- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
Падаўленне паўстання 1863-1864 гг. прывяло да заняпаду грамадска-палітычнага руху на тэрыторыі Беларусі. Значна ўзмацняюцца паліцэйскі кантроль у грамадскім жыцці і цэнзура. На тэрыторыі Беларусі адсутнічалі незалежныя ад дзяржавы грамадскія арганізацыі і перыядычныя выданні (да 1886 г.). У асяроддзі каталіцкай шляхты адбываецца заняпад ідэй польскага нацыянальна-вызваленчага руху. Пануючымі становяцца погляды аб неабходнасці супрацоўніцтва з царызмам.
У першае дзесяцігоддзе пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі адсутнічалі арганізацыі, якія б дэкларавалі барацьбу з царызмам. Іх адраджэнне адбываецца з сярэдзіны 1870-х гг. У аснову ідэалогіі гэтых арганізацый былі пакладзены ідэі сацыяльнай рэвалюцыі. Галоўнымі накірункамі рэвалюцыйнага руху ў апошняй чвэрці 19 ст. становяцца народніцтва і марксізм.
Народніцтва – агульнарасійскі грамадскі рух апошняй трэці 19 – пачатку 20 стст. Дадзены рух сфарміраваўся ў асяроддзі апазіцыйна настроенай інтэлігенцыі. Абагульнена вылучаюць два асноўныя тыпы народніцтва:
- рэвалюцыйнае народніцтва;
- ліберальнае народніцтва.
Ідэалогія рэвалюцыйнага народніцтва грунтавалася на палітычных тэорыях расійскіх радыкальных палітычных дзеячаў сярэдзіны – другой паловы 19 ст. – А. Герцэна, М. Бакуніна, М. Чарнышэўскага, П. Лаўрова. Сацыяльны ідэал рэвалюцыйнага народніцтва – сацыялізм, пад якім разумеецца грамадскі лад, заснаваны на панаванні калектыўнай уласнасці на асноўныя сродкі вытворчасці. Магчымасць пераходу да сацыялізму бачылася ў наяўнасці для гэтага аб’ектыўных сацыяльна-эканамічных перадумоў. Пад гэтым разумелася існаванне такога сялянскай абшчыны, у функцыянаванні якой змяшчаліся элементы сацыялізму (традыцыі абшчыннага самакіравання, перыядычныя перадзелы зямлі). Капіталізм разглядаўся рэвалюцыйнымі народнікамі як штучнае ўтварэнне, якое насаджаецца дзяржаўнай уладай для павелічэння даходаў кіруючай эліты. Пераход да сацыялістычнага грамадства звязваўся з народнай рэвалюцыяй, якая павінна знішчыць самадзяржаўе, устанавіць дэмакратычны палітычны лад і стварыць умовы для вырашэння карэнных сацыяльных пытанняў. У падрыхтоўцы рэвалюцыі галоўнай рухаючай сілай павінна стаць прагрэсіўная інтэлігенцыя.
Шырокае распаўсюджанне рэвалюцыйна-народніцкага руху сярод інтэлігенцкай моладзі ў гарадах Расійскай імперыі адносіцца да 1870-х гг. Асноўным метадам дзейнасці рэвалюцыйных народнікаў першапачаткова з’яўлялася “хаджэнне ў народ” – правядзенне прапагандысцкай працы сярод народных мас пад выглядам сельскіх спецыялістаў, вандроўнікаў і г.д. з мэтай пазбаўлення народа ад ўкаранёных сацыяльных стэрэатыпаў і забабонаў, распаўсюджання крытычных адносін да рэчаіснасці і такім чынам падрыхтоўкі да рэвалюцыйных дзеянняў. У 1876 г. з некалькіх рэвалюцыйна-народніцкіх гурткоў утварылася арганізацыя “Зямля і воля”. У другой палове 1870-х гг. гурткі “Зямлі і волі” ўзнікаюць у буйнейшых гарадах Беларусі. У іх уваходзілі пераважна прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі шляхецкага або мяшчанскага паходжання.
“Хаджэнне ў народ” скончылася няўдачай: сяляне не зразумелі ў ідэй рэвалюцыянераў, а царызм узмацніў рэпрэсіі. У выніку сярод рэвалюцыйных народнікаў узніклі рознагалоссі, якія завяршыліся расколам “Зямлі і волі” на дзве арганізацыі – “Чорны перадзел” (1879 – 1881 гг.) і “Народную волю” (1879 – 1882 гг.). “Чорны перадзел” працягваў традыцыі “Зямлі і волі” (арыентацыя на правядзенне актыўнай асветніцка-прапагандысцкай дзейнасці інтэлігенцыі сярод народных мас). Прадстаўнікі “Народнай волі” імкнуліся наблізіць сацыяльную рэвалюцыю шляхам тэрарыстычных актаў супраць носьбітаў дзяржаўнай улады.
