Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Саитова В. И. История краеведения Беларусии.doc
Скачиваний:
76
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.27 Mб
Скачать

Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства

У пасляваенны перыяд бібліятэчна-бібліяграфічнае края­знаўства ў Беларусі пачало развівацца як ніколі раней хуткімі тэмпамі. Таму спрыялі многія фактары, як звязаныя з развіццём бібліятэчнай галіны, так і з іншымі гісторыка-культурнымі асаблівасцямі перыяду.

Разбураная ў гады Вялікай Айчыннай вайны сетка бібліятэк паспяховала аднаўлялася і ўдасканальвалася, пачалася падрыхтоўка бібліятэчных спецыялістаў. Так, у 1950 г. па колькасці бібліятэк і сукупным аб’ёме іх фондаў былі перасягнуты паказчыкі 1940 г. (адпаведна 4847 бібліятэк з фондам 6543 тыс. экземляраў у 1950 г. да 4172 з фондам у 5028 тыс. экземпляраў у 1940 г.)135. У 1980 г. колькасць бібліятэк у рэспубліцы вырасла да 16 942 з аб’ёмам фондаў да 198, 3 млн. экземпляраў136. Развіваліся працэсы ўзаемадзеяння бібліятэк розных сістэм і ведамстваў, умацоўваліся каардынацыйныя цэнтры, паляпшалася навукова-метадычнае забеспячэнне бібліятэчна-бібліяграфічнай работы. Паспяхова была праведзена цэнтралізацыя публічных масавых бібліятэк.

Станоўча ўплывалі на станаўленне краязнаўчага напрамку дзейнасці шматлікія фактары, звязаныя з задачамі адбудовы народнай гаспадаркі і яе далейшага ўмацавання, развіцця культуры, павышэння значнасці ідэйна-патрыятычнага выхавання моладзі, пашырэння краязнаўства ў галіне адукацыі і інш. Важным было павелічэнне выпуску краязнаўчай літаратуры. З задавальненнем бібліятэкары адзначалі выхад комплексных апісанняў беларускіх гарадоў, абласцей і раёнаў, якія знайшлі шырокае выкарыстанне ў даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні, у масавых формах работы. У выдавецтвах краіны выпускаліся па-мастацку аформленыя серыі папулярных кніг, прысвечаныя абласцям і гарадам рэспублікі. У гэтых кнігах былі адлюстраваны розныя бакі жыцця: дасягненні эканомікі, культуры, асветы, прыродныя ўмовы і інш. Тэкставыя часткі, напісаныя вядомымі пісьменнікамі, журналістамі, і шматлікія фота­здымкі ўзбагачалі ўяўленне чытача аб рэгіёне. Так, Г.Ка­ханоўскі выдаў кнігі “Вілейка”, “Маладзечна”; пісьмен­нік Р.Няхай – кнігу “Мінская вобласць”. У гэтых выданнях змяшчаліся каштоўныя гістарычныя звесткі, асвятляліся невядомыя падзеі, жыццё выдатных людзей краю. Шырокае развіццё атрымаў выпуск мемуарнай літаратуры. Масавымі тыражамі выходзілі ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, перадавікоў працы, партыйных і савецкіх кіраўнікоў, дзеячаў мастацтва і іншых аўтараў, якія асвятлялі важныя падзеі ў гісторыі многіх мясцін і населеных пунктаў. Такая літаратура папаўняла фонды публічных масавых, абласных, школьных і іншых бібліятэк краіны, дзякуючы чаму фармі­равалася дакументальная складаючая іх краязнаўчай работы.

У такіх спрыяльных умовах бібліятэкі пачалі разглядаць краязнаўства як адзін з важнейшых кірункаў сваёй дзейнасці. Варта нагадаць, што ў міжваенны перыяд ЦБК і мясцовыя краязнаўчыя арганізацыі непасрэдна займаліся інфармацый­ным забеспячэннем краязнаўства. У пасляваенны ж час ва ўмовах адсутнасці самастойнай краязнаўчай арганізацыі ў рэспубліцы справа інфармацыйнага забеспячэння краязнаў­ства натуральна выклікала ўдзел бібліятэк і іх актыўныя захады па стварэнні інфармацыйных рэсурсаў краязнаўства, па задавальненні патрэбнасцей карыстальнікаў у краязнаўчай інфармацыі і ведах. У абласных і многіх публічных біблія­тэках выдзяляліся фонды краязнаўчай літаратуры, фармі­раваліся бібліяграфічныя рэсурсы, пашыралася папулярызацыя краязнаўчых ведаў у разнастайных формах. Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Магілёўская і Маладзечанская абласныя бібліятэкі першымі пачалі выпуск друкаваных края­знаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Гэта былі краязнаў­чыя календары, комплексныя, тэматычныя і персанальныя паказальнікі. Змест іх быў звязаны найперш з гераічнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і Кастрычніцкай рэва­люцыі, працоўнымі дасягненнямі па аднаўленні эканомікі137.

