Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruskaya_mova_med_lexika.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
05.05.2019
Размер:
1.1 Mб
Скачать

Багданоўскі Яўстафій Іванавіч

(1833 – 1888)

Адукацыю атрымаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1853 годзе паступіў на казённы кошт у медыка-хірургічную акадэмію, якую скончыў праз пяць гадоў з залатым медалём. Быў пакінуты пры інстытуце па ўдасканаленні ўрочоў, дзі і заняўся навуковай дзейнасцю. У 1861 годзе абараніў дысертацыю па тэме “Пра рэзекцыю локцевага сучлянення” і атрымаў ступені доктара хірургіі і доктара медыцыны. У час руска-турэцкай вайны працаваў у дзеючай арміі кансультантам-хірургам ад Таварыства Чырвонага Крыжа. Аўтар шэрагу навуковых прац. Быў абраны ад’юнкт-прафесарам на кафедры хірургічнай акадэмічнай клінікі, а затым ардынарным прафесарам. Смерць застала яго адразу ж пасля заканчэння аперацыі, якую рабіў хвораму. Яму належаць крылатыя словы: Пастаў сябе на месца хворага і тады вырашай, што і як яму рабіць: рэзаць або літаваць, кансервавць ці бравіраваць”.

Гамаліцкі Міхал Лявонавіч

(1791 – 1861)

У 1809 годзе скончыў Жыровіцкую школу пры кляштары Базільянаў і паступіў на лекарскае аддзяленне пры Віленскім імператарскім універсітэце для падрыхтоўкі медыкаў на казённы кошт.13 чэрвеня 1815 года скончыў памянёны універсітэт і абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара медыцыны.

Па прапанове прафесара Франка, які звольніў Гамаліцкага ад абавязковай шасцігадовай лекарскай працы на дзяржаўнай пасадзе, Міхал пачаў працаваць памочнікам сакратара лекарскага факультэта і рэпетытарам медычнай клінікі Віленскага універсітэта. З 1816 года ён пачынае выкладаць студэнтам тэарэтычную хірургію і фізіялогію. У хуткім часу фізіялогія поўнасцю захапляе Гамаліцкага, ён цікавіцца эксперыментамі з вівісекцыяй, у тым ліку пытаннямі гематрансфузіі. У 1819 годзе ён атрымлівае пасаду ад’юнкта універсітэта, а з 1824 года – прафесара фізіялогіі.

Міхал Гамаліцкі кіраваў кафедрай фізіялогіі да верасня 1827 года, паралельна выконваючы абавязкі віцэ-прэзідэнта Віленскага лектарскага таварыства. Выйшаўшы ў адстаўку, Гамаліцкі знайшоў сябе ў новым захапленні: гісторыі, археалогіі, палеаграфіі, - дзе таксама дасягнуў значных поспехаў.

Памёр Міхал Гамаліцкі 21 студзеня (2 лютага) 1861 года і пахаваны на віленскіх могілках Роса. Надмагільны надпіс сведчыць аб яго адданасці навуцы і роднаму краю: “Д-р мед. праф. фізіялогіі імператарскага Віленскага універсітэта. Сакратар Тавараства лекараў у Вільне. Заслужаны дзеяч краю. Нар. 22.ХІ.1791, пам. 21. І. 1861”.

Гібенталь Карл Іванавіч

(1786 – 1860)

Карл Гібенталь (Карл Піліп Урангель фон Гібенталь) у 1805 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны і паступіў на ваенную службу ў Расійскую армію ў якасці палкавога лекара егерскага палка. У 1810 годзе становіцца ардынатарам Мінскага медыцынскага кіравання. Пасля іспытаў ў Маскоўскім універсітэце (1814 г.) атрымаў званне інспектара і з 1816 года жыве і працуе ў Віцебску інспектарам губернскай медыцынскай управы.

К. Гібенталь першым (на 40 гадоў раней за Н. Пірагова) прапанаваў выкарыстоўваць гіпс для фіксацыі пераломаў. Навуковыя артыкулы, прысвечаныя гэтаму адкрыццю былі змешчаны ў медыцынскіх часопісах Парыжа, Лейпцыга, Рыгі.

Карл Гібенталь з’яўляецца і зачынальнікам косцевапластычнай хірургіі ў Беларусі. У артыкуле “Астэапластыка ці мастацтва замяніць дэфект косці чалавека косткай жывёлін”, надрукаваным у 1825 годзе, ён пісаў пра свае эксперыментальныя аперацыі па перасадцы косці. Стварыў першыя ў Расійскай імперыі прылады для выдалення каменя з мачавога пузыра, іншыя хірургічныя інструменты, што і апісаў у працы “Малюнак і апісанне новых прылад” (1830). Шмат зрабіў у такіх галінах медыцыны, як уралогія, магнетычнае лячэнне, лячэнне халеры і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]