Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Саитова В. И. История краеведения Беларусии.doc
Скачиваний:
76
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
1.27 Mб
Скачать

Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства

Сучасны этап характарызуецца сапраўдным уздымам бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Упершыню біб­ліятэкі пачалі распрацоўваць мэтавыя праграмы краязнаўчай дзейнасці. Ініцыятарам іх была Гомельская абласная бібліятэка. У выніку рэалізацыі праграмы “Жывая памяць Гомельшчыны” з’явіліся краязнаўчыя БД, прысвечаныя знакамітым землякам і гісторыка-культурным помнікам (“Спадчына Гомельшчыны”, уведзена ў 1998 г.), і іншыя новыя элементы краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў і формы папулярызацыі краязнаўчых ведаў. У далейшым пачалі рэалізавацца мэтавыя праграмы іншых абласных, раённых і гарадскіх бібліятэк. Выкананне праграм прыносіць плённыя вынікі. Значна ўзбагаціліся краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы, як традыцыйныя, так і ўпершыню створаныя электронныя. Бесперапынна павялічваюцца БД “Краязнаўства”, якія пачалі фарміравацца ў першай палове 90-х гг. ХХ ст. Напрыклад, у БД “Краязнаўства” Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай АБ адлюстравана звыш 30 тыс. дакументаў146. Бібліяграфічныя БД па краязнаўстве шэрага бібліятэк, як элементы электронных краязнаўчых каталогаў, зараз даступныя праз сайты. Праз сайты даступныя паўнатэкставыя, фактаграфічныя і камбінаваныя БД: “Край мой – Магілёў­шчына” (www. Mlib.basnet.by/kraу/) Магілёўскай АБ, “Пры­дзвінскі край: гісторыя і сучаснасць” (http: // lib. vitebsk.net/”) Віцебскай АБ і інш. АУНБ і ЦБС пастаянна ўзбагачаюць арсенал формаў і метадаў папулярызацыі краязнаўчых ведаў.

Абласныя універсальныя бібліятэкі і ЦБС разгарнулі навукова-даследчую работу па краязнаўстве. Адным з яе кірункаў з'яўляюцца даследаванні, скіраваныя на вывучэнне інфар­мацыйных краязнаўчых рэсурсаў, інфармацыйных патрэбнасцей па краязнаўстве і іншых тэмах, абмежаваных галіновай спецыфікай. Так, Віцебская АБ правяла даследаванне “Адпаведнасць фонду краязнаўчых дакументаў запытам карыстальнікаў”.

Асобным кірункам стала правядзенне даследаванняў па іншых галінах і тэмах краязнаўства, абумоўленае ўсё большым уключэннем бібліятэк у сістэму арганізацый, што здзяйсняюць навуковыя даследаванні, а таксама даступнасцю для бібліятэкараў метадалагічнага арсенала краязнаўства. Вялікую даследчую працу правялі публічныя бібліятэкі па падрыхтоўцы летапісаў вёсак. Многія бібліятэкі вядуць этнаграфічныя даследаванні, пашыраюць удзел у зборы матэрыялаў і вывучэнні сямейна-родавай гісторыі. Напрыклад, Любанская ЦБС збірае і сістэматызуе матэрыялы мясцовай традыцыйнай культуры і па гісторыі краязнаўства ў раёне. Апрацаваныя вынікі цэнтральная бібліятэка публікуе ў выглядзе тэматычных зборнікаў, якія з’яўляюцца каш­тоўнымі крыніцамі краязнаўчага вывучэння Любаншчыны. Жодзінская ГЦБ падрыхтавала і правяла свята частотных прозвішчаў карэнных жыхароў горада. Яго падрыхтоўцы папя­рэднічалі вялікая пошукавая работа, супрацоўніцтва з архівамі.

Аб тэндэнцыі ўмацавання пазіцый бібліятэк не толькі як інфармацыйных і культурных цэнтраў краязнаўчага руху, але і даследчых устаноў сведчыць выкарыстанне імі такой формы навуковай работы, як навукова-практычныя канферэнцыі па краязнаўстве. На папярэдніх гістарычных этапах бібліятэкі не праводзілі такіх навуковых форумаў. На канферэнцыях аналізуюцца дасягненні па фарміраванні фондаў краязнаўчых дакументаў, удасканаленні краязнаўчага даведачна-біблія­графічнага апарату, дзейнасці па папулярызацыі здабыткаў рэгіянальнай культурнай спадчыны і эканамічнага развіцця, выпрацоўваюцца перспектыўныя кірункі бібліятэчна-інфармацыйнага краязнаўства. Так, у рэкамендацыях навукова-практычнай канферэнцыі «Бібліятэка і рэгіянальная праграма “Памяць Міншчыны”» (Мінск, 3–4 снежня 1996 г.) акцэнтавана ўвага на ўзмацненні ролі бібліятэк у адраджэнні краязнаўчага руху, іх узаемадзеянні ў краязнаўчай рабоце са школамі, музеямі, клубамі, грамадскімі арганізацыямі, мясцовым друкам і іншымі арганізацыямі. Бібліятэкам вобласці было прапанавала актыўна ўдзельнічаць у краязнаўчых даследаваннях: збіраць, сістэматызаваць і папулярызаваць мясцовы фальклор, традыцыі, звычаі, вывучаць творчасць пісьменнікаў-землякоў, засяродзіцца на літаратурным і гістарычным краязнаўстве.