На тэрыторыі Беларусі большасць рэвалюцыйна-народніцкіх гурткоў далучыліся да “Чорнага перадзелу”. У Мінску была заснавана цэнтральная друкарня арганізацыі і некаторы час тут знаходзілася кіраўніцтва “Чорнага перадзелу” на чале з Г. Пляханавым і А. Бонч-Асмалоўскім. Аднак у 1881 г. гурткі чорнаперадзельцаў былі выкрыты паліцыяй; многія іх дзеячы зняволены, а кіраўнікі на чале з Г. Пляханавым апынуліся ў эміграцыі. З гэтага моманту ўзрастае ўплыў “Народнай волі”. У 1882 г. была створана “Паўночна-Заходняя арганізацыя Народнай волі” з цэнтрам у Вільні. Кульмінацыйным момантам дзейнасці “Народнай волі” забойства цара Аляксандра ІІ 1 сакавіка 1881 г. Тэрарыстычны акт здзейсніў выхадзец з Беларусі Ігнат Грынявіцкі. У выніку царскіх рэпрэсій на працягу 1881 – 1882 гг. арганізацыі “Народнай волі” былі разгромлены.
У 1880-х – першай палове 1890-х гг. рэвалюцыйнае народніцтва перажывала заняпад ва ўмовах узмацнення рэпрэсій. Дзейнічалі нешматлікія гурткі рэвалюцыйна-народніцкай арыентацыі ў беларускіх гарадах, пераважна сярод вучнёўскай моладзі, а таксама сярод беларускіх студэнтаў у Пецярбургскім універсітэце.
Сярод апошніх фарміруюцца ідэі аб неабходнасці спалучэння задач сацыяльнай рэвалюцыі з вырашэннем беларускага нацыянальнага пытання. У 1884 г. у Пецярбургу ўзнікае Беларуская сацыял-рэвалюцыйная група “Гоман”, якую ўзначальвалі беларускія студэнты А.Марчанка, Х.Ратнер, М.Стацкевіч, У.Крупскі. Група выдавала часопіс з аднайменнай назвай (выйшлі 2 нумары). Гоманаўцы лічылі неабходным аб’яднаць усе рэвалюцыйныя сілы Расійскай імперыі для звяржэння самадзяржаўя. Яны ўпершыню ў гісторыі Беларусі заявілі аб існаванні самастойнай беларускай нацыі. Зыходзячы з прынцыпу раўнапраўя ўсіх народаў, гоманаўцы абвяшчалі права беларускага народа на нацыянальную дзяржаўнасць. У сваёй праграме яны лічылі неабходным пераўтварэнне Расійскай імперыі ў федэрацыю самастойных рэспублік, адной з якіх павінна стаць Беларусь. Гоманаўцы спрабавалі абвясціць сябе цэнтрам усіх народніцкіх арганізацый Беларусі, але стварыць адзіную арганізацыю не здолелі. У выніку царскіх рэпрэсій група “Гоман” спыніла сваё існаванне.
У другой палове 1890-х гг. назіраецца адраджэнне рэвалюцыйна-народніцкага руху. У 1901 – 1902 гг. у выніку аб’яднання рэвалюцыйна-народніцкіх гурткоў у Расійскай імперыі ўзнікае Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР). На працягу 1902 – 1904 гг. арганізацыі партыі аформіліся ў большасці значных гарадоў Беларусі і Літвы. У 1904 г. адбылося іх аб'яднанне ў Паўночна-Заходнюю абласную арганізацыю ПСР.
Ва ўмовах крызісу рэвалюцыйнага народніцтва ў 1880-1890-я гг. фарміруецца г. зв. ліберальнае народніцтва. Яго асноўныя ідэйна-тэарэтычныя палажэнні:
ідэя мірнага эвалюцыйнага пераўладкавання грамадства ў дэмакратычным накірунку;
сцвярджэнне ў якасці ідэалу сацыяльнага ўладкавання гарманічнага спалучэння свабоды асобы і грамадскай салідарнасці;
абвяшчэнне інтэлігенцыі галоўнай рухаючай сілай і каталізатарам грамадскага прагрэсу;
тэорыя “малых спраў”, якая прадугледжвала неабходнасць выканання інтэлігенцыяй “абавязку перад народам” праз сумленныя адносіны да ўласных прафесійных абавязкаў. Тэорыя і практыка “малых спраў” акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці правядзення канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на карысць народных мас, у эканамічнай і сацыяльна-культурнай сферы.
На тэрыторыі Беларусі цэнтрам прапаганды ліберальнага народніцтва становіцца першая легальная недзяржаўная газета “Минский листок” (1886 – 1902 гг.). У цэлым газета як легальнае выданне вымушана была выказваць ліберальныя ідэі вельмі асцярожна. У “Минском листке” прапагандуюцца ідэі асветы і распаўсюджання сацыяльна значных ведаў; пры гэтым звяртаецца ўвага на тое, што яны павінны спалучацца з канкрэтнымі дзеяннямі па паляпшэнню жыцця народа.
