоўскі, стоячы побач, сказаў:

  • Глядзіце! На вашых шарыках д’яблікі лётаюць у паветры.

І сапраўды, яны ўбачылі, што на празрыстых шарыках сядзелі нейкія стварэнні накшталт крылатых купідонаў: вочкі маленькія, светлыя, робячы дзіўныя грымасы, паглядалі на ўсіх. Адзін перапалоханы шкаляр закрычаў: “Езус Марыя!” – і ўсё імгненна знікла, а пра гэта ані ксёндз-прэфект, ані прафесары нічога не ведалі.

Сярод тых шкаляроў быў Гугон, якога Твардоўскі любіў больш за іншых; на праходках за горадам найбольш з ім размаўляў, і калі Гугон хацеў што купіць і прасіў грошы, ніколі яму не адмаўляў, хваліў яго заўсёды, нібыта той вучыўся лепей за іншых.

Твардоўскі а дзевятай гадзіне вечара, калі вучні клаліся спаць, меў звычку выходзіць з дому і да поўначы бавіўся дзе-небудзь у горадзе ў сваіх знаёмых; асобны пакой, дзе ён часам заставаўся адзін, зачыняў на замок, ніхто з таварышаў не ведаў, якія ён меў кніжкі, і Гугону не дазваляў заходзіць туды аднаму.

Неяк ён выйшаў з дому і, забыўшыся, пакінуў ключ у замку і дзверы незачыненыя; а дзесятай гадзіне ўсе пайшлі спаць; Гугон жа не тушыў святло і сядзеў адзін; калі прабілі поўнач на званіцы езуіцкага касцёла, а Твардоўскі яшчэ не вярнуўся дадому, Гугон убачыў у замку ключ. Уваходзіць у пакой, на стале ўбачыў велізарную кнігу ў старасвецкім пераплёце з пергамену, глянуўшы ў як, здзівіўся, бо першы раз у жыцці сустрэў белы друк на чорнай паперы, і ледзь прачытаў паўстаронкі, з’явіўся перад ім чараваты карузлік, вочы свяціліся белым агнём, твар чорны, як вугаль.

  • Навошта ты мяне выклікаў? – сказаў злы дух, гледзячы на Гугона, але таму заняло мову ад пярэпалаху. Угневаны шатан выцяў яго і забіў на месцы, а сам знік.

Пасля поўначы Твардоўскі вярнуўся дадому і знайшоў у пакоі мёртвае цела свайго прыяцеля і разгорнутую кнігу. Зразумеў усё і хуценька выклікаў да сябе шатана.

- Чаму ты забіў няшчаснага юнака? – спытаўся гнеўна чарнакніжнік.

- Таму, – сказаў злы дух, – каб не раскрыў тваю таямніцу ўсім, хто не павінен ведаць пра яе.

  • Тут трэба было зрабіць іначай, ані ты, ані я ажывіць яго не можам; цяпер мяне могуць пакараць як забойцу, трэба затаіць гэтае злачынства, залазь у яго цела, будзеш Гугону замест душы, пакуль не прыйдзе яму час паміраць.

Д’ябал імгненна залез у цела, і Гугон ажыў, але зусім іншы: вочы блішчалі, але гэты бляск быў прыкры, твар меў той самы, ды ў ім было штосьці агіднае.

Прыйшоў у школу; прафесары і аднакласнікі бачылі ў ім нейкую перамену, аднак ніхто не мог дазнацца таямніцы.

На імшы паводзіў сябе нясціпла, смяшыў іншых, а калі ксёндз падносіў святое прычасце, дык ён не мог вытрываць і выбягаў з касцёла, прыкладваючы хусцінку да носа, нібыта спыняў кроў.

Калі пакаранні і напаміны не дапамаглі, яго выгналі са школы, і ён заўсёды быў вялікі непрыяцель усім езуітам, на ксяндзоў пісаў пасквілі, выступаў супраць святой рэлігіі, усім паказваў паганы прыклад, хто толькі пачынаў з ім размову; пасля пакінуў Полацак і невядома дзе загінуў.

(Паводле Я. Баршчэўскага)

ТЭКСТ 8.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]