- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
У выніку Востраўскага пагаднення пачынаецца праўленне ў ВКЛ Вітаўта (1392–1430). Афіцыйна тытул вялікага князя ён атрымаў у 1401 г. пры захаванні ўмоўнай васальнай залежнасці ад польскага караля.
Ва ўнутранай палітыцы Вітаўтам праводзілася цэнтралізацыя дзяржавы: была ліквідавана большасць удзельных княстваў (у тым ліку Полацкае), а на іх месцы ўтвараліся ваяводствы і намесніцтвы на чале з прызначанымі вялікім князем ваяводамі і намеснікамі. Пасля канчатковага далучэння да ВКЛ Жамойці ў 1411 г. на чале яе адміністрацыйнага апарату быў пастаўлены прызначаны вялікім князем стараста і стаў ажыццяўляцца масавы прымусовы перавод мясцовага язычніцкага насельніцтва ў каталіцызм. Гэта выклікала паўстанне жамойтаў у 1418 г., якое было жорстка падаўлена войскамі Вітаўта.
Палітыка цэнтралізацыі, праводзімая Вітаўтам, выклікалі незадаволенасць княскай арыстакратыі, нашчадкаў Рурыкавічаў і Гедымінавічаў. Гэта выкарыстоўвалі канкурэнты Вітаўта ў прэтэнзіях на пасаду вялікага князя, найбольш значным сярод якіх быў малодшы сын Альгерда Свідрыгайла. У барацьбе з імі Вітаўт абапіраўся перадусім на сярэдняе баярства, асабліва каталіцкага веравызнання. Паводле Гарадзельскага прывілею 1413 г. пацвярджаліся ўсе іх грамадзянскія прывілеі, а таксама ўказвалася выключнае права каталіцкіх князёў і баяр займаць вышэйшыя пасады ў сістэме дзяржаўнага кіравання.
У адносінах з Польшчай Вітаўт імкнуўся да максімальнай самастойнасці ВКЛ. Аднак па ўнутры- і знешнепалітычных прычынах працягваў прызнаваць афіцыйную васальную залежнасць ад Польшчы, пацвярджэннем чаго былі Віленска-Радамская і Гарадзельская уніі ў 1401 і 1413 гг. Гарадзельская унія замацоўвала перадачу 47 польскіх гербоў 47 шляхецкім родам ВКЛ. Паводле яе, абвяшчалася неадходнасць агульнай згоды прадстаўнікоў Польшчы і ВКЛ на абранне чарговага манарха. Спрабуючы цалкам аднавіць незалежнасць краіны ў 1430 г. Вітаўт паспрабаваў каранавацца як кароль ВКЛ, аднак карону перахапілі ў Польшчы, а сам Вітаўт нечакана памёр.
Знешняя палітыка ВКЛ падчас праўлення Вітаўта ўключала наступныя накірункі:
1) Барацьба з крыжакамі: Напрыканцы 14 ст. націск крыжакоў Тэўтонскага ордэна на ВКЛ узмацняўся. Паводле пагадненняў 1398 і 1404 гг. ВКЛ прызнавала ўладу Ордэна ў Жамойці. У 1409-1411гг. адбываецца “Вялікая вайна” паміж ВКЛ і Польшчай, з аднаго боку, і Ордэнам, з другога. Яе кульмінацыяй стала Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г. (буйнейшая па колькасці ўдзельнікаў бітва Сярэднявечча), падчас якой ордэнскае войска было ўшчэнт разгромлена (загінула каля 18 тыс. крыжакоў і ўсё кіраўніцтва Ордэна). Пасля гэтага на працягу двух месяцаў праводзілася аблога сталіцы ордэна – Мальбарка, але Вітаўт, які апасаўся празмернага ўзмацнення Польшчы, адвеў войскі. Паводле Торуньскага міру 1411 г. тэрыторыя Жамойці і Занёманскай Літвы адыходзіла да ВКЛ, што канчаткова замацаваў Мельнскі мір 1422 г. У выніку вайны Тэўтонскі ордэн спыніў агрэсію на ўсход і пераўтварыўся ў другарадную дзяржаву ў рэгіёне.
