Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Саитова В. И. История краеведения Беларусии.doc
Скачиваний:
76
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.27 Mб
Скачать

VI. Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)

Заданне 14. “Свабодныя эканамічныя зоны” існавалі ў БССР.

Раздзел II. Узнікненне краязнаўчых даследаванняў беларускіх зямель у вялікім княстве літоўскім і рэчы паспалітай (да 1794 г.)

Глава 1. Патрыятызм як рыса народнай свядомасці беларусаў і светапоглядная аснова краязнаўчага руху

Узнікненню краязнаўства як грамадскага руху і краязнаў­чых даследаванняў беларускіх зямель папярэднічалі складаныя працэсы фарміравання беларускага этнасу і яго тэры­торыі. Значны ўплыў аказалі канкрэтна-гістарычныя ўмовы дзяржаў, у межы якіх уваходзілі ў пэўныя перыяды беларускія землі.

У XVI–XVIII стст. у Вялікім княстве Літоўскім, у тым ліку на беларускіх землях, склаліся іерархічная адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура і сістэма рэгіянальнага кіравання, а таксама сістэма тэрытарыяльна-канфесіянальнай, судовай і адукацыйнай арганізацыі. Землі Беларусі забудоўваліся гарадамі, мястэчкамі, вёскамі і іншымі населенымі пунктамі, гаспадарчымі і абароннымі аб’ектамі. Сяляне і рамеснікі, якія любілі і шанавалі сваю працу, зямлю, дом, сям’ю, баранілі іх у час войнаў, а ў мірны час з пакалення ў пакаленне пера­давалі вопыт, тэхналогію, бытавыя і рэлігійныя традыцыі, свае адносіны да наваколля выражалі ў вуснапаэтычнай, песеннай і іншых этнаграфічных формах. Людзі адукаваныя, пабываўшыя ў розных кутках краіны і Еўропы з мэтамі набыцця прафесійнай адукацыі, усталявання рэлігійных і гандлёвых сувязей, і вайскоўцы, удзельнікі шматлікіх войнаў, імкнуліся выразіць любоў да родных мясцін у пісьмовых тэкстах. Бессмяротнымі словамі грамадзянін і патрыёт Ф.Скарына ў прадмове да кнігі “Юдзіф” выразіў агульную для людзей і так адметную для беларусаў каштоўнасць малой радзімы: “Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і рэках, чуюць віры свае; пчолы і падобныя ім бароняць вуллі свае, – гэтак і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены… да таго месца вялікую ласку маюць”14. Прыгажосць і магутнасць радзімы ўславіў Мікола Гусоўскі ў “Паэме пра зубра”. Тэксты таго часу сведчаць, што ў светапоглядзе літвінаў-беларусаў родныя мясціны, родны дом займалі выключнае месца. Родны дом, родны кут жывілі пачуцці патрыятызму, беражлівых і паважлівых адносін да людзей і прыроды, – тых каштоўных рыс беларусаў, што вызначылі фарміраванне асаблівасцей нацыянальнага менталітэту.

У 1569 г. была адкрыта Віленская езуіцкая акадэмія – адзіная ВНУ на этнічнай тэрыторыі Беларусі. Стварэнне ВНУ станоўча паўплывала на паглыбленне навуковых інтарэсаў і патрыятычных настрояў моладзі. Многа выхадцаў з бела­рускіх зямель накіроўваліся на вучобу ва універсітэты Еўропы. Універсітэцкая адукацыя дазволіла беларускім шляхціцам і гараджанам прыняць актыўны ўдзел у фармі­раванні палітычнага курса, развіцці нарматыўна-прававой базы дзяржаўнага і рэгіянальнага ўзроўняў кіравання, авалодаць прыкладнымі спецыяльнасцямі.

Выхаванне, сямейная традыцыя і адукацыя таго часу прывівалі шляхецкай моладзі рысы годнасці і гонару за свой род, продкаў, абавязковымі былі веды асабістай і мясцовай генеалогіі. Адукаванасці, фарміраванню духоўных, маральна-этычных і светапоглядных рыс асобы вельмі спрыялі кнігі, чытанне і бібліятэкі, якія шанаваліся беларусамі-літвінамі і былі адметным элементам культуры на беларускіх землях.

Сістэма школьнай адукацыі стваралася і ўпраўлялася царкоўнымі брацтвамі, хрысціянскімі царкоўнымі ордэнамі, сярод якіх асабліва спаборнічалі езуіты і піяры. У школах, створаных у гарадах і мястэчках, разам з комплексам тэалагічных дысцыплін дзеці вывучалі гісторыю, логіку, этыку, беларускую, польскую і іншыя замежныя мовы. Школьная рэформа, праведзеная ў сярэдзіне XVIII ст., была накіравана на ўмацаванне свецкага элемента адукацыі ў школах каталіцкіх ордэнаў. Улічваючы патрабаванні часу, уздым эканамічнага і культурнага жыцця ў краіне, быў паменшаны час на вывучэнне латыні і тэалагічных дысцыплін. Важнае значэнне надавалася патрыятычнаму і грамадзянскаму выхаванню вучняў. Для гэтага шырока ўводзіліся польская мова, айчынная гісторыя, прыродазнаўчыя і грамадскія навукі. Вывучэнне гісторыі сваёй дзяржавы, палітыкі, дзе адбывалася азнаямленне не толькі з творамі па палітычных пытаннях, але і “мясцовымі законамі і правамі”, польскай мовы, якая, на жаль, у сярэдзіне XVIII ст. займала ў свядомасці і зносінах адукаваных літвінаў-беларусаў месца беларускай, сталі магутнымі фактарамі патрыятычнага і грамадзянскага выхавання.

У 1773 г. пасля скасавання ордэна езуітаў была ўтворана Адукацыйная камісія, якая ўзначаліла дзяржаўнае кіраўніц­тва асветай. Кірункі дзейнасці Адукацыйнай камісіі ахапілі школьную сістэму і біблія­тэчную справу краіны і раз­глядаліся як непарыўна звязаныя элементы адукацыі і грамадзянскага выхавання. Віленская езуіцкая акадэмія была рэфарміравана ў Галоўную школу ВКЛ. Выпускнікі калегіу­маў і Галоўнай школы ВКЛ вызначаліся высокай грамадзянскай свядомасцю, патрыятычнасцю, унеслі адметны ўклад у правядзенне рэформаў 80–90-х гадоў XVIII ст. у Рэчы Паспалітай.

У другой палове XVIII ст. у Рэчы Паспалітай, у тым ліку на Беларусі, пачала функцыянаваць адна з першых у свеце сетак дзяржаўных публічных бібліятэк, даступных усім жадаючым, на базе бібліятэк навучальных устаноў. Адукацыйная камісія ў сваёй дзейнасці рэалізавала клопаты дзяржавы аб асвеце народа без розніцы саслоўяў і маёмаснага стану. Усё гэта ў сувязі са значнымі дасягненнямі ВКЛ і Рэчы Паспалітай у галіне дзяржаўнага кіравання, навукі і адукацыі, літаратуры, кніжнай і бібліятэчнай справы, эканамічных і культурных сувязей з замежнымі краінамі спрыяла ўзнік­ненню краязнаўства.