Вялікую ўвагу надавалі бібліятэкі і іншыя арганізацыі, вучоныя падрыхтоўцы краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі. Адметнасцю гэтага перыяду было пашырэнне жанрава-тыпалагічнага складу краязнаўчых бібліяграфічных дапамож­нікаў, з’яўленне электронных паказальнікаў, календароў знамянальных і памятных дат, далейшае павелічэнне несамастойных бібліяграфічных матэрыялаў. Упершыню краязнаў­чая інфармацыйна-бібліяграфічная прадукцыя стала даступнай для ўдаленых карыстальнікаў праз сайты бібліятэк.

Усведамляючы сваё месца ў рэгіянальным краязнаўчым руху, а таксама ролю ў сістэме інфармацыйных і сацыяльна-культурных цэнтраў рэгіёнаў, абласныя і публічныя масавыя бібліятэкі вызначылі кірункі падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў для дасягнення сацыяльна значных мэт. Найбольш мэтанакіравана і актыўна фарміруе сістэму краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў Магілёў­ская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна. Гэта бібліятэка выпусціла дзесяткі назваў розных па змесце і жанрава-тыпалагічных асаблівасцях дапаможнікаў, якія прадстаў­ляюць шырокую панараму апублікаваных вынікаў даследа­ванняў вобласці, з’яўляюцца надзейным інфармацыйным падмуркам краязнаўчай работы. Некаторыя звенні сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў паспяхова развівае Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна.

Абласныя бібліятэкі і многія ЦБС працягваюць біблія­графічнае інфармаванне аб новай літаратуры ў паказальніках тыпу “Новая літаратура аб … вобласці (раёне, горадзе)”, але яшчэ не вырашылі задачу адлюстравання замежных вы­данняў, у чым зацікаўлены даследчыкі. Абласныя бібліятэкі і ЦБС працягваюць выпуск краязнаўчых календароў знамянальных і памятных дат. Некаторыя з іх носяць фактаграфічны характар (без спісаў літаратуры), як календары Гродзенскай АБ. Інавацыйнасць гэтых календароў заключаецца ў падрабязным адлюстраванні падзей і фактаў, але пажадана, каб фактаграфічная і бібліяграфічная інфармацыя выкарыстоўвалася для характарыстыкі дат і прыцягнення ўвагі спажыўцоў да крыніц іх дакументнага адлюстравання. Так, напрыклад, складаюцца “Календары знамянальных і памятных дат па Магілёўскай вобласці” Магілёўскай абласной бібліятэкі.

Выйшаў шэраг рэтраспектыўных, галіновых, тэматычных і персанальных бібліяграфічных дапаможнікаў. Зрэдку скла­даліся універсальныя рэтраспектыўныя краязнаўчыя дапа­можнікі, як, напрыклад, «Указатель исторических материалов из “Могилевских губернских ведомостей” (1838–1898)» і “Сводный каталог литературы о Могилевской губернии” Магілёўскай АБ. “Сводный каталог литературы о Могилевской губернии” – першае ў беларускай краязнаўчай біблія­графіі выданне, у якім пададзены дакументы аб гістарычнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы, выдадзеныя ў перыяд яе існавання. Дакументы выяўлены па фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі, ЦБ НАН Беларусі, ФБ БДУ, Магілёўскай АБ і іншых крыніцах.

Сярод іншых відаў бібліяграфічных дапаможнікаў заметная ўвага надаецца персанальным і біябібліяграфічным. Выдадзены дапаможнікі, якія адлюстроўваюць персаналіі рэгіёну за ўвесь гістарычны перыяд, дапаможнікі, у якіх склад персаналій абмежаваны гістарычным перыядам, падзеяй, галіной творчай, прафесійнай і навуковай дзейнасці, родам заняткаў. Да лепшых належаць біябібліяграфічны слоўнік Светлагорскай ЦГБ “Земляки: История Светлогорска в лицах”; паказальнікі Віцебскай АБ “Гісторыя славутых родаў Віцебшчыны”, “Освобождение Витебщины: путь мужества и славы”; шматлікія паказальнікі Магілёўскай АБ (“Дзеячы архітэктуры і выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны” і інш.). Многія з іх вызначаюцца высокай якасцю, умелым выкарыстаннем метадычных навацый.

Выключнае значэнне ў разглядаемы перыяд набылі несамастойныя бібліяграфічныя матэрыялы, змешчаныя ў манагра­фіях краязнаўчага зместу, гісторыка-дакументальных хроніках гарадоў і раёнаў Беларусі “Памяць”, выданнях гістарычных дакументаў і матэрыялаў (“Хроніка Убарцкага Палесся” А.І.Атнагулава і інш.), зборніках навуковых канферэнцый, вучэбнай літаратуры па рэгіёназнаўчых курсах для ВНУ, краязнаўчых перыядычных выданнях, часопісах нацыянальна-культурных таварыстваў і інш. Паток гэтых выданняў значны, тэматыка публікацый разнастайная. Несамастойныя біблія­графічныя матэрыялы адлюстроўваюць карпатліва выяўленыя публікацыі, у тым ліку замежныя, неапублікаваныя дакументы, без якіх нельга наладзіць інфармацыйнае забеспячэнне рэгіянальных даследаванняў, асабліва па вузкіх пытаннях і новых тэмах.