- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
4.4. Саслоўная структура грамадства.
Усё насельніцтва ВКЛ можна падзяліць на некалькі саслоўяў (станаў):
- шляхта;
- духавенства;
- мяшчанства;
- сялянства;
- іншаканфесійныя станы (яўрэі, татары).
На працягу 14-16 стст. межы паміж саслоўямі становяца ўсё больш жорсткімі.
Найбольш прывілеяваным саслоўем з’яўлялася шляхта. Яе прывілеі:
- выключнае права валодання зямлёй;
- вызваленне ад абавязковых падаткаў;
- выключнае права займаць дзяржаўныя пасады і ўдзельнічаць у палітычным жыцці.
Да сярэдзіны 16 ст. гэтае саслоўе ў прававых адносінах не было аднародным. Найбольшым уплывам карысталіся магнаты (князі і паны), якія паходзілі з былых удзельных князёў і некаторых уплывовых баяр. Яны займалі галоўныя дзяржаўныя пасады ў дзяржаве, валодалі вялікімі зямельнымі маёнткамі. З сярэдзіны 16 ст. адбываецца працэс павышэння палітычнага значэння сярэдняй і дробнай шляхты (нашчадкі былых баяр і дваран), сведчаннем чаго з’яўляюцца рэформы 1560-х гг.
Духавенства не ўяўляла з сябе адзінай саслоўнай групы. На тэрыторыі ВКЛ дзейнічала каталіцкае, праваслаўнае, з сярэдзіны 16 ст. пратэстанцкае духавенства. Прававы статус іх быў розны. Прывілеяванае становішча займала каталіцкае духавенства; каталіцкія біскупы займалі вышэйшыя месцы ў складзе Паноў Рады. Праваслаўнае духавенства мела вызначаны прававы статус, пацверджаны вялікакняскімі прывілеямі. Асобныя групы духавенства атрымлівалі спецыяльныя прывілеі, а таксама зямельныя падараванні ад вялікіх князёў або магнатаў.
Мяшчанства (гарадское насельніцтва) таксама не валодала агульнымі правамі ў межах ВКЛ. Прававое становішча мяшчан залежала ад таго, у якім горадзе яны пражывалі. Значнымі правамі карысталіся жыхары Вільні, Полацка, Берасця, Менска і іншых буйных дзяржаўных гарадоў з правам на самакіраванне і даравальнымі ільготнымі граматамі. Меншымі правамі валодалі жыхары мястэчак і гарадоў, што не мелі права на самакіраванне. Жыхары прыватнаўласніцкіх гарадоў з’яўляліся феадальна залежным насельніцтвам. Мяшчанства падзялялася на некалькі сацыяльных груп:
- патрыцыят (заможныя купцы і цэхмайстры);
- рамеснікі і дробныя гандляры;
- гарадскі плебс (чаляднікі, вучні, “чорныя людзі” – вольнаёмныя рабочыя і жабракі).
Сялянства як саслоўе не было аднародным. Сярод сялян вылучаюцца:
- асабіста свабодныя сяляне, што выконвалі ваенную службу (баяры путныя, баяры панцырныя, баяры слугі) або займаліся пэўнымі рамёствамі і промысламі (асочнікі, баброўнікі, бортнікі, рыбаловы, стральцы, бондары, ганчары, кавалі, цесляры); паводле статусу былі найбольш набліжаны да дробнай шляхты або мяшчанства;
- шматлікія катэгорыі феадальна залежнага сялянства (гл. 4.1); прававое становішча гэтых катэгорый характарызавалі поўная палітычная бяспраўнасць, абмежаваная грамадзянская праваздольнасць, павышаная крымінальная адказнасць.
У асобныя саслоўі ўключаліся групы нехрысціянскага насельніцтва – яўрэі, караімы, татары. Яны валодалі спецыяльнымі правамі, вызначанымі асобымі прывілеямі вялікіх князёў, мелі ўласную аўтаномію: свае органы самакіравання, суды. У адносінах да дзяржавы плацілі павышаныя падаткі (яўрэі) або неслі ваенную службу (татары). У асноўным былі ізаляваны ад хрысціянскага насельніцтва. Яўрэі, якія пражывалі ў розных гарадах, валодалі рознымі правамі.
