- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
Пасля набыцця дзяржаўнай незалежнасці Беларусі пачынаецца працэс станаўлення самастойнай сістэмы адукацыі, навукі, культуры. На дадзены працэс аказалі істотны ўплыў:
- дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця;
- актывізацыя адукацыйных, навуковых, культурных кантактаў з замежнымі краінамі;
- камерцыялізацыя духоўнай сферы жыцця грамадства.
3 мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця адукацыі ў 1991 г. быў прыняты Закон аб адукацыі. 3 1998 г. пачалася рэформа агульнаадукацыйных школ: ажыццяўляўся пераход школ на 12-гадовае навучанне, у тым ліку абавязковае 10-гадовае. Узніклі новыя формы навучальных устаноў: гімназіі, ліцэі, каледжы.
У 1990-я гг. пашырылася сетка вышэйшых навучальных устаноў. Сістэма дзяржаўнай вышэйшай адукацыі Беларусі аб’яднала 44 універсітэты і акадэміі. Акрамя таго ўзніклі 20 недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў, з якіх захавалася з часам 12. Значна ўзрастае колькасць асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю. Так, у 2004 г. студэнтам стаў амаль кожны другі выпускнік сярэдняй школы. Па колькасці студэнтаў у разліку на 10 тыс. насельніцтва Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскі ўзровень (300 чалавек), што з’яўляецца найвышэйшым паказчыкам у гісторыі нашай краіны.
Ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага крызісу 1991 – 1995 гг. тэмпы развіцця навуковага патэнцыялу знізіліся: колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў 2 разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту – у 4 разы. Разам з тым, у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з’явіліся новыя навуковыя ўстановы: інстытуты праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыёбіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі быў пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс “Сосны”, у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыёэкалагічных праблем. Навука вызваляецца з-пад дробязнай рэгламентацыі органаў дзяржаўнай улады.
Для развіцця беларускай мастацкай культуры характэрны адыход ад афіцыйнага стылю “сацыялістычнага рэалізму”; плюралізм жанраў і стыляў мастацкага адлюстравання з’яў рэчаіснасці, творчы пошук не толькі на аснове ўласных традыцый, але і сусветных тэндэнцый.
У беларускай літаратуры 1990-2000-х гг. ідзе адраджэнне стыляў мінулых літаратурных эпох, фарміруюца накірункі мадэрнізму і постмадэрнізму. Узнікае вялікая колькасць новых літаратурных аб’яднанняў. Найбольш распаўсюджанымі жанрамі мастацкай літаратуры з’яўляюцца:
- адлюстраванне сацыяльных з’яў рэчаіснасці;
- адлюстраванне гістарычнага мінулага;
- маральна-этычная праблематыка і г.д.
Найбольш значныя прадстаўнікі беларускай літаратуры на сучасным этапе: Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Святлана Алексіевіч, Ніл Гілевіч, Леанід Дайнека, Алесь Дудараў, Вольга Іпатава, Алесь Разанаў, Іван Пташнікаў і інш.
Аналагічныя працэсы адбываюцца ў сферы тэатральнага і музычнага мастацтва. Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца штогадовы міжнародны фестываль “Славянскі базар” у Віцебску.
У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся плюралістычныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі, з’явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі, у тым ліку работы В. Шаранговіча, Ю. Герасіменкі-Жызнеўскага і інш. Шырокую вядомасць атрымалі мастакі М. Савіцкі, М. Селяшчук, А. Ксяндзоў. Традыцыі беларускай школы скульптуры працягваюць В. Борзды, В. Ковач, К. Селіханаў, У. Жбанаў.
Акрамя стварэння новых культурных каштоўнасцей перад грамадствам паўстала пытанне захавання гістарычнай спадчыны. У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”. Помнікі культурней спадчыны сканцэнтраваны ў 138 музеях і іх філіялах – гістарычных, краязнаўчых, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх.
Такім чынам, у перыяд пасля абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларусі адбываецца працэс дэмакратызацыі ў галіне адукацыі, навукі, культуры; духоўная сфера жыцця беларускага грамадства ўключаецца ў сусветныя сацыяльна-культурныя працэсы.
Асноўныя паняцці:
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, Закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”, Рэспубліка Беларусь, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, парламенцкая рэспубліка, Вярхоўны Савет, Савет Міністраў, шматпартыйнасць, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт РБ, Канстытуцыйны Суд РБ, прэзідэнцкая рэспубліка, рэферэндум 1995 г., рэферэндум 1996 г., дэкрэты, Нацыянальны сход РБ, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, рэферэндум 2004 г., шматвектарная знешняя палітыка, глабалізацыя, Саюз Беларусі з Расіяй, Адзіная эканамічная прастора, ЕўразЭС, “Усходняе партнёрства”, радзяржаўленне, прыватызацыя, лібералізацыя цэн, Нацыянальны банк, беларускі рубель, эканамічны крызіс 1991-1995 гг., эканамічны ўздым 2000-2008 гг., сумесныя прадпрыемствы, свабодныя эканамічныя зоны.
