Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК по Истории Беларуси umk_history_bel.doc
Скачиваний:
173
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
3.4 Mб
Скачать

24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.

3 лета 1990 г. , калі ў СССР быў абвешчаны пераход да рынку, пачалася таксама трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі. У кастрычніку 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб пераходзе БССР да рыначнай эканомікі” і зацвердзіў праграму пераходу да рынку, распрацаваную Саветам Міністраў Беларусі. Праграма прадугледжвала наступныя меры:

- раздзяржаўленне, прыватызацыя ўласнасці на сродкі вытворчасці; развіццё прадпрымальніцтва і канкурэнцыі;

- стварэнне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікай з дапамогай эканамічных метадаў праз дзейнасць банкаўскай сістэмы, падатковую сістэму, дзяржзаказы, механізм цэнаўтварэння і г.д.

- лібералізацыя цэн: паэтапнае ўвядзенне свабоднага цэнаўтварэння з захаваннем дзяржаўнага кантролю за цэнамі толькі на асноўныя тавары першай неабходнасці;

- стварэнне рыначнай інфраструктуры і механізму яе дзеяння – біржаў, банкаў, рынкаў сродкаў вытворчасці, рабочай сілы, жылля, тавараў і г.д.

Адразу пасля зацвярджэння праграмы Вярхоўны Савет БССР прыняў шэраг законаў па яе рэалізацыі. Было ўведзена раўнапраўе прыватнай, калектыўнай і дзяржаўнай форм уласнасці. Ствараўся Нацыянальны банк. Пасля распаду СССР у 1992 г. у Беларусі была ўведзена самастойная валюта – беларускі рубель.

Праграма пераходу да рыначнай эканомікі была накіравана перадусім на выхад гаспадаркі з крызісу. Аднак гэта не атрымалася. У 1991-1995 гг. эканоміка Беларусі перажывала глыбокі сістэмны крызіс. Яго асноўнымі праявамі былі:

- спад вытворчасці ў асноўных галінах гаспадаркі: на працягу 1991 – 1995 гг. валавы ўнутраны прадукт скараціўся на 35% (у тым ліку вытворчасць прамысловай прадукцыі на 39%, сельскагаспадарчай – на 26%);

- скарачэнне інвестыцый у асноўны капітал (за 1991-1995 гг. на 61%);

- гіперінфляцыя і абвальны рост цэн (штомесяц цэны раслі прыкладна на 30%);

- падзенне жыццёвага ўзроўню насельніцтва: у 1991–1995 гг. рэальная заработная плата знізілася амаль напалову; у 1995 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60% насельніцтва Беларусі;

- рост беспрацоўя;

- рост знешняй запазычанасці: у 1991 – 1995 гг. яна ўзрасла амаль у 4 разы і складала палову валавога ўнутранага прадукту.

Асноўныя прычыны сацыяльна-эканамічнага крызісу:

- змена ўмоў дзяржаўнага існавання Беларусі, якая са “зборачнага цэху” СССР пераўтварылася ў самастойную дзяржаву і распад традыцыйных эканамічных сувязяў (вынікам становіцца недапастаўка сыравіны, матэрыялаў, камплектуючых і г. д.);

- праблема збыту прамысловай прадукцыі (прадукцыя беларускай індустрыі пастаўлялася перш за ўсё на расійскі рынак, дзе ў гэты час таксама назіраецца моцны крызіс і адсутнічае неабходны попыт);

- падаражанне ў сувязі пераходам да рынку матэрыяльных рэсурсаў, у першую чаргу энерганосьбітаў;

- крызіс неплацяжоў і рост бартэра;

- нізкая канкурэнтаздольнасць прадукцыі беларускай вытворчасці, у выніку чаго імпарт значна перавышаў экспарт;

- змена ўмоў гаспадарання, пераход да рыначных механізмаў.

Ва ўмовах крызісу адбывалася паступовая змена структуры ўласнасці ў эканоміцы Беларусі. Узнікае прыватны сектар эканомікі, перадусім у сярэдняй і дробнай прамысловасці, гандлі, сферы абслугоўвання. Адбываецца раздзяржаўленне і акцыяніраванне шэрагу прадпрыемстваў; створаны шэраг дзяржаўных і камерцыйных банкаў. Была праведзена масавая прыватызацыя кватэр, дамоў, дач, гаражоў. Разам з тым у буйной прамысловасці захавалася панаванне дзяржаўнай формы ўласнасці.

У 1996 – 1998 гг. пачынаецца ажыўленне ў эканоміцы Беларусі. Так, у 1996 г. меў месца прырост ВУП на 3%. Такім чынам, пачалося паступовае пераадоленне наступстваў эканамічнага крызісу. У другой палове 1990-х гг. былі ўзмоцнены роля дзяржаўных органаў рэгулявання эканомікай, кантроль за працэсамі цэнаўтварэння, раздзяржаўлення і прыватызацыі. Аднак у 1998-2000 гг. адбываецца замаруджванне тэмпаў росту, якое было выклікана перадусім фінансавым крызісам у Расіі, залежнасць ад якой беларускай эканомікі заставалася высокай. У цэлым на працягу 1996 – 2000 гг. ВУП павялічыўся на 36%, прадукцыя прамысловасці – на 65%, інвестыцыі ў асноўны капітал – на 34%, рознічны таваразварот больш чым у 2 разы.