У 1880-я гг. на землях Беларусі складваецца новы накірунак грамадска-палітычнага руху – марксізм. Як накірунак еўрапейскай сацыяльна-палітычнай думкі марксізм пачынае фарміравацца ў сярэдзіне 19 ст. у творчасці нямецкіх грамадска-палітычных дзеячоў і навукоўцаў Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. З другой паловы 19 ст. ён пераўтвараецца ў шырокі грамадска-палітычны рух, які ахапіў большасць краін Еўропы, а затым распаўсюджваецца і на іншых кантынентах. У аснове сацыяльна-палітычнай ідэалогіі марксізму знаходзіліся наступныя ідэі:
сацыяльным ідэалам абвяшчаецца сацыялізм (камунізм), што павінен прыйсці на змену капіталізму як заканамерны вынік развіцця апошняга;
пераход ад сацыялізму да капіталізму павінен адбыцца шляхам абумоўленай аб’ектыўнымі фактарамі сацыялістычнай рэвалюцыі, галоўнай рухаючай сілай якой разглядаецца рабочы клас; у выніку сацыялістычнай рэвалюцыі рабочы клас павінен атрымаць палітычную ўладу і ажыццявіць сацыялістычныя мерапрыемствы.
У другой палове 1880 – першай палове 1890-х гг. у буйнейшых гарадах Беларусі ўзнікаюць марксісцкія гурткі, якія першапачаткова мелі асветніцкі характар (у склад гурткоў уваходзілі інтэлігенты, якія займаліся самаадукацыяй у духу ідэй марксізму). Яны падтрымлівалі сувязь з марксісцкімі арганізацыямі ў Расіі, Польшчы і краінах Заходняй Еўропы. Марксісты акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці ажыццяўлення буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, мэтай якой лічылася ліквідацыя абсалютызму і перажыткаў феадалізму, увядзенне дэмакратычнага палітычнага рэжыму, што павінна было стварыць умовы для паскоранага развіцця капіталізму. Капіталізм разглядаўся як неабходная і непазбежная стадыя грамадскага развіцця, якая створыць неабходныя ўмовы для выспявання сацыялізму. У адрозненне ад народнікаў, марксісты адмаўлялі наяўнасць элементаў сацыялізму ў дакапіталістычных грамадскіх структурах.
З 1890-х гг. марксісцкія арганізацыі пераходзяць да актыўнай прапагандысцкай дзейнасці сярод рабочых, што садзейнічае іх колькаснаму росту. У гэты час яны сталі называцца сацыял-дэмакратамі. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на тэрыторыі Беларусі ў канцы 19 – пачатку 20 стст. уваходзяць у склад шэрагу палітычных партый марксісцкай арыентацыі: Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (з 1898 г., І з’езд адбыўся ў Мінску), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Польшчы, Літвы і Расіі (Бунд, з 1897 г.), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (з 1893 г.), Польская партыя сацыялістычная на Літве (з 1902 г.), Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (з 1896 г.), Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі (1899 – 1900 гг.). Найбольш уплывовай арганізацыяй з’яўляўся Бунд, што тлумачылася перавагай яўрэяў у структуры гарадскога насельніцтва Беларусі.
У пачатку 20 ст. сярод палітычных арганізацый рэвалюцыйнага накірунку з’яўляецца партыя, якая належала да беларускага нацыянальнага руху – Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ). Яна ўзнікае ў 1902 –1903 гг. на базе нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі ў Мінску, Вільні і Пецярбургу. Заснавальнікамі і лідэрамі арганізацыі былі браты Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Вацлаў Іваноўскі і інш. У 1903 г. адбыўся І з’езд БСГ, на якім была ўхвалена праграма партыі. Сваёй галоўнай мэтай БСГ абвяшчала пабудову сацыялістычнага грамадства. Да бліжэйшых задач адносіліся звяржэнне самадзяржаўя, фарміраванне дэмакратычнага палітычнага рэжыму, забеспячэнне палітычных і эканамічных правоў чалавека, рэалізацыя правоў народаў, у тым ліку і беларускага на нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і сацыялізацыя зямлі. У цэлым у праграме партыі сінтэзаваліся элементы ідэй народніцтва і марксізму у спалучэнні з абвяшчэннем задач беларускага нацыянальнага руху.
Такім чынам, на працягу апошняй трэці 19 ст. назіраецца працэс паступовага ажыўлення грамадска-палітычнага жыцця на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым характэрнай з’явай выступае ўзрастанне ўплыву радыкальных сацыяльна-палітычных рухаў, такіх як народніцтва і марксізм, што сведчыла пра наяўнасць перадумоў палітычнага крызісу царызму.