Кантрольныя пытанні і заданні:
Калі была ўхвалена Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі? Дайце агульную характарыстыку дадзенага дакумента. Якія падзеі абумовілі яго з’яўленне?
Калі Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі набыла статус канстытуцыйнага закона? Якія падзеі гэта абумовілі?
Якія дзяржаўна-палітычныя пераўтварэнні былі праведзены ў Беларусі пасля правалу жнівеньскага путчу?
Якую рэакцыю атрымала абвяшчэнне незалежнасці Беларусі на міжнароднай арэне?
Якія асноўныя перыяды можна вылучыць у грамадска-палітычным развіцці Рэспублікі Беларусь у 1990-2000-я гг.? У чым іх спецыфіка?
Вызначце асаблівасці функцыянавання органаў дзяржаўнай улады РБ у перыяд парламенцкай рэспублікі.
Якія працэсы характарызуюць грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў першай палове 1990-х гг.? Якія склаліся ў гэты перыяд асноўныя грамадска-палітычныя сілы?
Назавіце буйнейшыя палітычныя партыі Беларусі, якія склаліся ў першай палове 1990-х гг.
Калі была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь? Дайце агульную характарыстыку першай рэдакцыі Асноўнага закона.
Калі адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі? Якім чынам была пераўладкавана сістэма дзяржаўнай улады пасля 1994 г.?
Якія пытанні выносіліся на рэферэндумы 1995 і 1996 гг.? Якімі былі палітычныя наступствы гэтых рэферэндумаў?
Якім чынам арганізавана сістэма дзяржаўнай улады ў РБ паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі 1996 г.?
Дайце агульную характарыстыку грамадска-палітычнага жыцця ў РБ у 1996 – 2010 гг. назавіце буйнейшыя палітычныя падзеі гэтага перыяду.
Вызначце асноўныя накірункі знешняй палітыкі РБ у 1990-2000-я гг.
Якое месца займае Беларусь у сусветным працэсе глабалізацыі? Падумайце, якія могуць быць перспектывы міжнароднай дзейнасці РБ?
Якую ролю адыграла Беларусь у фарміраванні і дзейнасці СНД? Якія органы СНД знаходзяцца на тэрыторыі РБ?
Дайце агульную характарыстыку адносін Беларусі з Расіяй у 1990-2000-я гг. Вызначце дасягненні і няўдачы ў працэсе дзяржаўнай інтэграцыі Беларусі і Расіі?
У склад якіх інтэграцыйных структур, утвораных на тэрыторыі былога СССР, уваходзіць РБ?
Які характар маюць адносіны Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза? Што такое “Усходняе партнёрства”?
Укажыце асноўныя праявы сацыяльна-эканамічнага крызісу 1991 – 1995 гг. Вызначце прычыны крызісу.
Якія змены ў структуры ўласнасці адбыліся ў эканоміцы РБ у першай палове 1990-х гг.?
Дайце характарыстыку сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў РБ у другой палове 1990-х гг. Якія меліся пазітыўныя і негатыўныя рысы ў эканамічным развіцці дадзенага перыяду?
Вызначце асноўныя прыярытэты дзяржаўнай эканамічнай палітыкі ў 2000-я гг.
Прааналізуйце дынаміку эканамічнага росту ў 2000 – 2008 гг. Укажыце асноўныя прычыны эканамічнага ўздыму.
Які характар мае структура прамысловасці Беларусі ў сучасны перыяд? Якія галіны прамысловасці найбольш эфектыўна развіваюцца ў 2000-я гг.?
Дайце агульную характарыстыку знешнеэканамічнай дзейнасці РБ у 2000-я гг. Якія дзяржавы з’яўляюцца асноўнымі знешнеэканамічнымі партнёрамі Беларусі на сучасным этапе?
Вызначце асноўныя асаблівасці развіцця духоўнай сферы грамадства ў Беларусі ў 1990-2000-я гг.
Якія змены адбываюцца ў сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі ў 1990-2000-я гг.?
Ахарактарызуйце становішча беларускай навукі ў 1990-2000-я гг.
Якія асноўныя тэндэнцыі можна вылучыць у развіцці мастацкай культуры Беларусі ў 1990-2000-я гг.
Тэмы дакладаў і рэфератаў:
Фарміраванне інстытутаў і атрыбутаў незалежнай дзяржавы ў Беларусі.
Палітычныя партыі ў Беларусі ў 1990-2000-я гг.
Узаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных інстытутаў у незалежнай РБ.
Роля Беларусі ў стварэнні дзейнасці Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Палітычныя і эканамічныя ўзаемаадносіны Беларусі з краінамі Еўрапейскага Саюза ў 1990-2000-я гг.
Развіццё фінансава-крэдытнай сістэмы ў незалежнай Беларусі.
Дзейнасць свабодных эканамічных зон у Беларусі ў 1990-2000-я гг.
Беларуская навука на сучасным этапе: дасягненні, цяжкасці, перспектывы.