Такім чынам, на працягу 14 – 16 стст. у ВКЛ сфарміравалася саслоўная сістэма, характэрная для феадальнага сярэднявечнага грамадства. Прывілеяванае становішча ў межах дадзенай сістэмы займала шляхта.
Асноўныя паняцці:
Воласць, гаспадарскі двор, паншчына, чынш, людзі пахожыя, людзі непахожыя, даннікі, асадныя сяляне, людзі цяглыя, агароднікі, людзі лёзныя, “рэвалюцыя коштаў”, “лінія Эльбы”, валочная памера, фальварак, падворнае землекарыстанне, прыгоннае сялянства, мястэчка, магдэбурскае права, юрыдыка, войт, магістрат, рада, лава, бурмістр, цэх, майстры, чаляднікі, гільдыя, шляхта, духавенства, мяшчанства, сялянства.
Кантрольныя пытанні і заданні:
Ахарактарызуйце асаблівасці пазямельных адносін у ВКЛ у 14–16 стст.
Якімі шляхамі адбывалася пашырэнне феадальнага землеўладання ў ВКЛ у 14 – 16 стст.? Растлумачце прычыны росту прыватнага феадальнага землеўладання ў гэты перыяд.
Якія змены адбываліся ў становішчы сялянскай грамады на працягу 14 – 16 стст.?
Якія Вам вядомыя катэгорыі сялянства паводле юрыдычнага становішча?
Якія асноўныя віды феадальнай рэнты Вы ведаеце?
З чым было звязана фарміраванне “лініі Эльбы”? Якім чынам развіццё капіталізму ў Заходняй Еўропе ў 16 ст. паўплывала на эвалюцыю сельскай гаспадаркі ВКЛ?
Што такое фальварак? У чым яго адрозненне ад гаспадарскага двара?
Укажыце асноўныя палажэнні аграрнай рэформы 1557 г. Якія прычыны яе абумовілі?
Вызначце асноўныя вынікі правядзення валочнай памеры ў дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх маёнтках ВКЛ.
Назавіце асноўныя этапы запрыгоньвання сялян у ВКЛ.
Якія прычыны выклікалі рост гарадоў у ВКЛ у 14 – 16 стст.? Якія можна вызначыць асноўныя шляхі павелічэння гарадскога насельніцтва?
Якія адрозненні існавалі ў прававым статусе гарадоў ВКЛ у 14 – 16 стст.?
Што такое магдэбурскае права? Калі гэтае права атрымалі асноўныя гарады ВКЛ?
Што такое юрыдыкі? У чым палягала адрозненне юрыдычнага становішча гараджан, якія пражывалі ў юрыдыках і на самакіруемых тэрыторыях гарадоў?
Вызначце структуру кіравання ў гарадах, якія валодалі магдэбургскім правам.
Якія асноўныя віды рамяства атрымалі пашырэнне ў гарадах ВКЛ у 14 – 16 стст.?
Што такое цэхі? Дайце агульную характарыстыку дзейнасці цэхаў у гарадах ВКЛ.
Якія асноўныя віды гандлю атрымалі развіццё ў ВКЛ у 14 – 16 стст.? Што такое гільдыі?
Якія асноўныя саслоўі склаліся ў структуры грамадства ВКЛ у 14 – 16 стст.?
У чым выяўлялася прывілеяванае становішча шляхты ў ВКЛ?
Якія асноўныя сацыяльныя слаі можна вылучыць у межах мяшчанства ВКЛ?
У чым адлюстроўваецца спецыфіка прававога становішча нехрысціянскіх груп насельніцтва ў ВКЛ (яўрэі, татары)?
Тэмы дакладаў і рэфератаў:
Эвалюцыя сялянскай грамады ў ВКЛ у 14 – 16 стст.
Сяляне – слугі ў ВКЛ.
Магдэбургскае права ў Полацку: фарміраванне, інстытуты самакіравання і іх эвалюцыя.
Купецкія гільдыі ў ВКЛ у 14 – 16 стст.
Фарміраванне шляхецкага саслоўя ў ВКЛ у святле заканадаўчых актаў 14 – 16 стст.
Утварэнне яўрэйскай абшчыны ў ВКЛ у 14 – 16 стст.
Татары ў ВКЛ: сацыяльна-эканамічнае і палітыка-прававое становішча.