- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
Пасля вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі назіраецца ажыўленне грамадскага жыцця. Шырокую актыўнасць праяўляюць арганізацыі масонаў – дзеячоў рэлігійна-філасофскага руху, да якога далучаліся прадстаўнікі розных плыняў інтэлектуальнай эліты грамадства. У другой палове 1810-х гг. сярод масонаў Каралеўства Польскага і былога ВКЛ панавала ідэя адраджэння Рэчы Паспалітай пад уладай расійскага імператара. У 1819 г. у Каралеўстве Польскім фарміруецца арганізацыя “Нацыянальнае масонства”, адгалінаванне якой узнікае таксама ў Вільні.
З пачатку 1820-х гг. палітыка царызму набывае яскрава акрэслены рэакцыйны характар. Звужаецца аўтаномія Каралеўства Польскага, парушаюцца дэмакратычныя правы. У 1820 г. з тэрыторыі Расійскай імперыі былі выдаленыя езуіты, зачынены ўсе езуіцкія навучальныя ўстановы, у тым ліку Полацкая акадэмія. Падобная палітыка прывяла да краху спадзяванняў грамадскасці на аднаўленне Рэчы Паспалітай пад пратэктаратам Расіі. У межах масонскіх арганізацый узнікаюць радыкальныя плыні, варожа настроеныя да палітыкі царызму. Гэта прыводзіць да забароны дзейнасці масонаў на тэрыторыі Расійскай імперыі ў 1822 г.
Рэакцыйныя мерапрыемствы царызму выклікаюць фарміраванне апазіцыйнага руху на тэрыторыі Беларусі. Дадзены рух меў два накірункі:
- польскі нацыянальна-вызваленчы рух;
- рух расійскіх дваранскіх рэвалюцыянераў – дзекабрыстаў.
Абодва дадзеныя рухі аб’ядноўвала крытыка царызму, імкненне да пераўтварэння грамадства на ліберальных пачатках.
Польскі нацыянальна-вызваленчы рух на землях Беларусі знаходзіў сацыяльную базу сярод мясцовай апалячанай шляхты і інтэлігенцыі. Галоўным асяродкам яго распаўсюджання з’яўляліся навучальныя ўстановы, у першую чаргу Віленскі універсітэт. У яго межах ў 1817-1823 гг. дзейнічала тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (найбольш вядомыя актывісты: А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот). Цесную сувязь з ім падтрымлівалі легальныя студэнцкія аб’яднанні прамяністых (1818-1820) і філарэтаў (1820-1823). Таварыствы прамяністых і філарэтаў, а таксама першапачаткова філаматаў афіцыйна мелі толькі культурна-асветніцкія задачы. Галоўнай мэтай сваёй дзейнасці актывісты студэнцкіх таварыстваў ставілі выхаванне моладзі ў духу польскай культуры. Паступова філаматы сталі выстаўляць палітычныя задачы. Галоўнай з іх абвяшчалася аднаўленне Рэчы Паспалітай як незалежнай польскай дзяржавы. У якасці ідэалу дзяржаўна-палітычнага ўладкавання сцвярджалася канстытуцыйнае кіраванне; прадугледжваліся ліквідацыя прыгонніцтва, верацярпімасць. Галоўнай рухаючай сілай грамадска-палітычных пераўтварэнняў, на думку філаматаў, павінна стаць шляхта (ідэя шляхецкага рэвалюцыянарызму). У 1819 – 1823 гг. тайныя таварыствы падобнага накірунку існавалі сярод вучняў сярэдніх навучальных устаноў у Мінску, Свіслачы, Полацку, Віцебску.
У 1823 – 1824 гг. дадзеныя арганізацыі былі выкрытыя паліцыяй, а яе удзельнікі падвергліся рэпрэсіям. Карныя санкцыі закранулі таксама частку прафесарска-выкладчыцкага складу Віленскага універсітэту. Быў узмоцнены паліцэйскі кантроль у навучальных установах.
У той жа час у на тэрыторыі былога ВКЛ ўзніклі арганізацыі тайнага польскага “Патрыятычнага таварыства”, якое сфарміравалася ў 1821 г. на базе забароненага ўладамі “Нацыянальнага масонства”. На чале гэтых арганізацый знаходзіўся Літоўскі савет, які ўзначальвалі М.Ромер, К.Радзівіл, К.Прозар. Галоўнай мэтай “Патрыятычнага таварыства” з’яўлялася аднаўленне Рэчы Паспалітай.
Рух дзекабрыстаў сфарміраваўся ў асяроддзі ліберальна настроенага расійскага дваранства. На тэрыторыі Беларусі ён распаўсюджваўся сярод афіцэрства дыслацыраваных тут частак расійскай арміі. Дзекабрысты выступалі за ліквідацыю самадзяржаўя і правядзенне ў грамадстве шырокіх рэформ (у першую чаргу, ліквідацыя прыгонніцтва). Рухаючай сілай пераўтварэнняў абвяшчалася прагрэсіўнае дваранства.
У 1823 г. быў распрацаваны “Бабруйскі план паўстання”, паводле якога прадугледжваўся арышт цара Аляксандра І падчас прыезду ў Бабруйскую крэпасць для агляду войска з далейшай рэалізацыяй паходу на Маскву пры адначасовым паўстанні ў Пецярбургу. Аднак з-за няўдалай падрыхтоўкі план не быў ажыццёўлены.
Пад уплывам дзекабрыстаў у 1825 г. сярод афіцэраў Літоўскага асобага корпуса на Гродзеншчыне было створана канспіратыўнае "Таварыства ваенных сяброў" на чале з К. Ігельстромам. Пры таварыстве дзейнічалі дзве тайныя арганізацыі: “Згода”, якая складалася з грамадзянскіх асоб (пераважна інтэлігенцыі) і “Заране”, у якую ўваходзілі вучні Беластоцкай і Свіслацкай гімназій.
14 снежня 1825 г., пасля смерці цара Аляксандра І і падчас ўступлення на трон Мікалая І (1825-1855) дзекабрысты паднялі няўдалае паўстанне ў Пецярбургу. У снежні 1825 і лютым 1826 гг. былі спробы ўзняць паўстанне сярод салдат Бабруйскай крэпасці. Усе выступленні дзекабрыстаў былі падаўлены царскімі ўладамі, іх удзельнікі падвергліся жорсткім рэпрэсіям.
У першай палове 1820-х гг. мелі месца спробы наладжвання сувязяў паміж польскім нацыянальна-вызваленчым і дзекабрысцкім рухам. Галоўнай праблемай устанаўлення саюзу з’яўляліся дзяржаўна-палітычныя адносіны будучых Польшчы і Расіі. Польскія дзеячы выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Большасць дзекабрыстаў дапускалі незалежнасць Польшчы, але пры захаванні пад уладай Расіі зямель былога ВКЛ і Ўкраіны.
Разгром большасці апазіцыйных арганізацый на тэрыторыі Беларусі не спыніў, аднак, далейшага развіцця грамадска-палітычнага руху. Сярод дзеячоў польскага нацыянальна-вызваленчага руху выспявала ідэя неабходнасці ўзброенай барацьбы за адраджэнне Рэчы Паспалітай.