2) Барацьба супраць Залатой Арды: ВКЛ актыўна падтрымлівае прэтэндэнтаў на ханскі трон ва ўнутрыпалітычнай барацьбе ў Залатой Ардзе. У 1399 г. аб’яднаныя сілы ВКЛ і былога хана Тахтамыша пацярпелі паражэнне ад войскаў Залатой Арды і саюзнага ім цэнтральнаазіяцкага правіцеля Цімура (Тамерлана) на р. Ворскла. У гэтай бітве загінула больш 50 князёў, у т.л. Андрэй Полацкі. Вітаўт запрасіў татараў Тахтамыша ў ВКЛ на правах паселенага войска і дараваў ім правы, аналагічныя шляхецкім, акрамя права валодаць хрысціянамі. Выкарыстоўваючы міжусобіцы ў Залатой Ардзе ў 1420-я гг., ВКЛ атрымала Таўрыду і выхад да Чорнага мора.
3) Усходняя палітыка: У 1404 г. было канчаткова далучана да ВКЛ Смаленскае княства. Палітычная актыўнасць Вітаўта ў 1424 – 1427 гг. прывяла да таго, што васальную залежнасць ад ВКЛ фактычна прызналі Маскоўскае, Разанскае, Пераяслаўскае і шэраг іншых княстваў, а ў 1428 г. пасля кароткачасоай вайны быў узяты выкуп з Наўгародскай рэспублікі.
4) Еўрапейская палітыка: У кантэксце супрацьстаяння Свяшчэннай Рымскай імперыі, якой падпарадкоўваўся Тэўтонскі Ордэн і якому яна аказвала істотную матэрыяльную падтрымку, Вітаўт выступіў у падтрымку паўстання чэшскіх гусітаў (прадстаўнікоў антыкаталіцкага рэлігійнага руху) 1419 – 1434 гг., накіраванага супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі і каталіцкай царквы. Вітаўт быў абвешчаны паўстанцамі каралём Чэхіі і даслаў на дапамогу ім у 1422 г. 5-тысячнае войска на чале са сваім намеснікам Жыгімонтам Карыбутавічам. Аднак, дасягнуўшы кампрамісу з імперыяй, у 1423 г. Вітаўт адмовіўся ад чэшскай кароны на карысць Жыгімонта Карыбутавіча, а ў 1424 г. вывеў войскі ВКЛ з Чэхіі.
Пасля смерці Вітаўта, у 1430 г. вялікім князем літоўскім становіцца Свідрыгайла. Была скасавана унія з Польшчай і пачаўся ўзброены канфлікт з Польшчай з-за спрэчных тэрыторый на Валыні і Падоллі, для чаго былі заключаны саюзніцкія пагадненні з Ноўгарадам і Лівонскім Ордэнам.
У кастрычніку 1432 г. пры падтрымцы Ягайлы групоўка арыстакратыі, якая абапіралася на саюз з Польшчай, ажыццявіла дзяржаўны пераварот, абвясціла вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (малодшага брата Вітаўта) (1432 – 1440), а таксама аднаўленне уніі з Польшчай. У выніку адбыўся раскол дзяржавы: заходняя частка краіны прызнавала ўладу Жыгімонта Кейстутавіча; усходняя (Полацк, Віцебск, Кіеў) – Свідрыгайлы. Паміж абодвума бакамі пачалася грамадзянская вайна 1432-1439 гг. Па сутнасці вайна стала адлюстраваннем канфлікту паміж дзвюма групоўкамі арыстакратыі.