Разам з тым на мяжы 20 – 21 стст. захоўваўся шэраг значных эканамічных праблем:

- неэфектыўнасць сельскай гаспадаркі;

- стратнасць 1/3 прамысловых прадпрыемстваў;

- высокая інфляцыя;

- нізкі ўзровень аплаты працы рабочых, служачых, бюджэтнікаў.

У 2001 г. пачаўся новы этап трансфармацыі эканомікі Беларусі. Адбываецца пераход да выкарыстання пераважна эканамічных метадаў дзяржаўнага рэгулявання і рыначных механізмаў гаспадарання. Асноўнымі прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы эканомікі ў 2000-я гг. былі вызначаны:

- нарошчванне экспарту тавараў і паслуг;

- развіццё аграпрамысловага комплексу і звязаных з ім галін;

- актывізацыя інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці;

- развіццё жыллёвага будаўніцтва.

У 2000 – 2008 гг. адбываецца няспынны эканамічны рост у розных галінах народнай гаспадаркі. Толькі ў 2009 г. пад уплывам сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу назіраліся застойныя з’явы ў эканоміцы. Дынаміка эканамічных паказчыкаў гэтага перыяду адлюстравана ў табліцы:

1995

2000

2001

2002

2003

2004

2005

2006

2007

2008

2009

Валавы ўнутраны прадукт, млрд. руб.

121403

9134

17173

26138

36565

49992

65067

79267

97165

129791

136790

У % да папярэдняга года

89,6

105,8

104,7

105,0

107,0

111,4

109,4

110,0

108,6

110,2

100,2

Прадукцыя прамысловасці, млрд. руб.

131373

10501

18612

24912

33387

48530

62545

77267

95515

130830

123225

У % да папярэдняга года

88,3

107,8

105,9

104,5

107,1

115,9

110,5

111,4

108,7

111,5

97,2

Прадукцыя сельскай гаспадаркі, млрд. руб.

46525

2734

4539

6521

7814

10545

12826

15544

18102

25052

26538

У % да папярэдняга года

95,3

109,3

101,8

100,7

106,6

112,6

101,7

106,0

104,4

108,6

101,3

Інвестыцыі ў асноўны капітал, млрд. руб.

22381,6

1809,0

3049,3

4484,6

7131,2

10783,4

15095,8

20374,1

26053,3

37202,3

43377,6

У % да папярэдняга года

69,3

102,1

96,5

106,0

120,8

120,9

120,0

132,2

116,2

123,5

104,7

Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных, тыс. чал.

131,0

95,8

102,9

130,5

136,1

83,0

67,9

52,0

44,1

37,3

40,3

У % да эканамічна актыўнага насельніцтва

2,9

2,1

2,3

3,0

3,1

1,9

1,5

1,2

1,0

0,8

0,9

Намінальная сярэдняя налічаная заработная плата, тыс. руб.

755,1

58,9

123,0

189,2

250,7

347,5

463,7

582,2

694,0

868,2

981,6

Рэальная сярэдняя заработная плата, у % да папярэдняга года

95,0

112,0

129,6

107,9

103,2

117,4

120,9

117,3

110,0

109,0

100,1

Сярэдні памер пенсіі

387,2

36,4

65,0

89,6

113,9

172,6

211,0

277,6

328,2

389,4

429,5

Рэальны памер пенсіі, у % да папярэдняга года

130,3

143,2

122,1

102,3

101,4

132,4

113,2

123,4

105,4

104,7

100,2

Увод у дзеянне агульнай плошчы жылых дамоў, тыс. м²

1948,8

3528,5

3008,9

2810,5

3019,2

3501,5

3785,5

4087,5

4665,1

5102,2

5814,2

Рознічны таваразварот, млрд. руб.

46853

4197

8171

11910

15170

19452

25230

31062

38168

50651

54736

У % да папярэдняга года

77,2

111,8

128,2

111,5

110,3

111,5

120,0

117,4

114,8

119,2

103,2

Індэкс спажывецкіх цэн, у % (снежань да снежня папярэдняга года

344,0

207,5

146,1

134,8

135,4

114,4

108,0

106,6

112,1

113,3

110,1

Індэкс цэн прамысловай прадукцыі, у % (снежань да снежня папярэдняга года)

221,8

268,0

139,1

142,6

128,1

118,8

110,0

109,0

116,8

116,4

111,1

Прычынамі эканамічнага росту 2000 – 2008 гг. з’яўляюцца:

- сусветны эканамічны ўздым;

- асаблівыя гандлёва-эканамічныя адносіны з Расіяй (ва ўмовах эканамічнага росту ў Расіі значна ўзрастаюць экспартныя пастаўкі беларускай прамысловай прадукцыі ў Расію);

- павышэнне даходнасці паліўна-энергетычнага комплексу: на працягу перыяду адбываецца рост цэн на энерганосьбіты (у першую чаргу нафту і газ); нізкія цэны на пастаўку расійскіх энерагносьбітаў і значнае павышэнне цэн на сусветным рынку садзейнічалі ўзрастанню ВУП за кошт рээкспарту нафты, нафтапрадуктаў і калійных солей.

