- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
11.3. Гарады. Гандаль.
У першай палове 19 ст. назіраецца хуткі рост гарадскога насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. З 1796 па 1861 г. яно павялічылася з 80 да 320 тыс.чал. К 1861 г. у гарадах пражывала каля 10% усяго насельніцтва. Найбольш буйнымі гарадамі былі Віцебск, Мінск, Магілёў, Гродна. У гарадах павялічваецца ўдзельная вага рамесна-гандлёвага насельніцтва. Значную ролю ў гэтым адыграла ўвядзенне мяжы яўрэйскай аселасці і прымусовае перасяленне яўрэяў з вёсак у гарады і мястэчкі. К сярэдзіне 19 ст. каля 70% гарадскога насельніцтва складалі яўрэі.
Развіццё прамысловасці і рост гарадскога насельніцтва стымулявалі развіццё гандлю. Гэтаму садзейнічаў ўздым цэн на хлеб у першай палове 19 ст. Асноўнай арганізацыйнай формай гандлёвых адносін у першай палове 19 ст. былі кірмашы. Большасць кірмашоў з’яўляліся універсальнымі, на іх можна было гандляваць любымі таварамі. Самымі буйнымі былі кірмашы ў Зэльве Гродзенскай губерні, Бешанковічах і Любавічах Магілеўскай губерні.
Значная месца займаў таксама развозна-разносны гандаль. Многія гарадскія купцы скуплялі ў вёсках сельскагаспадарчую прадукцыю, сартавалі яе, збіралі ў вялікія партыі і прадавалі аптавікам. Амаль ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі дзейнічалі штотыднёвыя базары. Пашыраўся таксама стацыянарны гандаль, які адбываўся ў штодзённа працуючых гандлёвых установах – лаўках, крамах, карчмах, кавярнях і г.д.
Важная роля ў развіцці ўнутранага рынку і таварна-грашовых адносін належала транспарту. Да сярэдзіны 19 ст. яго асноўным відам з’яўляўся водны, які ажыццяўляўся па сістэме рэк і каналаў. У разглядаемы перыяд узнікаюць першыя параходы. Другім відам шляхоў зносін былі сухапутныя. У першай палове 19 ст. ажыццяўлялася будаўніцтва гасцінцаў. Праз тэрыторыю Беларусі праляглі Маскоўска-Варшаўская, Пецярбургска-Кіеўская і Маскоўска-Рыжская шашэйныя дарогі.
Развіццё шляхоў зносін садзейнічала пашырэнню знешняга гандлю. За мяжу з беларускіх губерняў вывозілі прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя вырабы, прадукцыю перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся еўрапейскія фабрычныя тавары, металы, соль, рыба, фабрычнае абсталяванне.
Такім чынам, у эканоміцы беларускіх зямель у першай палове 19 ст. адбываецца працэс паступовага развіцця капіталістычных таварна-грашовых адносін. Аднак панаванне феадальна-прыгонніцкай сістэмы істотна тармазіла і дэфармавала дадзены працэс. К сярэдзіне 19 ст. у эканамічнай сістэме Беларусі панаваў аграрны сектар; сельская гаспадарка мела пераважна натуральны характар; у прамысловасці дамінавала дробная рамесная вытворчасць, заснаваная на перапрацоўцы мясцовай сыравіны.
Асноўныя паняцці:
Буйнапамеснае землеўладанне, дзяржаўныя сяляне, прыватнаўласніцкія сяляне, рэформа дзяржаўнай вёскі 1837-1841 гг., рэформа сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі, “папячыцельская палітыка”, люстрацыя, дробныя рамесныя прадпрыемствы, мануфактуры, фабрыкі, прамысловая рэвалюцыя, кірмашы, развозна-разносны гандаль, стацыянарны гандаль.
Кантрольныя пытанні і заданні:
Які характар мела структура землеўладання на землях Беларусі ў першай палове 19 ст.?
Якімі фактарамі можна патлумачыць узрастанне ў першай палове 19 ст. ролі і значэння буйнапамеснага землеўладання?
У чым выяўлялася ўзрастанне таварнасці памешчыцкай гаспадаркі ў першай палове 19 ст.? Чым можна растлумачыць дадзеную з’яву?
Растлумачце, чаму, нягледзячы на аб’ектыўныя магчымасці, памешчыкі не былі зацікаўлены ў капіталістычнай перабудове сваіх гаспадарак. Якія шляхі яны выкарыстоўвалі для павышэння даходнасці сваіх гаспадарак?
Які ўплыў таварна-грашовыя адносіны ў першай палове 19 ст. мелі на сялянскую гаспадарку Беларусі і ў якой ступені?
Якім чынам змянілася структура сельскагаспадарчай вытворчасці на землях Беларусі ў першай палове 19 ст.?
У якіх фактах знаходзіць пацвярджэнне тэзіс пра крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў першай палове 19 ст.? Якая галоўная прычына дадзенага крызісу?
Растлумачце прычыны нізкіх тэмпаў тэхнічнай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі ў разглядаемы перыяд.
Якія рэформы ажыццяўляў царскі ўрад ў сельскай гаспадарцы ў сярэдзіне 19 ст.?
Які характар мела структура прамысловасці Беларусі ў першай палове 19 ст.? Чым выклікана вядучая роля дробнай рамеснай прамысловасці?
Якія змены адбываліся ў структуры мануфактурнай прамысловасці Беларусі першай паловы 19 ст.?
Растлумачце, у чым выяўляецца спецыфіка фабрычнай вытворчасці. Дзе на тэрыторыі Беларусі ўзнікаюць першыя фабрыкі?
Вызначце сутнасць паняцця “прамысловая рэвалюцыя”. Падумайце, ці можна ў сувязі з узнікненнем першых фабрык на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 19 ст., гаварыць пра ажыццяўленне тут прамысловай рэвалюцыі?
Якія галіны прамысловай вытворчасці на землях Беларусі ў разглядаемы перыяд адыгрывалі вядучую ролю? Якімі фактарамі гэта выклікана?
Растлумачце, ці ёсць сувязь паміж павольнымі тэмпамі развіцця прамысловасці на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 19 ст. і захаваннем ў гэты перыяд прыгоннага права і ў чым палягае дадзеная сувязь.
Якімі фактарамі можна патлумачыць рост гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 19 ст.?
Якія формы гандлю пераважалі на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы перыяд? Паспрабуйце растлумачыць асаблівае значэнне кірмашоў.
Якія змены адбыліся ў транспартнай сістэме на землях Беларусі ў першай палове 19 ст. і як яны паўплывалі на развіццё гандлю?
Які характар мела структура знешняга гандлю ў разглядаемы перыяд?
Паспрабуйце вызначыць узровень развіцця эканомікі Беларусі ў першай палове 19 ст. у цэлым і растлумачце прычыны гэтага.
Тэмы дакладаў і рэфератаў:
Структура шляхецкага землеўладання на землях Беларусі ў першай палове 19 ст.
Сялянскія павіннасці на землях Беларусі ў першай палове 19 ст.
Рэформа дзяржаўнай вёскі на тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход і вынікі.
Фарміраванне фабрычнай прамысловасці з беларускіх губернях.
Эканоміка беларускіх зямель у кантэксце заходнееўрапейскай індустрыялізацыі першай паловы 19 ст.
Беларускі горад у першай палове 19 ст.