У лістападзе – снежні 1432 г. войска Свідрыгайлы ажыццявіла паход на Вільню, але ў бітве пад Ашмянамі (студзень 1433 г.) пацярпела паражэнне. Кульмінацыйнай падзеяй у вайне стала бітва пад Вількамірам 1435 г., у якой перамогу атрымалі войскі Жыгімонта. Перамога Жыгімонта ў значнай ступені была абумоўлена пераходам на яго бок часткі праваслаўнай знаці ў выніку прыняцця прывілеяў 1432 і 1434 гг., якія гарантавалі праваслаўнай шляхце роўныя грамадзянскія правы з каталіцкай (акрамя права займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў вялікакняскай радзе). Адыгралі сваю ролю таксама суб’ектыўныя якасці Свідрыгайлы, які быў вельмі нястрыманым чалавекам, у 1435 г. па падазрэнні ў здрадзе спаліў у Віцебску праваслаўнага мітрапаліта Герасіма. У 1436 г. Полацк і Віцебск, а ў 1439 г. Валынь і Падолле прызналі ўладу Жыгімонта Кейстутавіча. Грамадзянская вайна прывяла да гібелі і заняпаду многіх арыстакратычных родаў, перадзелу ўласнасці. У той жа час яна садзейнічала ўзвышэнню сацыяльна-палітычнага значэння сярэдняга баярства.
Падчас свайго праўлення Жыгімонт Кейстутавіч уваходзіць у канфлікт з арыстакратычнымі коламі, праводзячы рэпрэсіўную ўнутраную палітыку. У выніку змовы знаці, Жыгімонт Кейстутавіч быў забіты, а вялікім князем быў абвешчаны малодшы сын Ягайлы Казімір Ягайлавіч (1440–1492).
У 1447 г. Казімір Ягайлавіч стаў адначасова польскім каралём, што азначала пацвярджэнне персанальнай уніі ВКЛ і Польскага каралеўства. Перад сваім ад’ездам на каранацыю ў Кракаў Казімір стварыў рэгенцкую раду з магнатаў, якая пачала кіраваць ВКЛ у адсутнасць вялікага князя. Падчас праўлення Казіміра Ягайлавіча адбываецца ўзвышэнне новай арыстакратыі (фарміруецца часткова за кошт былых удзельных князёў, часткова за кошт баярства), цэнтрам якой становіцца дарадчы орган улады – Паны Рада. Паводле прывілею 1447 г. пацвярджаліся гарантыі асабістай свабоды і недатыкальнасці шляхты, права на свабодны выезд за мяжу, продаж, абмен і перадачу па спадчыне маёнткаў, суд над падданымі сялянамі, абвяшчалася вызваленне шляхецкіх уладанняў ад дзяржаўных павіннасцей і г.д. Частка княскай арыстакратыі была незадаволена спробамі працягу цэнтралізацыі (пераўтварэнне Кіеўскага княства ў намесніцтва ў 1471 г.), падтрымкай пераважна каталіцкай знаці. У яе колах быў падрыхтаваны няўдалы замах на жыццё Казіміра ў 1481 г. (М.Алелькавіч, І. Гальшанскі, Ф.Бельскі).
У знешняй палітыцы Казімір арыентаваўся на мірныя ўзаемаадносіны з суседнімі дзяржавамі, буйнейшымі сярод якіх сталі ў гэты час Маскоўскае княства і Крымскае ханства (утворанае у выніку распаду Залатой Арды).
У 1470-1480-я гг. Маскоўскае княства падпарадкавала сабе Наўгародскую рэспубліку, Цвярское княства і шэраг больш дробных княстваў ва Ўсходняй Еўропе фактычна без супрацьдзеяння ВКЛ. Ад ВКЛ да Масковіі перайшлі Вярхоўскія княствы. У выніку геапалітычная ініцыятыва ва Ўсходняй Еўропе пераходзіць да Маскоўскага княства. З 1470-х гг. крымскія татары, аб’яднаныя пад уладай дынастыі Гірэяў, пачалі рэгулярна ажыццяўляць рабаўнічыя набегі на землі ВКЛ, нават спалілі Кіеў.
Галоўную ўвагу Казімір надаваў польскаму накірунку знешняй палітыкі. У выніку яго дыпламатычных намаганняў прадстаўнікі Ягелонаў сталі венгерскімі (1440-1457, 1490-1526) і чэшскімі (1453–1457, 1471–1526) каралямі. Пасля вайны ў 1453 – 1466 г. у васальную залежнасць ад Польшчы патрапіў Тэўтонскі Ордэн.