Дзяржаўная бібліятэка БССР узначаліла навукова-мета­дычнае забеспячэнне бібліятэчнага краязнаўства. Галоўная бібліятэка рэспублікі аказвала навукова-метадычную дапамогу па краязнаўстве абласным і публічным масавым бібліятэкам: выпусціла метадычныя матэрыялы, праводзіла семінары і канферэнцыі па краязнаўстве, стажыроўкі бібліёграфаў-складальнікаў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, наладзіла рэцэнзаванне краязнаўчых біблія­графічных дапаможнікаў і інш. Асабісты значны ўклад належаў галоўнаму бібліёграфу ДБ БССР Р.М.Чыгіровай. Вялікім прыхільнікам краязнаўчай работы быў і дырэктар бібліятэкі І.Б.Сіманоўскі. Але відны бібліяграфазнавец атаясамліваў краязнаўства з беларусазнаўствам і распаў­сюджваў такое разуменне на многія крыніцы бібліяграфічнай інфармацыі, у тым ліку летапіс “БССР у друку СССР”, паказальнік экстэрыёрыкі, створаны па яго ініцыятыве138.

На рубяжы 60–70-х гг. ва ўсіх абласных бібліятэках былі створаны аддзелы/сектары беларускай і краязнаўчай літа­ратуры. Хаця перавод нацыянальных выданняў у адзін з аддзелаў быў небясспрэчным, замацаванне краязнаўчага кірунку мела станоўчае значэнне, падкрэслівала іх актыўную пазіцыю ў інфармацыйным забеспячэнні рэгіёназнаўства. Абласныя бібліятэкі ўпершыню пачалі мэтанакіравана фар­міраваць краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы аб сваім рэгіёне, вывучаць краязнаўчыя інфармацыйныя патрэбнасці, развіваць разнастайныя формы іх забеспячэння і папу­лярызацыі краязнаўчых ведаў. У 60-х гг. у абласных біблія­тэках буйнейшым бібліяграфічным рэсурсам ужо былі карткавыя краязнаўчыя каталогі. У канцы 60 – пачатку 70-х гг. пачаўся выпуск паказальнікаў тыпу “Новая літаратура аб вобласці”, у якіх адлюстроўваўся бягучы дакументны паток аб вобласці. Гэтыя паказальнікі выконвалі галоўную ролю ў бягучым інфармаванні даследчыкаў, спецыялістаў, кіраў­нікоў і ўсёй грамадскасці аб новым дакументным патоку, прысвечаным абласцям. Адлюстроўваліся розныя віды дакументаў: кнігі, матэрыялы з кніг, артыкулы са зборнікаў, часопісаў, газет, рэцэнзіі, ноты, карты, фотаздымкі і інш. З найбольшай паўнатой распісваліся рэгіянальныя газеты, матэрыялы з якіх не адлюстроўваліся ў “Летапісе газетных артыкулаў” Кніжнай палаты БССР.

У 70–80-я гг. плённа развіваліся розныя кірункі біблія­тэчна-бібліяграфічнага краязнаўства, у тым ліку падрыхтоўка шматлікіх краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Абласныя і публічныя масавыя бібліятэкі ў канцы перыяду сталі буйнейшымі інфармацыйнымі цэнтрамі па краязнаўстве ў рэгіёнах. У 1981 г. Дзяржаўная бібліятэка БССР выпусціла зборнік артыкулаў, у якім былі адлюстраваны лепшыя дасягненні бібліятэчнага краязнаўства139.

Пашыраўся краязнаўчы напрамак і ў дзейнасці спецыяльных бібліятэк. У гэтых бібліятэках фарміраваліся дакументныя фонды і бібліяграфічныя рэсурсы аб мясцовасці і сваёй арганізацыі (установе), вялося задавальненне патрэбнасцей спажыўцоў інфармацыі па краязнаўстве. Так, бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта краязнаўчую работу ўзгадняла з кафедрай гісторыі БССР. У бібліятэцы былі створаны фундаментальная універсальная краязнаўчая картатэка, некалькі тэматычных краязнаўчых картатэк (“Польшча і Гродзеншчына” і інш.), выдадзены бібліяграфічны паказаль­нік “Принеманский край. Города и районные центры” (1982). На занятках па асновах бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў і асновах навукова-гістарычных даследаванняў студэнты знаё­міліся з бібліяграфічнымі рэсурсамі краязнаўства, атры­м­лівалі ўяўленні аб яго крыніцах і метадах фактаграфічнага і бібліяграфічнага пошуку і інш.140 Тады ж упершыню пачалося вывучэнне гісторыі біблія­тэчна-бібліяграфічнага краязнаўства (В.Е.Лявончыкаў і Л.Р.Амяльковіч). Значны ўклад у развіццё бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці па краязнаўстве ў Беларусі ўнесла галоўны бібліёграф ДБ БССР Р.М.Чыгірова.