Характэрнай рысай эканамічнай сістэмы Рэспублікі Беларусь з’яўляецца захаванне пануючай ролі дзяржавы ў сістэме ўласнасці (на долю дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый прыходзіцца каля 75% ВУП). Прыватызацыя ажыццяўлялецца шляхам продажу і акцыяніравання асобных прадпрыемстваў.

Структура прамысловасці ў асноўным не змянілася ў параўнанні з савецкім перыядам. Асноўнымі галінамі прамысловай вытворчасці выступаюць нафтахімічная, хімічная, электраэнергетыка, машынабудаванне, металаапрацоўчая, здабыча калійных солей, лёгкая, лясная, дрэваапрацоўчая.

У сельскай гаспадарцы ў асноўным захаваны буйныя гаспадаркі, якія развіваюцца на базе ранейшых калгасаў і саўгасаў. З 2005 г. сельская гаспадарка атрымала значныя бюджэтныя сродкі ў межах праграмы па будаўніцтву аграгарадкоў і г.д.

Рэспубліка Беларусь падтрымлівае шырокія знешнеэканамічныя сувязі. Знешнегандлёвы таваразварот Беларусі перавышае яе валавы ўнутраны прадукт. У 2008 г. экспарт тавараў і паслуг з Беларусі склаў 33 млрд. долараў, імпарт – 39,2 млрд. Асноўнымі прадметамі экспарту з’яўляюцца нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, грузавыя аўтамабілі, трактары, дарожна-будаўнічая і камунальная тэхніка, хімічныя валокны, тэлевізары, халадзільнікі, малочная прадукцыя. Імпарт складаюць пераважна паліўна-энергетычныя рэсурсы, металы, машыны і абсталяванне. На працягу 2000-х гг. ва ўмовах хуткага росту цэн на энерганосьбіты ў структуры экспарту істотна павялічылася доля нафтапрадуктаў (на працягу 2002 – 2006 гг. яна ўзрасла ў 5 разоў і дасягнула 16,4% ВУП).

Асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі з’яўляецца Расія. У 2008 г. у структуры экспарту на долю Расіі прыходзілася 32%, імпарту – 59,8%. Разам з тым намаганні ўладаў на правядзенне шматвектарнай знешнеэканамічнай палітыкі прывялі да некаторага змяншэння ўдзельнай вагі Расіі ў структуры знешняга гандлю. У імпарце з Расіі галоўную ролю маюць энергарэсурсы (нафта і газ). З 2006 г. назіраецца працэс паступовага павышэння цэн на расійскія энерганосьбіты і абмежаванне магчымасцяў іх рээкспарту ў іншыя краіны. У гэтых умовах улады Беларусі накіроўваюць намаганні на пошук альтэрнатыўных шляхоў паставак энергарэсурсаў. У 2010 г. адбыліся першыя пастаўкі нафты з Венесуэлы.

Важнымі знешнеэканамічнымі партнёрамі Беларусі ў Еўропе з’яўляюцца Украіна, Германія, Літва, Латвія, Нідэрланды, Польшча, Вялікабрытанія. Развіваюцца знешнеэканамічныя сувязі з краінамі далёкага замежжа (Кітай, Індыя, Іран, Венесуэла, В’етнам, Сірыя і г.д.).

Развіццё знешнеэканамічных сувязяў прадугледжвае таксама стварэнне сумесных і замежных прадпрыемстваў, што спрыяе прыцягненню замежных інвестыцый, прымяненню прагрэсіўных тэхналогій. У 2002 г. у Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 2415 прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі. Найбольшая колькасць сумесных і замежных прадпрыемстваў была створана з Расіяй, Польшчай, Германіяй, ЗША. Са знешнеэканамічнай дзейнасцю таксама непасрэдна звязана функцыянаванне свабодных эканамічных зон (СЭЗ) “Брэст”, “Мінск”, “Гомель-Ратон”, “Віцебск”, “Гроднаінвест”, “Магілёў”, але на іх долю ў 2001 г. прыходзілася толькі каля 2% экспарту і імпарту Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 1990-2000-я гг. характарызуецца пераходам ад камандна-адміністрацыйнай сістэмы да рэгулюемай рыначнай эканомікі. Рэспубліка Беларусь у асноўным захавала эканамічны патэнцыял савецкага перыяду. На сучасным этапе ажыццяўляецца палітыка, накіраваная на інтэграцыю Беларусі ў сусветную эканоміку пры захаванні эканамічнай незалежнасці.