Пасля смерці Казіміра вялікім князем становіцца яго сын Аляксандр Казіміравіч (1492–1506), з 1501 г. з’яўляўся таксама польскім каралём. Ва ўнутрыпалітычнай сферы падчас яго праўлення адбываецца працэс паслаблення ўлады манарха і ўзмацнення дзяржаўна-палітычнага значэння арыстакратыі – Паноў Рады. Пры абвяшчэнні Аляксандра вялікім князем у 1492 г. адбыўся першы агульны з’езд шляхты ВКЛ (вальны сойм). У спецыяльным прывілеі 1492 г. вялікі князь абяцаў не прымаць рашэнняў па важных унутрыпалітычных пытаннях без згоды Паноў Рады.
У знешняй палітыцы адбываецца абвастрэнне адносін з Маскоўскім княствам і Крымскім ханствам. У выніку войнаў 1492–1494 гг. і 1500–1503 гг. з Маскоўскай дзяржавай ад ВКЛ адышлі Чарнігаўская, Ноўгарад-Северская, Бранская і Гомельская землі на карысць Масковіі. На мяжы 15 – 16 стст. катастрафічныя вынікі набываюць набегі крымскіх татараў, якія даходзілі да цэнтральных тэрыторый ВКЛ (Менск, Слуцк, Новагародак). Часовае прыпыненне татарскіх набегаў наступіла пасля перамогі войскаў ВКЛ на чале з М. Глінскім у бітве пад Клецкам ў 1506 г.
Наступным вялікім князем становіцца брат Аляксандра Жыгімонт Стары (1506–1548). Жыгімонт Стары ўвесь час свайго праўлення з’яўляўся адначасова польскім каралём. Тым самым умацоўвалася персанальная унія ВКЛ і Польшчы. На пачатку праўлення Жыгімонта Старога частка арыстакратыі на чале з Міхалам Глінскім у 1508 г. узняла мяцеж. Але ён не атрымаў шырокай падтрымкі і быў падаўлены.
У наступныя гады кіравання Жыгімонта Старога ўмацоўвалася роля арыстакратыі (Паноў Рады) ў кіраванні дзяржавай. Праводзілася палітыка рэлігійнай цярпімасці ў яе дачыненні. Праваслаўны магнат Канстанцін Астрожскі насуперак Гарадзельскаму прывілею заняў пасаду віленскага кашталяна (1511) і троцкага ваяводы (1522). Адбывалася кансалідацыя княска-магнацкай эліты як пануючай сацыяльнай групы. У 1540-я гг. пачынаецца фарміраванне руху сярэдняй і дробнай шляхты, які ставіў сваёй мэтай абмежаванне ўсеўладдзя арыстакратыі і саўдзел шляхты ў кіраванні дзяржавай шляхам рэформы заканадаўства (“паправа статутаў”).
У знешняй палітыцы ВКЛ падчас праўлення Жыгімонта Старога найбольш востры характар мелі адносіны з Маскоўскай дзяржавай. З гэтай краінай адбываліся войны 1507–1508, 1512–1522, 1534–1537 гг. Іх вынікам стаў адыход да Масковіі Смаленска, Себежа, Ноўгарад-Северскай зямлі. У той жа час да ВКЛ быў вернуты Гомель. Буйнейшай падзеяй падчас войнаў з Масковіяй была бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г., калі маскоўскія войскі пасля захопу Смаленска спрабавалі ажыццявіць рэйд углыб тэрыторыі ВКЛ, аднак былі ўшчэнт разбіты 20-тысячным войскам пад кіраўніцтвам гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага (у маскоўскім войску налічвалася 80 тыс. чалавек).
Да канца 1520-х гг. адбываюцца частыя набегі крымскіх татараў, якія заходзілі ўглыб тэрыторыі ВКЛ. Для барацьбы з імі выкарыстоўвалася фартыфікацыі ўкраінскіх магнатаў Вішнявецкіх, Астрожскіх, Чартарыйскіх, а таксама стварэнне пастаяннага памежнага войска з ліку казакаў – узброеных атрадаў, што дзейнічалі ў стэпавай паласе паміж ВКЛ і Крымскім ханствам. У адказ на набегі татараў казакі ажыццяўляюць набегі на Крым. У 1527 г. войска ВКЛ і казакаў атрымала буйную перамогу на р. Альшаніцы, што прывяло да спынення масавых татарскіх набегаў.
У якасці польскага караля самым значным знешнепалітычным поспехам Жыгімонта Старога стала пераўтварэнне Прусіі (былога Тэўтонскага Ордэна) ў 1525 г. у свецкага васала Польскага каралеўства.
Падчас праўлення Жыгімонта Аўгуста (1548–1572), сына Жыгімонта Старога, які з’яўляўся адначасова польскім каралём, адбываецца актывізацыя руху шляхты за ўраўнаванне ў палітычных правах з арыстакратыяй і саўдзел у дзяржаўным кіраванні на ўзор шляхецкай дэмакратыі ў Польшчы. Вялікі князь і Паны Рада ажыццявілі шэраг саступак шляхецкаму руху, вынікам чаго сталі дзяржаўныя рэформы 1560-х гг.:
Віленскі прывілей 1563 г., паводле якога праводзілася ўраўнаванне ў палітычных правах шляхты ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў;
Бельскі прывілей 1564 г., які санкцыяніраваў стварэнне выбарных шляхецкіх земскіх судоў, абвяшчэнне роўнасці ўсёй шляхты перад законам;
Віленскі прывілей 1565 г., паводле якога ствараліся органы шляхецкага мясцовага самакіравання – соймікі;
рэформа сойма паводле Статута 1566 г.
У знешняй палітыцы галоўным вынікам праўлення Жыгімонта Аўгуста стала далучэнне да ВКЛ Інфлянтаў (Лівоніі) у 1559 – 1561 гг. Да сярэдзіны 16 ст. Лівонская канфедэрацыя канчаткова пераўтварылася ў слабую дзяржаву і стала прадметам супрацьборства суседніх дзяржаў. У 1558 – 1559 гг. большая частка яе тэрыторыі была захоплена маскоўскімі войскамі; частку занялі Швецыя і Данія. У 1559 г. Лівонская канфедэрацыя пераходзіць пад пратэктарат ВКЛ. У 1561 г. большая яе частка далучана непасрэдна да ВКЛ; на тэрыторыі заходняй Латвіі ўтворана залежнае ад ВКЛ Курляндскае герцагства. Гэтыя падзеі паклалі пачатак вайны ВКЛ з Масковіяй і Швецыяй у 1561 г., якія таксама прэтэндавалі на землі Лівоніі.
У 1562 г. маскоўскія войскі пераносяць ваенныя дзеянні на тэрыторыю ВКЛ. 15 лютага 1563 г. яны захапілі Полацк. Войскам ВКЛ удалося разбіць праціўніка пад Улай (студзень 1564) і Оршай (люты 1564). Да 1570 г. працягвалася пазіцыйная вайна на тэрыторыі Падзвіння.
Такім чынам, у 15 – першай палове 16 стст. Вялікае княства Літоўскае знаходзіцца ў межах дзяржаўна-палітычнага саюзу з Польскім каралеўствам, але пры гэтым захоўвае па сутнасці дзяржаўную самастойнасць. Ва ўнутрыпалітычным жыцці адбываецца паступовае ўзмацненне ролі княска-магнацкай арыстакратыі. У знешняй палітыцы на пачатку 15 ст. былі аслаблены ранейшыя галоўныя праціўнікі ВКЛ – крыжакі і Залатая Арда, з канца 15 ст. галоўную ролю набывае супрацьстаянне з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам. Знешнепалітычная напружанасць у сярэдзіне 16 ст. выклікала неабходнасць умацавання дзяржаўнага саюзу ВКЛ з Польшчай.